Ікт (па-лацінску: ictus — націск) — моцнае месца ў вершы, на якое звычайна падае рытмічны націск. Паміж іктамі ў сілаба-танічным вершы знаходзяцца міжтактавыя інтэрвалы, якія займаюць адзін або два склады. Чаргаваньне тых і другіх утварае мэтар верша. У трохскладовых памерах ікты, за рэдкім выключэньнем, супадаюць з націскнымі складамі, у двухскладовых — часта не супадаюць (пірыхій, спандэй).

Літаратура

рэдагаваць