Індэпэнд’ентэ дэль Вальле Сангалькі

эквадорскі футбольны клюб

«Індэпэнд’ентэ дэль Вальле» (па-гішпанску: Independiente del Valle) — эквадорскі футбольны клюб з Сангалькі прадмесьця Кіта. Заснаваны ў 1958 годзе, а свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Гуаякільскага банку, вядомага таксама як стадыён Індэпэнд’ентэ дэль Вальле. Арэна, якая мае змяшчальнасьць у 12 000 гледачоў, была пабудаваная ў 2021 годзе. У 2013 годзе клюб скончыў чэмпіянат у кроку ад чэмпіёнства, а ўласна чэмпіёнам стаў у 2021 годзе. Пасьпяхова «Індэпэнд’ентэ дэль Вальле» выступае ў клюбных спаборніцтвах пад эгідай КОНМЭБОЛ. У 2016 годзе каманда дасягнула фіналу Кубка Лібэртадорэс, выбіўшы з турніру аргентынскія гранды «Рывэр Плэйт» і «Боку Хуніёрс»[1], але саступіла калюмбійскаму «Атлетыка Насьяналь». У 2019 годзе эквадорцы здабылі Паўднёваамэрыканскі кубак, паўтарыўшы посьпех праз тры гады пасьля перамогі над бразыльскім «Сан-Паўлу». Клюб таксама вядомы, як кузьня талентаў. Сярод вядомых выхаванцаў клюбу вылучаюцца Джэфэрсан Мантэра, Артура Міна, Крыстыян Рамірэс, Майсэс Кайсэда і П’ера Інкап’е[2].

Індэпэнд’ентэ дэль Вальле
Заснаваны сакавік 1958
Горад Сангалькі, Эквадор
Стадыён Індэпэнд’ентэ дэль Вальле
Умяшчальнасьць: 12 000
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
independientedelvalle.com (гішп.)

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць