Віталь Мікула

беларускі вайсковы дзяяч

Віталь Мікула (1913, Нялепава, Нясьвіскі павет[удакладніць!] — 1944 ці 1945 Дахаў) — беларускі вайсковы дзеяч. Паручнік Войска Польскага, намесьнік камэнданта БКА, афіцэр 30 Дывізыі Грэнадэраў SS у часы II сусьветнай вайны.

Віталь Мікула
19131944 або 1945
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Нялепава, Нясьвіскі павет
Месца сьмерці Сьцяг Трэцяга райху канцлягэр Дахаў, Нямеччына
Прыналежнасьць Войска Польскае, БКА
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1927—1945

Па сьлядох брата Юліяна пасьпяхова іспыты ў кадзецкі корпус Войска Польскага, аднак не патрапляе ў школу з-замалой вагі. Віталь піша ліст да прэзыдэнта Польшчы Масьціцкага з просьбай паспрыяць залічэньню ў кадэты. Масьціцкі ставіць рэзалюцыю “прыняць”. У кадэцкім корпусе хлопец патрапляе ў роту Франца Кушаля.

У 1939 скончыў Грундзёнзкую артылерыйскую школу. З пачатка Другой сусьветнай вайны — на фронце. Пасьля разгрому польскага войска здоляў вярнуцца дахпты.

У 1942 годзе на заклік Кушаля прыяджае ў Менск каб працаваць у Афіцэрскай школе. Хутка прызначаны насесьнікам камадзіра школы. Займаўся штабной і тэарытычнай працай. У 1943 падрыхтаваў і выдаў “Страявы вайсковы статут” для беларускага жаўнера.

Пасьля стварэньня Беларускай Краёвай Абароны Кушаль прызначаны вайсковым Начальнікам. Сваім намесьнікам ён зноў абраў капітана Мікулу. Кастусь Акула, сьведка падзеяў, у “Змагарных дарогах” так апісвае Мікулу:

« ...быў чалавекам дробнага складу, сярэдняга росту, сьветлавалосы, з шэрымі вачыма, і, здаецца, рабаціньнем на твары. Наплечныя пакладкі вайсковага мундзіра рабілі ягоныя плечы шмат шырэйшымі, чым былі ўзапраўду. Рухі меў упэўненыя, надта апанаваныя, глядзеў заўсёды ласкава й стараўся прамаўляць ці гаварыць проста, бязь лішніх крывуляў. Твар ягоны, звычайна лагодны, меў тую ўласьцівасьць, што адразу будзіў давер і пашану да гэтага чалавека »

.

Улетку 1944 БКА разам зь нямецкім войскам адступіла на Захад. Пасьля пераходу часткі жаўнераў БКА да саюзьнікаў, немцы ва Ўсходняй Прусіі, у Эльбінгу, пастаўнаўляюць рэарганізаваць аддзелы БКА (якія налічвалі каля 10 тыс. чалавек), у 30-ю дывізію СС, далучыўшы да дывізіі афіцэраў-РВА. Атрымалася, што жаўнеры былі збольшага беларусамі, афіцэры — расейцамі.

На адмысловай канфэрэнцыі расейцы прапанавалі назваць дывізію “Расейская дывізія СС”. Супраць гэтага паўстаў Віталь Мікула, які замяшчаў на сходзе адсутнага Кушаля: «Я супраць называньня дывізіі Расейскай і катэгарычна адмаўляюся падпарадкоўвацца расейскаму афіцэрству».

Беларускія афіцэры, што прысутнічалі на сходзе, на якіх так спадзяваўся Мікула, не падтрымалі яго. Ён застаўся ў адзіноце. Немцы і расейцы вызьверыліся на тыя словы. Празь некалькі дзён яго арыштавалі і адправілі ў канцлягер Дахаў, дзе ён і загінуў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць