Адольф Белакоз

беларускі выдавец, мэмуарыст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Белакоз.

Адо́льф Белако́з (каля 1826, маёнтак Лешна, Ваўкавыскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Зэльвенскі раён — 1902, паводле іншых зьвестак 1895; Сібір) — выдавец, мэмуарыст.

Адольф Белакоз
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1826
Памёр 1895
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў Сьвіслацкай гімназіі. Служыў у Гарадзенскім цывільным судзе. У пачатку 1860-х гадоў жыў у Беластоку. Уваходзіў у кансьпіратыўную арганізацыю «чырвоных».

У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў (разам з Браніславам Шварцэ) некалькі паўстанцкіх выданьняў, сярод іх — «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасьці, гэта было першае пэрыядычнае выданьне на беларускай мове).

На пачатку 1863 году стаў паўстанцкім кіраўніком Беластоку. У красавіку 1863 году арыштаваны і знаходзіўся пад сьледзтвам. Пасьля вызваленьня быў пад наглядам паліцыі. Зноў арыштаваны ў чэрвені 1864 году; высланы ў Пермскую губэрню. Праз год паводле пастановы ваеннага суда сасланы ў Сібір. Напісаў успаміны пра пэрыяд 1862—1865 гадоў: пра беластоцкую падпольную арганізацыю, зьняволеньне ў Віленскай турме, ссылку ў Сібір. Рукапіс мэмуараў быў страчаны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Александровіч С. Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 19-24;
  • Революционная Россия и революционная Польша. М., 1967. С. 39-63;
  • Кісялёў Г. В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 136—145;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2