Іван Шанько
Іва́н Шанько́ — былы савецкі маёр[1] (паводле некаторых крыніцаў лейтэнант),[2] палкоўнік[1][2][3] (паводле некаторых крыніцаў падпалкоўнік)[4] і камандовец Беларускае народнае партызанкі, забіты падчас перамоваў ў палкоўнікам-дывэрсантам Ліньковым у 1943 року.
Іван Шанько | |
? — 1943 | |
Прыналежнасьць | невядома Беларуская народная партызанка (1942 — 1943) |
---|---|
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | невядома 1942 — 1943 |
Званьне | маёр палкоўнік |
Камандаваў | аддзел БНП на Ружаншчыне Беларуская народная партызанка |
Пасада | камандзір штабу Беларускае народнае партызанкі |
Бітвы/войны | Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПартызанка
рэдагавацьУ 1942 годзе на Палесьсі, дзякуючы грамадоўцам, удалося аб’яднаць некалькі дзясяткаў патрыятычных атрадаў і суполак у Беларускую народную партызанку, галоўны штаб якой ачоліў былы савецкі афіцэр Іван Шанько, камандзір аддзелу з Ружаншчыны.
Забіцьцё
рэдагавацьУ 1943 Рыгор Лінькоў, пры дапамозе Ўрбановіча, які й не падазраваў пра намеры НКУСаўца, зьявіўся са сваімі дэсантнікамі ў раён разьмяшчэньня штабу палкоўніка Івана Шанька й запрасіў яго на перамовы аб пастаўках савецкае зброі. Шанько на гэтую прапанову пагадзіўся.
Верыў Шанько Лінькову й праз пасярэдніцтва ў перамовах Урбановіча, якога ведалі як былога вучня Віленскае беларускае гімназіі й беларускага патрыёта, хоць і камуніста.
Сустрэча павінная была адбыцца ў Ружанскай пушчы, у лесе, і з кожнага боку, акрамя камандзіра, павінен быў быць яшчэ адзін чалавек. Палкоўнік Іван Шанько зьявіўся на ўмоўленае месца ў суправодзе толькі аднаго ад’ютанта — Мікалая Скрундзя. Лінькоў прыбыў з двума дэсантнікамі, што было парушэньнем папярэдняй умовы. Ён запрапанаваў Шаньку пагаварыць сам на сам, адыйшоўшы ад сваіх людзей на некалькі дзясяткаў мэтраў.
Паводле Якуба Харэўскага, які грунтуецца на словах Скрундзя, Лінькоў бесцырымонна зажадаў, каб Шанько падпарадкаваўся яму, як былы савецкі маёр і падпарадкаваў яму атрады. За гэтае прапанаваў яму пасаду свайго памочніка ў кіраўніцтве партызанскім рухам Палесься, вызначаючы сябе як кіраўніка гэтага руху. Калі Шанько адказаў яму, што ані ён асабіста, ані Беларускі партызанскі рух яму, як высланьніку СССР не падпарадкуецца, Лінькоў выхапіў наган і стрэліў у грудзі палкоўніка Шанька.
Ад’ютант Мікалай Скрундзь быў стэрарызаваны НКУСаўцамі й змушаны прыбыць разам зь імі ў лягер атраду Шанька й абвесьціць, што атаман паляцеў у Маскву на самалёце на перамовы аб зброі, а часовае камандаваньне нібыта перадаў аднаму з падстаўленых Ліньковым НКУСаўцаўцаў. Паводле іншае вэрсіі, сам Лінькоў заявіў, што заменіць палкоўніка Шанька.
У культуры
рэдагаваць- Мастак Алесь Пушкін намаляваў партрэт Івана Шанька разам зь іншымі дзеячамі беларускага супраціву, партрэты якіх выставіў на прыступкі Мастацкага музэю ў Менску на Дзень Незалежнасьці ў 2005 року. Раней, у 2002 годзе, Алесь Пушкін з партрэтамі беларускіх дзеячаў быў затрыманы каля будынку Дома ўраду на плошчы Незалежнасьці.[5]