Адрыян Межэеўскі
Адрыя́н Межэе́ўскі (па-польску: Adrian Mierzejewski; нарадзіўся 4 лістапада 1986 году, Ольштын, Польшча) — колішні польскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.
Адрыян Межэеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 лістапада 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2009 2006—2007 2009—2011 2011—2014 2014—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2022 2020 2021 2022—2023 |
Вісла Плоцк → Заглембе Сасновец (арэнда) Палёнія Трабзанспор Аль-Наср Шарджа Сыднэй Чанчунь Ятай Чунцін Ліфань → Гуанчжоў Фулі (арэнда) → Шанхай Шэньхуа (арэнда) Хэнань Цзянье |
72 (9) 14 (1) 69 (11) 84 (9) 43 (18) 18 (3) 25 (13) 19 (3) 39 (10) 6 (2) 16 (5) 51 (8) |
Зборныя | ||
2010—2013 | Польшча | 41 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАдрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Накі» з Ольштыну. Увесну 2003 году прабіўся ў асноўны склад клюбу, зь якім выступаў да канца сэзона. Узімку 2004 году перайшоў у плоцкую «Віслу», зь якой у сэзоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 году перайшоў у сасноўскае «Заглембе», аднак па заканчэньні сэзону вярнуўся назад у Плоцк. 22 сьнежня 2008 году заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палёніяй», 5 сьнежня 2010 году як гулец варшаўскага клюбу стаў уладальнікам прыза «Найлепшы гулец лігі 2010 году» паводле вэрсіі выданьня «Piłka Nożna»[4].
З чэрвеня 2011 году выступаў за турэцкі клюб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн эўра[5]. Гэты трансфэр стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстраклясы[6], да гэтага моманту самым дарагім гульцом, быў Робэрт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн эўра.
20 чэрвеня 2014 году Мэжэеўскі падпісаў кантракт з клюбам «Аль-Наср» з Саудаўскай Арабіі тэрмінам на 3 гады[7].
Міжнародная
рэдагавацьПершы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчэка. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 году ў браму зборнай Аргентыны й прынёс польскай камандзе перамогу зь лікам 2:1.
Дасягненьні
рэдагаваць«Аль-Наср»:
«Сыднэй»:
- Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2017
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Adrian Mierzejewski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Adrian Mierzejewski // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ Mierzejewski Ligowcem Roku 2010(недаступная спасылка). ksppolonia.pl
- ^ Mierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl
- ^ Adrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl
- ^ Mierzejewski oficjalnie w Arabii! Polak podpisał trzyletni kontrakt. Polsatsport.pl