Ішым (па-ангельску: Ишим, па-казаску: Есіл) — рака ў Азіі. Працякае па тэрыторыях Казахстану, потым на тэрыторыі Цюменскай і Омскай абласьцей Расеі. Даўжыня 2450 км, у тым ліку на тэрыторыі Расеі 800 км. Вадазбор 177 тыс. км². Пачынаецца ў горах Ніяз на паўночнай мяжы Казаскага дробнасопачніка, у верхнім цячэньні цячэ пераважна ў вузкай даліне са скалістымі берагамі. Ніжэй за Астану даліна пашыраецца. Агінае ўзвышша Какшэтаў, пасьля чаго робіць вялікую пятлю і ўтварае невялікія парогі. Ніжэй выходзіць на Заходне-Сыбірскую раўніну і цячэ па Ішымскай раўніне са шматлікімі старыцамі, у ніжнім цячэньні працякае пасярод балот. Сілкаваньне сьнегавое. Высокая, але непрацяглая вясеньняя паводка з максымумам у траўні — чэрвені (у ніжнім цячэньні Ішым расьцякаецца да 15 км) пераходзіць у працяглую летне-асеньне-зімовую межаніну. Каля сяла Вікулава (215 км ад вусьця) сьцёк складае 56,3 м³/с. Найбольшы расход вады 686 м³/сек. Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 0,0056 тыс. м³. Замярзае ў пачатку лістапада, узьнімаецца ў красавіку — траўні. Асноўныя прытокі справа: Калутон, Жабай, Аканбурлык, зьлева — Тэрысакан. На рацэ — Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы. Воды шырока выкарыстоўваюцца для водазабесьпячэньня і арашэньня. Судаходны ўверх да Петрапаўлу на 270 км і ад Вікулава да вусьця. На Ішыме разьмешчаныя гарады Астана, Дзяржавінск, Есіл, Петрапаўл, Ішым.

Рака
Ішым
Петрапаўлаўскі гідравузел на рацэ Ішым
Петрапаўлаўскі гідравузел на рацэ Ішым
Агульныя зьвесткі
Выток горы Ніяз (Казахстан)
Вусьце Іртыш
Краіны басэйну Казахстан, Расея
Вобласьці Карагандзінская вобласьць, Цюменская вобласьць і Омская вобласьць
Даўжыня 2450 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,0056 тыс. м³
Плошча басэйну 177 тыс. км²
Месцазнаходжаньне
Ішым на мапе
Асноўныя прытокі
Левыя Тэрысакан
Правыя Калутон, Жабай, Аканбурлык

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ішым (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Ишим (река) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.