Ілава (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва)

места ў Польшчы

Ілава (па-польску: Iława) — места ў Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Ілаўскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Утварае гарадзкую гміну, таксама зьяўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Места разьмешчанае на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У гадах 1975—1998 места адміністрацыйна ўваходзіла ў склад альштынскага ваяводзтва.

Ілава
польск. Iława
Ілава
Герб Ілавы Сьцяг Ілавы
Дата заснаваньня: 1305
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае
Павет: Ілаўскі
Бурмістар: Давід Копачэўскі
Плошча: 21,88 км²
Вышыня: 100—150 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 33 128 чал.https://olsztyn.stat.gov.pl/vademecum/vademecum_warminsko-mazurskie/portrety_gmin/ilawski/m.ilawa.pdf
шчыльнасьць: 1514,08 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 89
Паштовыя індэксы: 14-200, 14-201, 14-202
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′47″ пн. ш. 19°33′56″ у. д. / 53.59639° пн. ш. 19.56556° у. д. / 53.59639; 19.56556Каардынаты: 53°35′47″ пн. ш. 19°33′56″ у. д. / 53.59639° пн. ш. 19.56556° у. д. / 53.59639; 19.56556
Ілава на мапе Польшчы
Ілава
Ілава
Ілава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ilawa.pl/

Места знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[1]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памэзаніі і на тэрыторыі, якую з 16. стагодзьдзя называлася Верхняй Прусіяй (па-нямецку: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[2]. У адміністрацыйных межах гораду знаходзіцца самы вялікі востраў унутры тэрыторыі Польшчы — Вялікая жулава[3], на які можна патрапіць з дапамогай парому[4]. Места знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які адзначаецца чыстатой паветра і разнастайнасьцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Краявідавы парк «Ілаўскаге Паазер’е»[5].

Ілава — цэнтар адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе блізка гораду знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачаньня Сарнувэк і Тлакавіска, у якія прыязджаюць журналісты[6][7]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны, ўнікальны ў сьвеце Элблондзкі канал[8]. Перад другой сусьветнай вайной места называлі «жамчужынай Аберланда»[9]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін зь некалькіх у сьвеце цэнтраў навучаньня капітанаў марской перавозкі і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манэўраваць марскімі караблямі з дапамогай мінятурных мадэляў[10]. Места называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там самага старэйшага фэстывалю гэтага жанру музыкі ў Эўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[11]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візытаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы папа рымскі плаваў каякам з моладзьдзю[12]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Сьвятога Якуба — аднаго з самых важных хрысьціянскіх шляхоў пілігрымак у сьвеце), якая вядзе да катэдры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.

 
Карта, якая паказвае распаўсюджваньне зялёных насаджэньняў у Ілаве

Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 году, плошча места складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве і на пятае месца па колькасьці насельніцтва[13].

Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозьніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах места, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У навакольлях гораду, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасьцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсьць яшчэ больш за дзясятак дробных азёраў (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сыстэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.

 
Больш за 100-гадовы дуб каля Касьцёла Праабражэньня Гасподняга

У навакольлі Ілавы, сярод іншых, ёсьць:

Гісторыя

рэдагаваць
 
Паштоўка 1905 году «Прывітаньне з Ілавы!» — панарама места з відам на касьцёл, возера Язёрак, вакзал Ілава-места, казарма, прыстань

Гісторыя места Ілава (па-нямецку «Deutsch-Eylau») бярэ пачатак з 1305 году. У тым жа годзе тэўтонскі камтур Дзяжгоня Зігхонд фон Шварцбург (Sieghond von Schwarzburg) заснаваў асаду на паўвостраве возера Язёрак на месцы старога прускага паселішча і надаў яе мескія правы. У 1317 г. гарадзкі прывілей быў адноўлены. У найстарэйшых дакумэнтах горад фігуруе пад назвамі: «Ілавія» (1317), «Ilow themptonikalis» (1421), «Deutschen Ilow» (1404), «Deutschen Ylaw» (1421), «Ylow» (1437). Горад быў рэзыдэнцыяй тэўтонскага чыноўніка пад камандаваньнем камтура зь Дзяжгоня. У 1362—1363 гадах места ўразіла чума, якая пашкодзіла яго разьвіцьцю.

Тапанімія

рэдагаваць

Самай старажытнай формай назвы Ілава зьяўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма зьявілася ў лакацыйным дакумэнце з 1317 году. У пазьнейшых дакумэнтах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакумэнце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагодзьдзі зьявіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакумэнты, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяжгоня, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зьменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагодзьдзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагодзьдзі была прынятая форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 году. З 1 студзеня 1934 году назва была зьменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» — ням. горад). З 1945 году польская назвай места стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацьверджана 7 мая 1946 г[14].

Мікрараёны Ілавы

рэдагаваць
 
Адміністрацыйны падзел Ілавы
  • Старэ място (Старае места)
  • Цэнтрум (Цэнтар)
  • Острудзке (Аструдзкае)
  • Пястовске (Пястоўкае)
  • Млодых (Маладых)
  • Кармаран
  • Ліповы двур (Ліпавы двор)
  • Гаерак
  • Подлесьнэ (Падлесьнае)
  • Тшыдзестолеця (Трыццаці гадоў)
  • Дзельніца Пшэмыслова (Прамысловы раён)
  • Любавске (Любаўскае)
  • Каперніка
  • Новы сьвят (Новы сьвет)
  • Слонэчнэ (Сонечнае)
  • Маріна Ілава
  • Войска польскего (Польскага войска)
  • Собескего (Сабескага)

Адукацыя

рэдагаваць

Пачатковыя школы

рэдагаваць
  • Пачатковая школа № 1 імя Мікалая Капэрніка
  • Пачатковая школа № 2 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Марыі Канапніцкай
  • Пачатковая школа № 3 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх алімпійцаў
  • Пачатковая школа № 4 імя Польскіх падарожнікаў
  • Пачатковая школа № 5 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі
  • Калектыў школьна-навучальных устаноў — Пачатковая адмысловая школа
  • Пачатковая школа ў Цэнтры пастаяннай адукацыі № 1

Сярэднія і панадгімназыйныя школы

рэдагаваць
 
Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Траўня
  • Калектыў агульнаадукацыйных школаў імя Стэфана Жэромскага
  • Калектыў школаў імя Герояў верасьня 1939 году
  • Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Траўня
  • Адмысловы школьна-навучальны асяродак
  • Цэнтар адукацыі
  • Цэнтар адукацыі дарослых «Альфа»
  • Цэнтар прафэсыйнай адукацыі
  • Цэнтар пастаяннай адукацыі № 1 (у папраўчай установе)
  • Ліцэй для дарослых «Эдума»

Вышэйшыя школы

рэдагаваць

Мастацкія школы

рэдагаваць
  • Пачатковая дзяржаўная музычная школа 1. ступені імя Тадэвуша Бэрда
  1. ^ Jeziorak najdłuższe Jezioro w Polsce (пол.)
  2. ^ GC6G220 #Rzeka Tynwałd# (Traditional Cache) in Warmińsko-Mazurskie, Poland created by Palin1992@ (пол.). geocaching.com. Праверана 2017-11-24 г.
  3. ^ Iława: Wielka Żuława – największa śródlądowa wyspa w Polsce – Moje Mazury (пол.)
  4. ^ Prom na wyspę Wielka Żuława, Chodkiewicza Jana Karola, hetm. 14-202 – Prom, numer telefonu (пол.). mapa.targeo.pl. Праверана 2017-11-24 г.
  5. ^ Mazury Travel – Portal Warmii i Mazur W-M ROT – Rekreacja: Iława (пол.). mazurytravel.com.pl. Праверана 2017-11-24 г.
  6. ^ eholiday.pl Sarnówek (пол.)
  7. ^ Tłokowisko Ośrodek Wypoczynkowy Telewizja Polska S.A. (пол.)
  8. ^ Iława (пол.). polskieszlaki.pl. Праверана 2020-01-25 г.
  9. ^ Iława na starych pocztówkach – Moje Mazury (пол.). mojemazury.pl. Праверана 2017-11-24 г.
  10. ^ Szkoła Kapitanów na jeziorze Slim pod Iławą – Moje Mazury (пол.). mojemazury.pl. Праверана 2017-11-24 г.
  11. ^ Edupedia – Iława (Słownik nazw geograficznych) (пол.). edupedia.
  12. ^ Papieska Kalwaria (пол.)
  13. ^ Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym (пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 2009-08-20 г. Архіўная копія ад 2013-12-20 г.
  14. ^ Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).