Айран

армянскі напой

Айра́н (па-турэцку: Ayran, па-башкірску: Айран, па-баўгарску: Айрян, па-казаску: Айран, па-кыргыску: Айран, па-татарску: Әйрән, па-азэрбайджанску: Ayran, па-туркмэнску: aýran, па-ўзбэцку: Ayron, па-чуваску: Уйран) — кваснамалочны прадукт, выраблены шляхам мяшанага (малочнакіслага і сьпіртавога) браджэньня з выкарыстаньнем заквасачных мікраарганізмаў тэрмафільных малочнакіслых стрэптакокаў, баўгарскай малочнакіслай палачкі і дрожджаў з наступным даданьнем солі, вады або бязь іх.[1] Акрамя Турэччыны, дзе айран лічыцца нацыянальным напоем, яго можна сустрэць таксама ў Аўганістане, Армэніі (пад назвай тан), Азэрбайджане, на Балканах, у Казахстане, Кыргыстане, Лібане, Сырыі і на ўсім Каўказе.

Сьвежы айран (Стамбул, Турэччына)

Айран п’юць астуджаным і часта са смажаным мясам ці рысам,[2] асабліва ў летнія месяцы.[3]

  1. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь 25.03.2010 № 431. ТЕХНИЧЕСКИЙ РЕГЛАМЕНТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ «Молоко и молочная продукция. Безопасность»
  2. ^ Turkish Buttermilk www.kultur.gov.tr. Ministry of Culture and Tourism, Turkey. Праверана 5 October 2013 г.
  3. ^ Gina Husamettin Ayran – Turkish national beverage balkon3.com Праверана 5 October 2013 г.

Глядзіце таксама

рэдагаваць