Іслам у Малдове зьяўляецца цяперашнім часам адной з малалікіх рэлігій краіны, паколькі 93,3 % яе насельніцтва вызнае праваслаўе.

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню на тэрыторыі Малдаўскага княства качавыя цюркі-музульмане зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У асноўным гэта былі нагайцы, крымскія татары ды туркі, з каторымі праваслаўнае княства вяло даволі пасьпяховыя войны, але потым вымушана было прызнаць залежнасьць ад Асманскае імпэрыі, якая працягвалася да 1812 году. Музульмане асабліва актыўна сяліліся на поўдні Бэсарабіі, дзе ў іх узьнікла свая аморфная дзяржава — Буджацкая арда (таксама вядомая як Белгародзкая альбо Акэрманская). Значная колькасьць музульманаў жыла таксама ў паўднёвых гарадах Тыгіна, Ізмаіл, Аккэрман.

Пасьля ўключэньня тэрыторыі Бэсарабіі ў склад Расейскае імпэрыі, большасьць зь іх упадабала стаць мугаджырамі і перасялілася за Дунай, паколькі Дабруджа кантралявалася асманамі да 1878 году. Цяпер гэтая вобласьць знаходзіцца ў складзе Румыніі, у якой музульманская грамада больш шматлікая і складае каля 70 тысяч чалавек.

Сучаснае становішча

рэдагаваць

Пры публікацыі вынікаў апошняга перапісу насельніцтва Малдовы 2004 году музульмане ў асобную групу не вылучаліся і былі ўключаны ў склад «іншых рэлігій» (29 813 чал.). Колькасьць музульманскага насельніцтва ў Малдове ацэньваецца ў дыяпазоне ад 3 да 15 тыс. чал. У большасьці сваім гэта татары, а таксама буджацкія татары (альбо ж дунайскія татары). У Кішынёве ёсьць 3 цэнтры кансалідацыі музульманаў. Грамада ісламскай культуры была створана ў 1995 годзе.

Сілавыя структуры Малдовы насьцярожана ставяцца да актывізацыі дзейнасьці музульманаў у апошнія гады[1]. У 2005 Духоўнаму кіраваньню музульманаў Малдовы, які ўзначальвае Талгат Машаеў, было адмоўлена ў рэестрацыі, нават нягледзячы на праханьне з боку місыі АБСЭ ў Малдове[2].

14 сакавіка 2011 году міністэрствам юстыцыі Малдовы было зарэгістравана Ісламская ліга Рэспублікі Малдова (ІЛРМ)[3], якая аб'яднае музульманскія грамады Малдовы і будзе прадстаўляць інтарэсы мусульман у краіне і за мяжой. Ісламская ліга Рэспублікі Малдова заклікана скаардынаваць працэс ісламскага рэлігійнага разьвіцьця ў краіне. Старшынёй Ісламскай лігі Рэспублікі Малдова зьяўляецца Сяргей Сакірка.

Цікавыя факты

рэдагаваць

З 2008 па 2011 год амбасадарам ЗША ў Малдове зьяўляўся музульманінам пакістанскага паходжаньня Асіф Чадры[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць