Адміністрацыя Першамайскага раёну (Менск)

управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту

Адміністра́цыя Першама́йскага раё́ну Ме́нска — управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту па Першамайскім раёне Менску.

Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска
ПозваПершамайскі раён – сьветлай мары крыніца
Відвыканаўчая
Праўны стандзяржаўная ўстанова
Задачавыкананьне мясцовага бюджэту
Сядзібазав. Кузьмы Чорнага, д. 5[1]
МесцазнаходжаньнеМенск
Каардынаты53°55′27″ пн. ш. 27°36′22″ у. д. / 53.92417° пн. ш. 27.60611° у. д. / 53.92417; 27.60611Каардынаты: 53°55′27″ пн. ш. 27°36′22″ у. д. / 53.92417° пн. ш. 27.60611° у. д. / 53.92417; 27.60611
Дзейнічае ў месцахПершамайскі раён Менску
Службовыя мовыбеларуская, расейская
СтаршыняЗьміцер Шашок
1-ы намесьнікМаксім Сакалоў
НамесьнікіАлена Асадчая, Віталь Германчук, Андрэй Мацкевіч
Кіраўнік справаміАляксей Ванкевіч[2]
УправаМенскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Галоўная ўправаМенскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Зьвязаныя службыПершамайская РУУС Менску, Суд Першамайскага раёну Менску
Старонка ў сецівеpervadmin.gov.by
Колішняя назваВыканкам Савету народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска

На 2021 год мела ў сваім складзе:

  • 6 управаў — 1) адукацыі, 2) дойлідзтва і будаўніцтва, 3) ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі, 4) сацыяльнай абароны, 5) эканомікі, 6) юрыдычнай і арганізацыйна-кадравай працы;
  • 6 аддзелаў — 1) гандлю і паслугаў, 2) гарадзкой гаспадаркі, 3) жыльлёвай палітыкі, 4) запісу актаў грамадзянскага стану, 5) працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, 6) фінансавы;
  • 2 камісіі — 1) адміністрацыйную, 2) справаў непаўналетніх;
  • бухгальтэрыю і службу аднаго вакна;
  • 4 прадпрыемствы — «Домэнэргасэрвіс Першамайскага раёну Менску», «Жыльлёва-камунальная гаспадарка Першамайскага раёну Менску», «Зелянбуд Першамайскага раёну Менску» і «Рамаўтадар Першамайскага раёну Менску»[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Першамайскага раёну Менска. Аднак да галасавньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:

  • грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
  • узрост 18 гадоў і болей
  • мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
  • членства ў КПБ (да распаду СССР)

Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.

  1. ^ Кантакты (рас.) // Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска, 2021 г. Праверана 6 сьнежня 2021 г.
  2. ^ а б Будова кіраваньня (рас.) // Адміністрацыя Першамайскага раёну Менска, 2021 г. Праверана 6 сьнежня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць