Адрыяну Карэя
Адрыяну Карэя Клару (па-партугальску: Adriano Correia Claro; нарадзіўся 26 кастрычніка 1984 году, Курытыба, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Бразыліі. Адрыяну зьяўляецца адным зь нешматлікіх гульцоў ў прафэсійным футболе, якія здольныя згуляць ў якасьці абаронцы ці паўабаронцы па абодва бакі поля[4].
Адрыяну Карэя | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 кастрычніка 1984[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 2005—2010 2010—2016 2016—2019 2019—2020 2020—2021 |
Курытыба Сэвільля Барсэлёна Бэшыкташ Атлетыку Паранаэнсі Ойпэн |
81 (2) 157 (11) 114 (9) 78 (3) 11 (1) 24 (0) |
Зборныя | ||
2003—2013 | Бразылія | 18 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьСваю прафэсійную кар’еру Адрыяну пачаў у клюбе з роднага гораду «Курытыба», дэбютаваўшы ў складзе яшчэ ня маючы 18 гадоў. У студзені 2005 году ён далучыўся да гішпанскага клюбу «Сэвільля», падпісаўшы кантракт на 4,5 году[5]. Дэбютаваў у Ля Лізе ў хатнім матчы супраць «Барсэлёны», дзе андалюзійцы атрымалі паразу зь лікам 0:4. У наступных сэзонах Адрыяну займаў розныя пазыцыі з роўным посьпехам. Разам з клюбам атрымаў шэраг трафэяў.
16 ліпеня 2010 году Адрыяну падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» па сыстэме «4+1». Каталёнскі клюб выклаў за гульца 9,5 млн эўра. Кантракт гульца зьмясьціў пункт выкупу гульца ў памеры ня менш за 90 млн эўра[6]. У новым клюбе Карэя атрымаў кашулю зь нумарам 21, якая да таго належала ўкраінскаму абаронцу Дзьмітрыю Чыгрынскаму[7]. Дэбютаваў Адрыяну ў перадсэзонным таварыскім матчы супраць клюбу «Валэренга», выйшаўшы на замену ў другім тайме, 14 жніўня ён упершыню зьявіўся ў афіцыйным матчы ў гульні на Супэркубак Гішпаніі, дзе каталёнцы саступілі былому клюбу Адрыяну «Сэвільлі» зь лікам 1:3.
Міжнародная
рэдагаваць13 ліпеня 2003 году ва ўзросьце 18 гадоў Адрыяну дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Залатога кубка КОНКАКАФ 2003 году ў ЗША і Мэксыцы, дзе разам з камандай заваяваў срэбраныя мэдалі, розыгрышу Кубка Амэрыкі 2004 году ў Пэру, а таксама Кубка Амэрыкі 2011 году ў Аргентыне.
Дасягненьні
рэдагаваць«Курытыба»:
- Чэмпіён штату Парана: 2003, 2004
«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007, 2010
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2006
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2011, 2013, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2012, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянат сьвету: 2011, 2015
«Бэшыкташ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2017
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2004
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Adriano // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Adriano Correia Claro // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ^ а б в ADRIANO correia claro // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Ambidextrous talent adds to Barça versatility. FC Barselona
- ^ Sevilla capture Correia. UEFA.com
- ^ Barça and Sevilla agree Adriano deal. FC Barselona
- ^ Adriano signs four year deal. FC Barselona
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Барсэлёна»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams