Абакрытэлі
(Перанакіравана з «Абакрыцелі»)
Возера
Абакрытэлі
Абакрытэлі | ||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Абакрытэ́лі, таксама Абакрыцеле — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад Браслава, непадалёк ад вёскі Вайнюнцы (Опсаўскі сельсавет), паміж азёрамі Пэліканы і Ілгайцы.
У басэйне ракі Прорва. Плошча — 0,16 км². Даўжыня — 0,52 км. Максымальная шырыня 0,4 км. Вадазбор 2,25 км².
У возера упадае 2 ручаі. На поўдні злучанае пратокай з возерам Ілгайцы. Выцякаючым на паўночным захадзе ручаём злучанае з сыстэмай мэліярацыйных каналоў і з ракой Прорва.
Берагі на поўдні і захадзе высокія, месцамі парослыя хмызьняком, на ўсходзе і поўначы нізкія, месцамі забалочаныя. Зарастае.
Водзяцца шчупак, акунь, лешч, краснапёрка, плотка.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 16.