Іван Труба
Іва́н Міха́йлавіч Труба́ (9 верасьня 1878, Гомель — 27 жніўня 1950, Пльзень, цяпер Чэхія) — украінскі пісьменьнік, перакладнік, грамадзкі і палітычны дзяяч.
Іван Труба | |
Іван Михайлович Труба | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1878 Гомель |
Памёр | 27 жніўня 1950 Пльзень |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, перакладнік |
Жанр | апавяданьне, казка |
Мова | украінская мова[1] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьІван Міхайлавіч Труба нарадзіўся 9 верасьня 1878 року ў Гомелі. Скончыў з адзнакаю рэальную школу ў Ромнах, Пецярбурскі техналягічны інстытут. Быў адным з фундатараў і актывістаў Украінскай студэнцкай грамады.
У 1902 року за ўдзел у рэвалюцыйным студэнцкім гуртку арыштаваны і высланы ў Балаганск Іркуцкай губэрні, пасьля яшчэ раз быў высланы ў Архангельск.
З 1907 року пражываў у Кацярынаславе. Працаваў выкладчыкам фізыкі ды матэматыкі ў жаночай гімназіі П. Ёфэ, камэрцыйнай вучэльні А. Сьвіда, інжынэрам у аддзеле цягі Кацярынінскай чыгункі.
У першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 року на Кацярынаслаўшчыне актывізаваўся украінскі рух, прадстаўнікамі якога былі службоўцы, інтэлігенцыя, працоўныя ды сяляне. Іван Труба стаў ініцыятарам першых палітычных збораў у месьце, які склікаліся службоўцамі чыгункі. Абраны ў склад Кацярынаслаўскай губэрнскай земскай управы, ад якой быў накіраваны дэлегатам на Ўсерасейскую раду працоўных і жаўнерскіх дэпутатаў у Петраградзе.
Творчасьць
рэдагавацьСярод літаратурнай спадчыны — казкі для дзяцей «Як грыбы зьбіраліся ваяваць з жукамі», «Пан Коцкі», пераклады казак Ганса Крысьціяна Андэрсана «Ялінка», «Праведны судзьдзя», «Царэўна на гарошыне», братоў Грым «Дзед з унукам», «Тры пралкі-цётачкі», Вільгельма Гаўфа, Бехштайна, апавяданьні «Падаражжа на вёсцы», «Ходзіць сон каля вакон», «У прасьвеце», «Багатая куцьця», «Перад Раством» ды іншыя.
Літаратура
рэдагаваць- Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
- Дорошенко Дмитро. Мої спомини про давнє минуле (1901—1914 роки). — К.: Темпора, 2007. — С. 61, 146, 147, 148, 204.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Василенко Наталія. Іван Труба (1878—1950)(недаступная спасылка) (укр.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |