Абмеркаваньне:Мовы Канады

Тысячы, мільёны

рэдагаваць

Заўважыў, (у прэмбуле ўжо зьмяніў) у тэксьце сустракаецца 4,7 мільёнаў, а потым далей у артыкуле лічбы кшталту 1 000, магчыма больш прывабна (не ў табліцах) глядзяцца 4,7 мільёнаў 2 тысячы, 4,7 тысячаў замест 2 000, 4 700.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:29, 14 верасьня 2013 (FET)

Згодны, стылістычна так можа выглядаць лепей. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:06, 14 верасьня 2013 (FET)

Незразумелыя моманты

рэдагаваць

Тут: Мовы Канады#Білінгвізм ды мультылінгвізм у параўнаньні з француска-ангельскім білінгвізмам:

  • Зьніжэньне ўжытку францускае мовы па-за межамі Квэбэку

Індэкс моўнае пераемнасьці ўяўляе сабой сувязь між колькасьцю людзей, якія дома часьцей за ўсё размаўляюць па-француску, і людзей, для якіх гэтая мова зьяўляецца роднаю. Індэкс меншы за адзінку азначае, што француская мова адмоўны прырост — усё больш людзей з роднай францускай у сябе дома размаўляюць іншаю моваю. Па-за Квэбэкам, Нью-Брансўік мае найвышэйшы каэфіцыент бесьперапыннасьці мовы. Брытанская Калумбія ды Саскачэван маюць самыя нізкія суадносіны датычна бесьперапыннасьці францускае мовы і, такім чынам, самае нізкае захаваньне мовы. З 1971 па 2011 рок агульны каэфіцыент бесьперапыннасьці па францускай мове зьнізіўся з 0,73 да 0,45. Зьніжэньне апынулася найбольшым для Манітобы, Саскачэвану ды Ньюфаўндлэнду й Лябрадору.

Незразумела ці пераемнасьць і бесьпарапыннасьць адное і тое ж ў кантэксце, ці не? Увогуле бесьперапыннасьць нейкі няўдалы тэрмін, як ён абазваны ў арыгінале?--Mr. Sрock (гутаркі) 22:49, 29 верасьня 2013 (FET)

У арыгінале тэрмін пазначаецца як „continuity”. Мяркую, што і сэнсава, і стылістычна добрым выглядаў бы пераклад гэтага слова як «пераемнасьць». --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:38, 29 верасьня 2013 (FET)
Выпраўце калі ласка месцы, пазначаныя меткай <!--*Незразумелы лексічны сэнс выказваньня, правіць стыль?-->.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:46, 5 кастрычніка 2013 (FET)
Буду спрабаваць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:50, 5 кастрычніка 2013 (FET)
Іх два. А яшчэ вызначцеся з асноўным ужываным словам з пары рок/год. Сустракаецца і тое, і тое, што ў межах аднаго артыкула непажадана, са словам рок увогуле цьмянае справа, бо яно руйнуе ўсталяваную слоўнікамі норму. Я не настойваю, хоць мне, асабіста, крыўдна, бо ў кароткіх формах назоўнікаў у падобнай сытуацыі (што не забаронена правіламі) мне фактычна адмовілі ва ўжываньні на карысьць падоўжанай флексіі, дарэчы ў артыкуле таксама трапляюцца варыянты паслуг і паслугаў.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:59, 5 кастрычніка 2013 (FET)
  Зроблена датычна выпраўленьня сэнсу (прынамсі, думаю, выразіўся больш удала). Што тычыцца рок/год, я кіраваўся гэтым досьведам, зроблена гэта мною было не для нейкага заўзятага пурызму, а дзеля разнастайнасьці тэксту (каб не было «год», «год», «год»). Зрэшты, гэта не прынцыпова, усе рокі я магу выправіць на гады. Наконт кароткіх флексіяў, то я, думаю, тут праблемы няма, як і наконт паслуг vs паслугаў (апошняе, калі не памлыюся, дазваляе БКП). Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:24, 5 кастрычніка 2013 (FET)

Са старонкі рэцэнзіі

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул створаны ў межах тэматычнага тыдня, прысьвечанага Канадзе. Уласна зьмест артыкула прадстаўляе зь сябе пераклад з ангельскае і расейскае (некаторыя выявы + пачатак прадмовы) вэрсіяў. Пераклад ажыцьцяўляўся мною і ўдзельнікамі Dymitr і Юрцэвіч Дзьмітры (хоць гэта й не адлюстравана ў гісторыі правак чарнавіка, дзе й ішла праца над складаньнем артыкула, сп. Юрцэвіч праз прыватныя гутаркі пераклаў шэраг фразаў).

Буду ўдзячны за канструктыўную крытыку па зьмесьце й інфармацыі, а таксама па стылі выкладаньня, стылі перакладу і па пытаньнях афармленьня. --Глеб Бераставы (гутаркі) 08:04, 10 жніўня 2013 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць
Знатная праца, але можна яшчэ ўдасканаліць, на паверхні:
  1. Зноскі-крыніцы лепей аформіць з пазначэньнем мовы крыніцы.
  2. Нягледзячы на тое, што тэкст перакладзены з ангельскай не магу не заўважыць Вашую любоў да ўкраінізмаў (ці архаізмаў), у прыватнасьці часьціцы ніж. «...француская мова больш зазнае страту, ніж прырост...», лепш ІМХО «...француская мова зазнае больш страты за прырост...» альбо ўжываць беларускія часьціцы як, чым.
  3. Мікрапункты , кшталту тых, што у разьдзеле Жэставыя мовы ў Канадзе лепш прыбраць і зрабіць па прыкладзе адсюль: Украінская мова#Правапісныя нормы, сам вырашаў падобныя дылемы выдзяленьня інфармацыі.
  4. Вялікая колькасьць чырвоных спасылак у разьдзеле глядзіце таксама і аформленых у тым ліку шаблёнам {{Асноўны артыкул}}. Звычайна спасылку лепш паставіць на ўжо існы артыкул ці на артыкул, зьяўленьне якога вельмі верагоднае. І калі Канадзкі варыянт ангельскае мовы яшчэ падпае пад такія азначэньні, то зьяўленьне артыкула кшталту Афіцыйны білінгвізм у сфэры грамадзкіх паслугаў Канады бачыцца ох як мала верагодным.
  5. Апошняе: наяўнасьць вады́. Толькі з прэмбулы —
  • У краіне выкарыстоўваецца вялікая колькасьць моваў.
  • Тым ня менш, адзначаючы няўхільнае зьніжэньне ўжываньня францускае мовы канадцамі ды новымі імігрантамі, той жа
  • ...францускае мовы прывяла да прыняцьця вельмі спрэчнага Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе...
  • ...выкарыстоўвае ангельскую ды францускую мовы як афіцыйныя мовы ў дачыненьні да ўсіх дзяржаўных паслугаў, у тым ліку й судоў; фэдэральнае заканадаўства...
  • Моўная разнастайнасьць Канады датычыцца ня толькі дзьвюх афіцыйных моваў.

Калі выдаліць тэкст, што выдзелены тлустым, інфарматыўнасьці не зьменшае, але выйграе чытэльнасьць. Добра, калі зрабіць гэта пасьлядоўна ва ўсім артыкуле (разумею, што складана добраахвотна выдаляць тое, над чым прыйшлося працаваць не адзін дзень, але гэта правільны шлях, т.ч. верагоднасьць цікавага, прыемнага, без залішняга напружаньня чытаньня вельмі павялічваецца разам з каштоўнасьцю артыкула як энцыкляпэдычнага.)

Спадзяюся на разуменьне. З найлепшымі пажаданьнямі.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:57, 17 жніўня 2013 (FET)

Дзякуй за водгукі. Моцна выбачаюся, але, хоць рэгулярна наведваю апошнія зьмены, чамусьці не заўважыў ваш адказ. Што ж:
  1. Ня бачу сур'ёзнае праблемы. Будзе зроблена адразу, як будзе вольны час.
  2. Ніж у беларускай мове, а дакладней, у беларускай мове паводле БКП — самая звычайная рэалія. І справа зусім не ва ўкраінізмах, тым больш, што ўкраінская для мяне ня родная (я й ведаю яе на сярэднім узроўні  ), а ў жаданьні зрабіць тэкст больш разнастайным, каб ён не зьмяшчаў сухія фармулёўкі кшталту «чым...», «чым...». Вядома, гэта для мяне таксама не прынцыповае пытаньне. Калі будзе час, зраблю тэкст больш разнастайным (можна замяніць «ніж» на, скажам, «за» або «чымся»).
Вы памыляецеся. Часьціцы «ніж»нямае ні ў слоўніку Нашай Нівы, ні ў БКП (націсьніце ў браўзэры ctrl+F, увядзіце ў пошук ніж з прагалам — нуль. Часьціца чымся адпавядае лексычна ў расейскай мове часьціцы «нежели», гэтыя часьціцы хоць і выкарыстоўваюцца, але ня так часта ў абедзьвюх мовах.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:33, 24 жніўня 2013 (FET)
  1. Будзе зроблена.
  2. Будзе зроблена.
  3. Гэта выключна вытрымкі зь перакладу. Я ня думаю, што гэта ўскладняе лёгкасьць чытаньня, а наадварот, як бы падрыхтоўвае чытача да пераходу на новую інфармацыю ў межах аднога разьдзелу ў артыкуле. Тым больш, што кавалкі, якія вы вылучылі, адносяцца непасрэдна да фактычнае часткі. Дзякуй за ўвагу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:27, 24 жніўня 2013 (FET)
Арыгінал таксама не зьяўляюцца ўзорным артыкулам у Анг-Вікі (ён там не абраны і ня добры), калі Вы паглядзіце на ўзорныя артыкулы ў Анг-Вікі — заўважыце, што назіраецца тэндэнцыя да іх сьцісканьня (недзе гэта ідзе Ў супрацьлегласьць ад практыкі ў Ру-Вікі), пабочная інфармацыя выносіцца ў асобныя артыкулы, лірычныя адхіленьні (калі артыкул не пра мастацтва) — адмятаюцца. Я гэта да таго, што пераклад пры наўпростым капіяваньні набрыньвае ўсімі тымі недахопамі і агрэхамі, што й арыгінал (чаго можна і трэба пазьбягаць, калі падыходзіць да працэсу больш творча). У гэтым сэнсе мне вельмі даспадобы Ваш артыкул пра саамскія мовы (хай мала — але там усё да рэчы). Зрэшты, гэта толькі мае парады, я таксама як і Вы толькі хачу адно палепшыць артыкулі і ўказаць на магчымыя хібы і дапрацоўкі, якія зноў могуць усплысьці, калі Вы захочаце высунуць артыкул на намінацыю.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:33, 24 жніўня 2013 (FET)
Дзякуй за ўвагу! Буду працаваць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:25, 24 жніўня 2013 (FET)
Так, падразьдзелы, якія складаюцца з аднаго сказу, у межах аднаго большага разьдзелу, варта аб’ядноўваць у адзін. Гэта будзе нават глядзецца лепей. — Wizardist г 14:55, 24 жніўня 2013 (FET)
to Mr. Spock. Вашыя першасныя заўвагі датычна артыкула прынятыя да ўвагі, мабыць, пакуль атрымалася толькі часткова, але   Зроблена. Да таго ж, хачу зьвярнуць увагу, што ўдакладненыя некаторыя фармулёўкі, а цытата са спрэчным перакладам спрошчаная да непасрэднае перадачы сэнсу з указаньнем крыніцы (такім чынам я пазьбегнуў спрэчнага перакладу, але і пакінуў сэнс). Дзякуй --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:19, 25 жніўня 2013 (FET)

Вынік: Азначаныя прапановы і заўвагі выпраўленыя. Рэцэнзія закрыта.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:42, 4 кастрычніка 2013 (FET)

У тэксьце згадваюцца першыя нацыі, ды яшчэ вікіфікаваныя. А што гэта такое? --217.21.43.222 19:05, 4 лютага 2014 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Мовы Канады».