Іржы Коларж
Іржы Коларж (па-чэску: Jiří Kolář, 24 верасьня 1914, Процівін — 8 лістапада 2002, Прага) — чэскі паэт, пісьменьнік і мастак.
Іржы Коларж | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 верасьня 1914[1][2][3][…] |
Памёр | 11 жніўня 2002[2][3][7][…] (87 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, драматург, маляр, паэт, малявальнік, каляжыст, калекцыянэр, плястычны артыст, графік, мэцэнат |
Гады творчасьці | 1937[8] — 1999[8] |
Мова | француская мова[4], чэская мова[4][9], нямецкая[4] і ангельская мова[4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
http://www.artlist.cz/jiri-kolar-3993/ |
Жыцьцё і творчасьць
рэдагавацьІржы Коларж значную частку свайго жыцьця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучаньне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславаччыны, зь якой пасьля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зьняволеньні. У 1977 Коларж падпісвае Хартыю 77. Зьехаўшы неўзабаве пасьля гэтага на навучаньне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца францускага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.
Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднаньня паэтаў і мастакоў «Група 42», быў чальцом саюза мастакоў Чэхаславаччыны Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі зьяўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго пэрсанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.
Першым паэтычным зборнікам Іржы Коларжа зьяўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя вершы зборніка «Печань Прамэтэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не зьвязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.
Іржы Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасьці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмэна, Э. Лі Мастэрса.
Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jiri Kolár (нід.)
- ^ а б Jiri Kolar (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Jiří Kolář // Kunstindeks Danmark (дац.)
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Рэгіянальная база зьвестак Цэнтральначэскай навуковай бібліятэкі ў Кладне
- ^ Jiří Kolář // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б RKDartists (нід.)
- ^ Kolár, Jiři, 1914-2002 // CONOR.SI
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
рэдагаваць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381
- Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2
- Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3
- Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5
- Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006