Пірыхій
мэтрычная стапа
Піры́хій (па-грэцку: πυρρίχιος) — стапа ў антычнай (мэтрычнай) сыстэме вершаваньня з двух кароткіх складоў. У сілаба-тоніцы пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) аднаго мэтрычнага націску. Пірыхіі ў адрозьненьне ад спандэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасьці ў вершы нялёгка знайсьці «чысты» двухскладовы памер безь пірыхіяў, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы).
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |