Ігар Зелянкевіч

беларускі мэдык, дзяржаўны дзяяч
(Перанакіравана з «Ігар Барысавіч Зелянкевіч»)

І́гар Бары́савіч Зелянке́віч (нар. 1952, Менск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар аховы здароўя Беларусі (1997—2001).

Ігар Зелянкевіч
Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
7 лютага 1997 — 1 кастрычніка 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг
Уладзімер Ярмошын
Папярэднік: Інэса Драбышэўская
Наступнік: Уладзіслаў Астапенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1952
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зелянкевіч (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1952 року ў Менску.

У 1976 року скончыў Менскі мэдінстытут.

У 1976—1977 — лекар-інтэрн 4-й Менскай гарадзкой клінічнай больніцы, у 1977—1978 — лекар-уроляг гэтай больніцы.

У 1978—1980 — лекар вайсковай часткі № 2133 у Кінгісэпе Эстонскай ССР.

У 1980 року вярнуўся ў Менск, працаваў у Менскай гарадзкой клінічнай больніцы спачатку на пасадзе лекара-ўроляга, а затым намесьнікам галоўнага лекара (1984—1986).

У 1986—1990 — загадчык аддзелу, начальнік управы аховы здароўя Менскага выканаўчага камітэту.

У 1990-1996 — намесьнік старшыні Менскага выканаўчага камітэту, старшыня Камітэту аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва Менску.

У 1996—1997 — намесьнік старшыні Менскага выканаўчага камітэту.

У 1997[2]—2001[3] — міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусі.

У цяперашні час працуе ў Выканаўчым камітэце СНД намесьнікам начальніка аналітычнага аддзелу; займаецца грамадзкай і пэдагагічнай дзейнасьцю.

Кандыдат сацыялягічных навук. Тэма дысэртацыі — «Сацыяльныя рэсурсы здароўя ў сыстэме павышэньня якасьці жыцьця насельніцтва як аб’ект сацыяльнага кіраваньня: На матэрыялах Рэспублікі Беларусь»[4].

  1. ^ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-363149&strq=l_siz=20
  2. ^ (недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 1997 г № 142 «Аб прызначэнні І. Б. Зелянкевіча Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (рас.)(недаступная спасылка)
  3. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1.11.2001 N 613 «Аб спыненні паўнамоцтваў асобных членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.)
  4. ^ Аўтарэфэрат дысэртацыі  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць