Абраз Маці Божай Гудагайскай
Абра́з Маці Божай Гудага́йскай — адна з хрысьціянскіх сьвятынь на Беларусі. Знаходзіцца ў парафіяльным касьцёле Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Гудагай (Астравецкі раён).
| |
Абраз Маці Божай Гудагайскай, XVI—пач. XVII ст | |
в. Гудагай, Астравецкі раён |
Апісаньне
рэдагавацьАбраз намаляваны, верагодна, у XVI — пач. XVII ст. на дошцы невялікіх памераў тэмперай: належыць да іканаграфічнага тыпу «Замілаваньне». Паводле характару жывапісу належыць да бізантыйска-праваслаўнай традыцыі, паўтарае іканаграфічна вядомы бізантыйскі абраз «Маці Божая Ўладзімерская».
Гісторыя
рэдагавацьПаходжаньне абразу і час зьяўлення ў Гудагаі невядомы. Паводле царкоўнага паданьня, абраз трапіў сюды праз расейскіх купцоў, пазьней належаў уладальнікам Гудагая Развадоўскім, з 1735 — Людвіцы Войне. У 1764 полацкі абозны Юзаф Война з жонкай Людвікай (з Сулістроўскіх) заснавалі пры касьцёле кляштар кармэлітаў. У гэты час абраз набыў вядомасьць як цудадзейны. Пасьля паўстаньня кляштар быў ліквідаваны (1832), а абраз перанесьлі ў касьцёл у Ашмянах. 2 жніўня 1907 году годзе ён быў вернуты ў адроджаную гудагайскую парафію.
15 ліпеня 2007 году адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Ярашэвіч А. Гудагайскі абраз Маці Божай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Аркадзь Куляха OCD, «Абраз Маці Божай у Гудагаі» (выдавецтва «Pro Christo», Мінск, 2007).