Інспэктар-недарэка
«Інспэ́ктар-недарэ́ка» (па-француску: Inspecteur la Bavure) — камэдыйны францускі фільм 1980 году працы рэжысэра Клёда Зыдзі. Галоўныя ролі выканалі Калюш, Жэрар Дэпард’ё і Дамініка Ляванан. Пэрсанаж Ражэр Марзыні, ролю якога выканаў Дэпард’ё, ёсьць увасабленьнем вядомага злачынца Жака Мэрына, вядомага як ворага народу нумар 1, забітага паліцыяй за год да выхаду фільму[4].
Інспэктар-недарэка | |
па-француску: Inspecteur la Bavure | |
Жанр | крымінальны фільм[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Ніколь Сан’е[d] |
Вытворчасьць | Renn Productions[d] |
Распаўсюд | Pathé Distribution[d] і Mokép[d] |
Дата выхаду | 3 сьнежня 1980[3], 27 сакавіка 1981[3], 12 лістапада 1981[3], 14 лютага 1983[3], 28 ліпеня 1983[3], 15 траўня 1985[3] і кастрычнік 1985[3] |
Працягласьць | 102 хвіліна |
Краіна | |
Мова | француская мова |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьСын героя-паліцыянта, забітага крымінальнікам, Мішэль Клеман (Калюш) зусім не падобны на свайго бацьку Жуля (Калюш). Але паміраючы, ягоны бацька папрасіў сына пайсьці па ягоных сьлядах і таксама стаць паліцыянтам. Мішэль ледзьве сканчвае навучаньне і атрымлівае чын інспэктара, толькі дзякуючы паблажлівасьці камісіі. Паводле разьмеркаваньня Клеман становіцца стажыстам у аддзеле судовай паліцыі парыскае прэфэктуры. Праз сваю нязграбнасьць Мішэль у першы ж дзень працы арыштоўваецца, бо паліцыянты пераблыталі яго зь зьбеглым эксгібіцыяністам. Тым ня менш, Мішэль марыць аб арышце ворага дзяржавы нумар 1, бязьлітаснага Ражэ Марзыні (Жэрар Дэпард’ё). Марзыні спрабуе абрабаваць фабрыку па вырабніцтве ювэлірных тавараў, але спроба апынулася няўдалай. Ён вырашае зьмяніць твар праз сваю пазнавальнасьць і карыстаецца паслугамі касмэтычнай хірургіі, абраўшы твар актора Жэрара Дэпард’ё.
Амбітная журналістка Мары-Ан Прасан (Дамініка Ляванан), дачка дырэктара газэты, прымушае паліцыю супрацоўнічаць зь ёй, але празь вялікі імпэт да працы публічна зьдзекуецца з Марзыні праз тэлівізію, патрабуючы зь ім інтэрвію. Гэта выклікае занепакоенасьць ейнага бацькі і ў выніку журналістку зьмяшчаюць пад ахову паліцыі. Паводле пляну, недарэка Мішэль Клеман і ягоны напарнік інспэктар Марсэль Ватрэн (Юбэр Дэшам), якому засталося да пэнсіі некалькі тыдняў, прыстаўляюцца да Прасан як афіцыйныя ахоўнікі. Але, зважаючы на адцягненьне ўвагі на ўзгаданых паліцыянтаў, па-сапраўднаму задача аховы журналісткі ставіцца да іншых больш кампэтэнтных інспэктараў.
Марзыні па апэрацыі робіцца непазнавальным, што дае яму магчымасьць выдаць сябе за пісьменьніка і аўтара дэтэктыўных раманаў на імя Антуан Каляр. Ён пачынае сябраваць зь Мішэлем, які, праз сваю прастадушнасьць, раскрые яму ўсе сакрэты паліцыі. Сьцьвярджаючы, што займаецца дасьледаваньнем для свайго наступнага рамана, Марзыні ўдаецца скарыстацца Мішэлем, каб наблізіцца да Мары-Ан Прасан і выкрасьці яе, не зважаючы на пільны кантроль паліцыі. Марзыні адвозіць жанчыну ў закінуты дом, дзе трымае ў закладніках з мэтай атрыманьня выкупу. Паліцыя арыштоўвае Мішэля, бо падазрае яго ў супрацы з Марзыні, але Мішэль нічога ня можа распавесьці, бо сам трапіў у пастку злачынца. Мяркуючы, што Мішэль не гаворыць праўды, начальнік аддзела вырашае дазволіць Мішэлю зьбегчы, чакаючы што ён прывядзе праваахоўнікаў на сьлед Марзыні. Яны арганізуюць яму ўцёкі і падкладваюць перадатчык у ягоны гарнітур. Мішэль выпадкова выяўляе наяўнасьць перадатчыка і аддае сваю вопратку валацугу, атлуміўшы паліцыю з панталыку.
Зь сябрамі Мішэль бярэ справу ў свае рукі і выкрадае маці Марзыні. Яна выкрывае месца магчымага схову свайго сына. Мішэль едзе туды і сутыкаецца з Марзыні, які адмаўляецца вызваліць закладніцу. Мішэль руйнуе дом з дапамогай экскаватару і вызваляе Мары-Ан, якая закохваецца ў свайго вызваліцеля. Разам яны едуць у найбліжэйшы гатэль і плянуюць пабрацца шлюбам.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інспэктар-недарэка (анг.) на сайце IMDb
- Інспэктар-недарэка на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)