Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Мовы Канады

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Наміную свой артыкул на наданьне яму статусу абранага. Мяркую, што адпаведныя крытэры ў ім выкананыя.

Сам артыкул зьяўляецца перакладам адпаведнае вэрсіі з ангельскае Вікіпэдыі, некаторыя азначэньні й выявы браліся з расейскае вэрсіі. Пераклад зьдзейсьнены збольшага мною, вызначаныя часткі перакладзеныя Dymitr'ам (што можна ўбачыць у гісторыі рэдагаваньняў у чарнавіку, у якім першапачаткова ішоў уласна пераклад), некаторыя фразы перакладаліся Дзьмітрыем Юрцэвічам (праз прыватныя гутаркі, што не адлюстравана ў гісторыі правак).

Таксама артыкул прайшоў рэцэнзаваньне, у якой удзельнічалі я і ўдзельнік Mr. Spock. Спадзяюся, мы прыйшлі да агульнае высновы наконт артыкула і што апісаньне кандыдатуры не было занадта доўгім. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:37, 6 кастрычніка 2013 (FET)

  1. Падтрымліваю як намінатар. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:41, 6 кастрычніка 2013 (FET)
  2. Падтрымліваю, але не магу не заўважыць, што «тэрмін абранасьці» падобных артыкулаў са шматлікімі статыстычнымі зьвесткамі абмежаваны з прычыны старэньня актуальнай інфармацыі, калі яна не будзе пэрыядычна абнаўляцца. Т.ч. на сёньняшні момант магу галасаваць за наданьне статусу, дзе-нідзе зрабіў невялікія стылявыя праўкі, аднак вельмі пажадана каб наступныя ўдзельнікі перад галасаваньнем таксама правялі мінімальную вычытку артыкула.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:10, 6 кастрычніка 2013 (FET)
  3. Падтрымліваю. Вельмі якасны артыкул. --Dymitr 23:44, 9 кастрычніка 2013 (FET)
  4. Падтрымліваю. Якасны артыкул, адпавядае крытэрам. Liashko (гутаркі) 21:52, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

На дадзены момант у артыкуле сустракаюцца дзьве аднолькавыя выявы: вось гэтыя, што збыткоўна. Магчымым выйсьцем зьяўляецца афармленьне прэамбулы як у ангельскай вэрсіі артыкула.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:04, 6 кастрычніка 2013 (FET)

Дзякуй за заўвагі, але жадаю заўважыць, што калі Вы маеце на ўвазе перапісы насельніцтва, то яны звычайна праходзяць ня вельмі часта (напрыклад, раз на пяць-дзесяць год), таму, думаю, з актуальнасьцю зьвестак праблем ня будзе — яны проста наўрадці будуць так часта абнаўляцца. Што тычыцца выявы, то я (праз адсутнасьць у нас шаблёну Мовы краіны) паставіў (як я палічыў) самую ўдалую з тых, якую я знайшоў на Commons з мэтаю таго, каб у пачатку не было голага тэксту. Менавіта з гэтае прычыны й сталася так, што выява ў пачатку дублюе выяву, што ілюструе дзьвюхмоўны пояс. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:35, 6 кастрычніка 2013 (FET)
Пры жаданьні і шаблён стварыць нуль праблем, але магчыма і ён будзе лішні. Прапаную зьмяніць тытульную выяву на тую, якая не сустракаецца ў артыкуле, напрыклад адну з гэтых: [1], [2], [3], [4], [5] ці нейкую іншую (калі гэта добрая ідэя).--Mr. Sрock (гутаркі) 00:06, 11 кастрычніка 2013 (FET)
Зроблена. Дзякуй за знаходжаньне больш удалых выяваў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:49, 12 кастрычніка 2013 (FET)
Шчыра кажучы ня думаў, што ўсе іх паўстаўляеце ў артыкул=), прыйшлося шмат камбінаваць каб не налазілі на галерэю і табліцы, мінімальна яшчэ раз вычытаў. Думаю, можна абіраць. Прапаную, у якасьці практыкі, зрабіць Вам гэта ўласнаруч, прыклад тут.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:58, 13 кастрычніка 2013 (FET)
Калі Вы маеце на ўвазе тое, каб я сам зрабіў вынік па намінацыі, то ня думаю, што гэта будзе правільна — мяркую, будзе выглядаць ня вельмі прыгожа, калі адзін з аўтараў і намінатар сам жа і падвядзе вынік, бо я (тэарэтычна) зацікаўлены чалавек. Дзякуй за ўвагу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:05, 14 кастрычніка 2013 (FET)
Гэта толькі тэхнічная працэдура, галоўнае - згода (і вычытка) супольнасьцю атрымана, пярэчаньняў няма, тэрмін намінацыі выкананы.--Mr. Sрock (гутаркі) 00:29, 14 кастрычніка 2013 (FET)

Артыкул абраны. Liashko (гутаркі) 20:03, 15 кастрычніка 2013 (FET)