Ігнат Гагалінскі
(Перанакіравана з «І. Гагалінскі»)
Ігнат Гагалінскі — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Доктар мэдычных навук.
Ігнат Гагалінскі | |
Старшыня Цэнтральнага камітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі | |
---|---|
25 лістапада 1928 — 13 сьнежня 1931[1] | |
Папярэднік: | Павал Каруза |
Наступнік: | Адольф Клімовіч |
Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу | |
1928 — 1935 | |
Папярэднік: | І. Лабанец |
Наступнік: | Мікола Шчорс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | каля 1905 |
Партыя: | |
Адукацыя: | Віленскі ўнівэрсытэт |
У сярэдзіне 1920-х — студэнт мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. 7 траўня 1926 прамаўляў на магіле Казімера Сваяка[2]. Браў удзел у сьвяточных мерапрыемствах 20-годзьдзя беларускай прэсы, што ладзіла БСРГ 18 верасьня 1926 году ў Вільні[3].
У 1928 годзе стаў старшынём Беларускага Студэнцкага Саюзу [4] і галоўным рэдактарам «Студэнцкай думкі»[5]. У лістападзе 1928 быў абраны старшынём ЦК БХД[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва хрысьціянскіх дэмакратаў Беларусі ў міжваенны пэрыяд // Крыніца.info, 20 верасьня 2014 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
- ^ Стаповіч Б. З успамінаў пра Казіміра Сваяка // Полымя, 1990. — Эл. рэсурс Westki.info
- ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня: — Менск: І. П. Логвінаў, 2009. С. 276
- ^ І. А. Саракавік. Грамадскі рух студэнцтва Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ — пачатак ХХІ ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.) / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: І. І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2009.
- ^ Małgorzata Moroz. Krynica. Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu. — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. — Эл. рэсурс Kamunikat.fontel.net (пол.)
- ^ Helena Kozłowska. Urodził się z duszą poety. O Mikołaju Dworzeckim z okazji 100 rocznicy urodzin // Czasopis 11/2003. — Эл. рэсурс Kamunikat.fontel.net (пол.)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |