Ігар Жалязоўскі

беларускі канькабежца

Ігар Жалязоўскі (1 чэрвеня 1963, Орша12 чэрвеня 2021[2]) — беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР (1985). Заслужаны работнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994). 5 разоў прызнаваўся лепшым спартоўцам году Беларусі па выніках апытаньня спартыўных журналістаў (1985, 1986, 1989, 1991, 1993).

Ігар Жалязоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-беларуску: Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі
Нарадзіўся1 ліпеня 1963(1963-07-01)[1]
Памёр12 чэрвеня 2021(2021-06-12)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежац
Узнагароды і мэдалі
Заслужаны майстар спорту СССР
Ігар Жалязоўскі на чэмпіянаце сьвету па спрынтэрскім шматбор’і, Нідэрлянды, 24.2.1985

Адзін з наймацнейшых у сьвеце канькабежцаў-спрынтэраў ў 1980-90-х гг. Неаднаразовы рэкардсмэн сьвету (у 1983-89) на дыстанцыі 1000 і 1500 м і ў спрынтэрскім мнагабор’і. Срэбны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м, шасьціразовы чэмпіён сьвету па спрынтэрскім шматбор’і (1985, 1986, 1989, 1991-93), пяціразовы чэмпіён СССР па спрынтэрскім шматбор’і (1985, 1986, 1989-91), шматразовы чэмпіён краіны (у 1984-91) на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м атрымаў 30 перамог на этапах Кубка сьвету (1985—1993). Уладальнік Кубка сьвету на дыстанцыі 1000 м (у 1991—1993).

Экс-рэкардсмэн сьвету на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама ў спрынтэрскім мнагабор’і.

Скончыў Беларускі інстытут фізычнай культуры ў 1984 годзе. З 1995 году на адміністрацыйнай працы: прэзыдэнт Беларускага саюзу канькабежцаў (1996—2005), чалец НАК Беларусі, прэзыдэнт Параалімпійскага камітэту Беларусі (1996—2001).

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць