Іржы Поліўка
Іржы Поліўка (па-чэску: Jiří Polívka; 6 сакавіка 1858, Энс — 21 сакавіка 1933, Прага) — выбітны чэскі філёляг-славіст, этнограф, пэдагог, адзін з заснавальнікаў славянскай параўнальнай фальклярыстыкі. Прафэсар славянскай філялёгіі Карлавага ўнівэрсытэту, чалец-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук.
Іржы Поліўка | |
Jiří Polívka | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1858[1] або 5 сакавіка 1858[2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | Энс |
Дата сьмерці | 21 сакавіка 1933[4][2][3][…] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Прага |
Месца вучобы | Карлаў унівэрсытэт |
Занятак | пэдагог, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, этнограф, гісторык літаратуры, славіст, настаўнік, фальклярыст |
Навуковая сфэра | славістыка |
Месца працы | |
Псэўданімы | Bohdan Kaminski[2] і Bohdan Kamiński[2] |
Навуковая ступень | праф. |
Подпіс | ![]() |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
У 1868—1876 навучаўся ў гімназіі ў Празе, пасьля скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту (1880), слухаў лекцыі па стапаславянскай мове і палеаграфіі ў Заграбскім унівэрсытэце. У 1882 у Вене атрымаў ступень доктара філязофіі.
Слухаў лекцыі ў Празе і Загрэбе, падарожнічаў па славянскіх землях, займаўся рукапісамі ў пецярбурскіх і маскоўскіх бібліятэках. Прыхільнік тэорыі міграцыі (запазычаньня) Тэадора Бэнфэя. Прафэсар славянскай філялёгіі Праскага ўнівэрсытэту. Чалец-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай АН з 1 сьнежня 1901 па аддзяленьні расейскае мовы і славеснасьці.
ПрацыРэдагаваць
- «Paläographische, grammatische und kritische Eigenthümlichkeiten in dem Makedonischen Praxapostolus» («Archiv für slav Phil.», X);
- дасьледаваньні пра Нікадзімава Эвангельле ў славянскіх літаратурах («Časop. Česk. Mus.», 1890—1891);
- артыкулы пра Шафарыка, Грыбаедава, Пыпіна;
- параўнальныя дасьледаваньні казачных сюжэтаў у славянскіх народаў; іхнім сынтэзам зьяўляюцца буйныя сачыненьні «О srovnávnacím studiu tradic lidových» і «Pohádkoslovné Studie» (Прага, 1904).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Jiří Polívka // KNAW Past Members (анг.)
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Поливка Йиржи // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
ЛітаратураРэдагаваць
- Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- Навуковы слоўнік Ота (чэс.)
- Акадэмічны бюлетэнь (чэс.) Акадэміі навук Чэхіі
- Профіль (рас.) на бачыне Расейскай Акадэміі навук
- Вялікая савецкая энцыкляпэдыя(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Чэская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |