Прыдалоневы сындром
Прыдалоневы сындром — зьняменьне пальцаў рукі празь перацісканьне сярэдняй нэрвы між касьцямі і сухажыльлем цягліцаў прыдалоньня.
Папярэджаньне
рэдагавацьХвароба прадухіляецца штодзённым выкананьнем практыкаваньняў для рук: трасеньне, уздым і кручэньне далоняў, кулакоў і кончыкаў пальцаў, сьцісканьне пальцаў у кулак і націск на пальцы з боку далоні. Таксама варта пры працы за сталом: 1) трымаць рукі сагнутымі ў локцях пад простым кутом (90°), 2) далоні класьці найдалей ад краю стала і трымаць выпрастанымі, 3) выкарыстоўваць крэсла з падлакотнікамі і стол з выпукласьцямі для прыдалоньня, 4) разьмяшчаць локці блізка да тулава.
Чыньнікі
рэдагавацьНемачы спрыяе дыябэт, падагра, хваробы суставаў і парушэньні абмену рэчываў, удар далоні і перадплечча, працяглыя аднастайныя паўторныя рухі далонямі і пальцамі рук.
Праявы
рэдагавацьАб хваробе сьведчаць непрыемныя адчуваньні ў вобласьці прыдалоньня, далоні і пальцаў рук, аслабленьне пальцаў і слабасьць пашкоджанай далоні, боль і цяжар у руцэ, няспрытнасьць пальцаў пры пісьме, боль у прыдалоневым суставе пры спробе падняць цяжкі прадмет, зьнікненьне адчувальнасьці ўчасткаў паверхні рук і атрафія цягліцаў прыдалоньня[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Цыбульская. СЗК, або Калі нямеюць рукі // Краіна здароўя. — 12 жніўня 2009. — № 28 (142). — С. 6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрыдалоневы сындром — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |