Інтэрнэт-залежнасьць
Інтэрнэт-залежнасьць — навязьлівае імкненьне ды залішне працяглага, найчасьцей шматгадзіннага выкарыстаньня Сеціва, што перашкаджае паўсядзённаму жыцьцю.
У 1995 г. панятак увёў амэрыканскі псыхатэрапэўт Іван Голдбэрг[1]. На 2009 г. сеткавую залежнасьць мелі да 10% карыстальнікаў пэрсанальных кампутараў[2]
Папярэджаньне
рэдагавацьПрадухіленьню залежнасьці спрыяе разьмяшчэньне кампутара ў пакоі, даступным для ўсіх чальцоў сям’і (у зале). Таксама варта скласьці сьпіс карысных сайтаў у закладках браўзэра і старацца абмяркоўваць атрыманыя ў Сеціве зьвесткі ў жывых зносінах з блізкімі людзьмі[3].
Чыньнікі
рэдагавацьУзьнікненьню інтэрнэт-залежнасьці спрыяе нястача ўвагі з боку бацькоў у дзяцінстве, цкаваньне ў школе з боку аднагодкаў, няўпэўненасьць у сабе і крайняя сарамлівасьць у міжасабовых зносінах, празьмернае імкненьне трымацца апошніх кірункаў у модзе. Пагатоў доступ да Сеціва аблягчае атрыманьне грамадзкай падтрымкі, стварэньне ўласнага вобразу і атрыманьне хуткай прыемнасьці і плоцевага задавальненьня[4].
Праявы
рэдагавацьДа душэўных праяваў залежнасьці ад Сеціва належаць:
- Узбуджэньне напярэдадні падлучэньня. Прагнае чаканьне і прыемнае адчуваньне ад ажыцьцяўленьня доступу да кампутара.
- Сындром адмены. Трывожнае адчуваньне адзіноты і адарванасьці ад жыцьця пры адсутнасьці доступу да Сеціва.
- Страта кіраваньня часам. Шматгадзінная захопленасьць увагі Сецівам прыводзіць да адкладаньня працоўных і сямейных справаў, сустрэчаў і дамоўленасьцяў.
- Адмова жывых зносінаў на карысьць сеціўных. Сядзеньне перад маніторам забясьпечвае пераважную колькасьць забаваў. Электронныя сябры замяняюць выхад у людзі і стасункі з жыцьцёвымі сябрамі.
- Пастаянная падлучанасьць. Штогадзінная праверка рахунку ў сацыяльнай сетцы і электроннай пошты для падліку ўпадабаньняў і паведамленьняў.
- Бязмэтавасьць. Штатгадзінныя зносіны на форуме і ў чаце ды працяглы агляд сайту бяз пошуку патрэбных зьвестак.
- Марнатраўства. Хаваньне істотных выдаткаў на кампутарныя праграмы і прылады ад блізкіх.
- Скаргі ад блізкіх. Абурэньне навакольных надта частым знаходжаньнем у Сеціве выклікае выкрутлівае тлумачэньне патрэбнасьці доступу да кампутара.
- Раздражненьне. Пачуцьцёвае абурэньне пры спробе перапыніць доступ да Сеціва.
- Дакучлівасьць. Штодзённае шматкратнае абмеркаваньне Сеціва і кампутараў са знаёмымі.
- Складанасьці ў справах. Правал на працы і ў навучаньні праз парушэньне засяроджанасьці на выкананьні задачы.
- Паўтаральнасьць (рэцыдыў). Поўнае вяртаньне залежнасьці пры першым жа доступе да кампутара пасьля перапынку[5].
Да цялесных праяваў залежнасьці адносяць:
- Сухасьць у вачах і пагаршэньне зроку (блізарукасьць).
- Галаўны боль і боль у сьпіне ад шматгадзіннага сядзеньня за маніторам.
- Грэбаваньне і забыцьцё побытавых дзеяньняў: прыёму ежы і душу, чысткі зубоў.
- Схільнасьць да абжорства каля экрана.
- Недасып ад засынаньня глыбокай ноччу ці пад ранак у сувязі зь перашкодай сну ў выглядзе расчуленасьці шматлікімі зьвесткамі.
- Прыдалоневы сындром (боль) празь перанапругу цягліцаў у кісьцях рук.
- Бледнасьць і кругі пад вачыма ад нястачы сьвежага паветра.
- Хуткая цялесная стамляльнасьць.
- Дыхавіцу праз надта малы прыток паветра.
- Дэпрэсію і трывожнасьць ад незадаволенасьці сваім грамадзкім жыцьцём[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Марына Валасар. Адпачыць ад інтэрнэту // Авэ, Марыя : часопіс. — Жнівень 2017. — № 7-8 (268-269).
- ^ Вольга Цыбульская. 5 сымптомаў залежнасьці ад інтэрнэту // Краіна здароўя. — 10 чэрвеня 2009. — № 19 (133). — С. 5.
- ^ Інтэрнэт-залежнасьць у падлеткавым узросьце // Беларускі псыхалягічны партал, 2017 г. Праверана 2 сьнежня 2017 г.
- ^ Сьвятлана Стахоўская. Гульні ўяўленьня (прычыны інтэрнэт-залежнасьці) // Партал «Здаровыя людзі» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 29 красавіка 2017 г. Праверана 2 сьнежня 2017 г.
- ^ а б Сьвятлана Стахоўская. На «віртуальнай ігле» (прыкметы інтэрнэт-залежнасьці) // Партал «Здаровыя людзі», 29 красавіка 2017 г. Праверана 2 сьнежня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інтэрнэт-залежнасьць // Партал «Здаровыя людзі», 6 чэрвеня 2017 г. Праверана 2 сьнежня 2017 г.
- Вікторыя Целяшук. Зьвязаныя адной сеткай // Сямейная газэта. — 20 сакавіка 2014. — № 4 (8). — С. 1, 2, 3.
- Вольга Пракоп’ева. Як распазнаць інтэрнэт- і гульнявую залежнасьць // Газэта БДУ «Унівэрсытэт», 5 верасьня 2014 г. Праверана 2 сьнежня 2017 г.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |