Ѷ

архаічная кірылічная літара
(Перанакіравана з «Іжыца з кендэмай»)

Ѷ, ѷ (і́жыца з кендэ́май) — архаічная літара кірылічнага альфабэту.

Літара кірыліцы іжыца з кендэмай
Ѷѷ
Выява
  Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ А̂ Е̂ И̂  
Зьвесткі
Тып архаічная кірылічная літара, альфабэтны;
Гук [i]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter izhitsa with double grave accent
cyrillic small letter izhitsa with double grave accent
Юнікод Ѷ: U+0476
ѷ: U+0477
HTML Ѷ‎: &#1142, &#x476
ѷ‎: &#1143, &#x477
UTF-16 Ѷ‎: 0x476
ѷ‎: 0x477
URL-код Ѷ: %D1%B6
ѷ: %D1%B7
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Фармальна выбар правільнага чытаньня іжыцы вызначаюць надрадковыя знакі: калі над іжыцай стаіць прыдыханьне й / альбр націск, то гэта галосны [i], а калі нічога не стаіць — то зычны [v]. Для абазначэньня іжыц, якія трэба чытаць як [i], але якія стаяць не ў пачатку слова й ня пад націскам, выкарыстоўваецца спэцыяльны надрадковы знак — кендэма (ѷ), сёньня часам памылкова званы «двайным гравісам». Іжыца з кендэмай асобнай літарай азбукі не зьяўляецца.

Апісаныя правілы выкарыстаньня іжыцы з кендэмай вельмі адрозьніваюцца ад грэцкага ўжываньня двух кропак (дыерэзісу) над літарай іпсылён (ϋ): у грэкаў дыерэзіс над галоснай ставіцца для таго, каб яна не ўтварыла дыфтонг з суседняй галоснай.

У артаграфіі старамаскоўскага зводу царкоўнаславянскай мовы сыстэма была ў цэлым той жа, хоць дыграф ѹ і гамападобны ук у вялікай меры былі ўзаемазаменныя; часта абвяшчалася правіла такога віду: абазначаць гук [у] дыграфам ѹ у пачатку словаў і пад націскам, калі толькі апошняй або перадапошняй перад тым літарай не зьяўляецца О; у астатніх выпадках выкарыстоўваць ук (на практыцы, зрэшты, ад яго адыходзілі ў абодва бакі).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць