Абд аль-Кадыр (6 верасьня 1808 году — 26 траўня 1883 году, Дамаск) — арабскі эмір, нацыянальны герой Альжыру; вядомы як военачальнік, палітычны дзяяч, навуковец, аратар і паэт.

Абд аль-Кадыр
Дата нараджэньня 6 верасьня 1808(1808-09-06)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 траўня 1883(1883-05-26)[1][2][3][…] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак палітык, салдат, Маджахед, навуковец, змагар супраціву, паэт, пісьменьнік
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Чорнага арла ордэн Збавіцеля Ордэн Піюса IX кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Абд аль-Кадыр

Паходзіў са старажытнага і знатнага марабуцкага (сьвятарскага) роду ў Аране. У 1832 годзе плямёнамі заходняга Альжыру выбраны эмірам і стварыў незалежную дзяржаву. На працягу 15 гадоў даволі пасьпяхова змагаўся з францускімі інтэрвэнтамі, але ўрэшце пацярпеў паражэньне, адпраўлены ў Францыю. Жыў пад хатнім арыштам зь сям’ёй, вызвалены Напалеонам ІІІ. У 1852 годзе пераехаў у Бурсу, потым у Дамаск. Падарожнічаў, наведаў Сусьветную выставу ў Парыжы ў 1867 годзе, прысутнічаў на адкрыцьці Суэцкага канала ў 1869 годзе, двойчы зьдзейсьніў гадж.

  1. ^ а б Абд аль-Кадир // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 15.
  2. ^ а б Emerit M. Abdelkader // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Cohen S. G. Asthma among the famous. Adb el-Kader (1808-1883), founder of the Algerian state (анг.) // Allergy and Asthma ProceedingsProvidence: OceanSide, 1997. — Vol. 18, Iss. 1. — P. 50—52. — ISSN 1088-5412; 1539-6304PMID:9162573