Івейскі мячэт
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Івейскі мячэт
| |
Івейскі мячэт
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Іўе |
Каардынаты | 53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д. / 53.922417° пн. ш. 25.7729833° у. д.Каардынаты: 53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д. / 53.922417° пн. ш. 25.7729833° у. д. |
Канфэсія | іслам |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Івейскі мячэт | |
Івейскі мячэт на Вікісховішчы |
Івейскі мячэт (Іўеўскі мячэт) — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Іўі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Наваградзкай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны мячэт у Іўі збудавалі ў 1884 годзе з фундацыі Эльфрыды Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, дасланыя ў 1922 годзе з ЗША быў адрэмантаваны мінарэт. У 1934 годзе ў мячэту была ўмацавана памятная дошка ў гонар графіні Эльфрыды Замойскай, на урачыстасці быў яе сын Томаш.
Архітэктура
рэдагавацьПершапачатковы праект храма меў рысы драўлянага мадэрну, мячэт быў узведзены са значнымі зменамі. Так будынак не быў ашаляваны, дах быў пакрыты гонтай замест бляхі, а пры ўваходзе з’явіліся сені. Атрымаўся помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Ад пачатку галоўны фасад меў галерэю на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гады яе замянілі невысокім тамбурам).
Унутраная прастора падзяляецца на мужчынскую і жаночую паловы з асобнымі ўваходамі. Вялікае амаль квадратнае ў пляне памяшканьне для мужчынаў мае ўздоўж унутраная сьцяны балькон на 4 калёнках. Жаночае памяшканьне 2-яруснае[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
Я. Булгак. 1931 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Мінарэт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 78
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000288 |