І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар. 5 лістапада 1974, Ачамчыра, Аўтаномная Рэспубліка Абхазія, Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. У 2018–2020 гадох намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. З 2021 году генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот».

Ігар Ляшэнка
Дата нараджэньня 5 лістапада 1974(1974-11-05)[1][2] (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Са студзеня 1997 году працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынэра аддзела маркетынгу, затым начальніка плянава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод.

10 верасьня 2013 году быў прызначаны першым намесьнікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 году – старшынёю канцэрну «Белнафтахім»[4].

18 жніўня 2018 году прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі[5]. 3 сакавіка 2020 году вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую праву[6].

З мая 2020 году Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Менску.

26 студзеня 2021 году прызначаны генэральным дырэктарам ААТ «Горадня Азот»[7].

Санкцыі ЗША

рэдагаваць

9 жніўня 2021 году Ляшэнка як дырэктар ААТ «Горадня Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[8][9].

  1. ^ а б в https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
  2. ^ https://sputnik.by/politics/20180818/1037170331/igor-lyashenko-vice-premer-biografiya.html
  3. ^ https://azot.by/about/istoriya-predpriyatiya/direktora/
  4. ^ Ляшенко назначен главой "Белнефтехима" (рас.). TUT.BY (28 ліпеня 2014).
  5. ^ Александр Лукашенко сменил руководство Правительства, Премьер-министром назначен Сергей Румас (рас.). Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (18 жніўня 2018).
  6. ^ Ігар Ляшэнка вызвалены ад пасады Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020 г.
  7. ^ Былы віцэ-прэм’ер Ляшэнка ўзгоднены на пасаду гендырэктара «Гродна Азота»
  8. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  9. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць