Ганс Крыстыян Андэрсэн

дацкі пісьменьнік
(Перанакіравана з «Ганс Хрысьціян Андэрсан»)

Ганс Крыстыя́н А́ндэрсэн (па-дацку: Hans Christian Andersen; 2 красавіка 1805, Одэнсэ, Данія — 4 жніўня 1875, маёнтак Роліггэд, Капэнгаген, Данія) — дацкі пісьменьнік і паэт, аўтар сусьветна вядомых казак для дзяцей.

Ганс Крыстыян Андэрсэн
Hans Christian Andersen
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 красавіка 1805
Одэнсэ, Данія
Памёр 4 жніўня 1875 (70 гадоў)
Капэнгаген, Данія
Пахаваны
Бацькі Ганс
Ганна Мары
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1822—1872
Кірунак дзіцячая літаратура
Жанр казка
Мова дацкая
Значныя творы «Гадкае качаня», «Новая сукня караля», «Цень», «Прынцэса на гарошыне»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Ганс Крыстыян нарадзіўся 2 красавіка 1805 году ў прадмесьці Одэнсэ ў сям’і 27-гадовага краўца Ганса Андэрсэна і 30-гадовай непісьменнай прачкі Ганны Мары (да замужжа Андэрсдотэр). Сам Ганс Крыстыян быў ахрышчаны ў царкве сьвятога Яна ў Одэнсэ 15 красавіка 1805 году.

Хлопчык гадаваўся сваёй бабуляй (з боку бацькі), якая і пазнаёміла яго са сьветам казак. Разам з бабуляй Ганс Крыстыян наведваў псыхіятрычную лякарню, дзе яна займалася бальнічным агародам і дзе празь некаторы час апынуўся ягоны дзядуля. Некаторыя матывы, расказаныя бабуляй, празь некаторы час Андэрсэн выкарыстаў у сваіх творах. Пасьля сьмерці бацькі (1816 год) і новым замужжы маці (зь Нільсам Гунарсэнам), хлопчыку давялося працаваць спачатку ў ткацкай майстэрні, а потым на цыгарэтнай фабрыцы.

У верасьні 1819 году Андэрсэн паехаў у Капэнгаген, дзе марыў стаць акторам. У 1820—1821 гадах ён навучаўся ў балетнай школе, спрабаваў граць у тэатры, але нічога не атрымалася. Таксама Андэрсэн спрабаваў стаць сьпеваком з высокім сапрана, але хутка ён страціў голас пасьля яго юнацкай ломкі.

Праз значныя намаганьні Андэрсэн дабіўся таго, што дэбютаваў як актор тэатру ў 1829 годзе ў п’есе «Kjærlighed paa Nicolaj Taarn» (Каханьне на вежы Мікалая). З гэтага часу ён пачаў пісаць тэатральныя творы, якія не заўсёды былі пасьпяховымі. Па прычыне неадукаванасьці Андэрсэн пісаў тэксты са шматлікімі артаграфічнымі і стылістычнымі памылкамі. Крытыкі з самага пачатку не прынялі яго творы.

Дзякуючы настойлівайсьці ў 1822 годзе Андэрсэн атрымаў каралеўскую стыпэндыю, якая зрабіла магчымым яго далейшае навучаньне ў школе, а потым і ва ўнівэрсытэце. Яму дапамагаў Ёнас Колінс, які ад пачатку верыў у талент хлопца. Паляпшэньне матэрыяльнага стану дазволіла Андэрсэну працягваць творчую дзейнасьць. Ён аб’езьдзіў практычна ўсю Эўропу. Цікаўнасьць да сьвету і людзей, а таксама неспакойная душа, комплексы, складаны характар, празьмерная ўражлівасьць, эгацэнтрызм зрабілі немагчымым Андэрсэну стабільнае жыцьцё на адным месцы. Ён пастаянна хваляваўся, што страціць розум, як ягоны дзед. Часта ён знаходзіўся ў стане дэпрэсіі.

За сваё жыцьцё Андэрсэн пазнаёміўся зь вядомымі людзьмі, напрыклад ён ведаў Бартэля Торвальсэна, Адама Аэхленшлягера, Хэйбэрга, Лінда, Б’ёрнсана, братоў Грым і Чарлза Дыкенза. У 1851 годзе за свае заслугі Андэрсэн атрымаў тытул прафэсара.

У 1872 годзе Андэрсэн упаў з ложка, моцна пабіўся і болей ня выправіўся ад гэтай траўмы, але пражыў яшчэ тры гады. Ганс Крыстыян Андэрсэн памёр 4 жніўня 1875 году ў маёнтку Роліггэд (на тэрыторыі сучаснага Капэнгагенскага раёну Эстэрбру) і быў пахаваны на могілках АсістэнсAssistens»).

Творчасьць

рэдагаваць

Першай працай Андэрсэна лічыцца збор твораў «Маладыя спробы» (1822 год), які выйшаў пад псэўданімам Ўільям Крыстыян Ўолтэр. Спачатку творчасьць для дзяцей не была асноўнай для пісьменьніка, хутчэй гэта была разьмінка для напісаньня сур’ёзных твораў. Тым ня менш ён абражаўся, калі яго казкі лічыліся выключна дзіцячай літаратурай без глыбокага сэнсу.

У 1829 годзе быў надрукаваны фантастычны расказ Андэрсэна «Падарожжа ад канала Гольмэн да ўсходняй часткі Амагера», які прынёс яму пэўную вядомасьць.

Аднак менавіта казкі прыносілі пісьменьніку вядомасьць. Першы збор казак (Eventyr fortalte for Børn — Казкі, расказаныя для дзяцей) быў выдадзены ў Капэнгагене ў 1835 годзе, а наступныя былі выданы ў 1836 і 1837 гадах. Пасьля гэтага Андэрсэн займаўся напісаньнем вершаў, апавяданьняў, аповесьцяў і тэатральных твораў. Таксама ён напісаў уласныя мэмуары. Ілюстратарамі першых (і шматлікіх далейшых) кнігаў Андэрсэна былі Лорэнц Фроліг і Вільгэм Пэдэрсэн.

У чэрвені 1847 году пісьменьнік упершыню прыехаў у Ангельшчыну, дзе быў ганарова сустрэты. У 1840-х гадах і потым Андэрсэн працягваў друкаваць раманы і п’есы, спрабуючы атрымаць вядомасьць як драматург і раманіст, пагарджаючы казкамі, якія прынесьці яму сусьветную вядомасьць.

Выданьні твораў на беларускай мове

рэдагаваць
  • «Казкі». Коўна. 1923.
  • «Брыдкае качанё. Казка». Менск.1936.
  • «Брыдкае качанё. Казка». Пераклаў з расейскай А. Якімовіч. Менск. 1938.
  • «Выбраныя казкі». Менск. 1946.
  • «Стойкі алавяны салдацік». Менск. 1947.
  • «Казкі». Менск. 1955.
  • «Дзікія лебедзі». Менск. 1971.
  • «Русалачка»[1]
  • «Кветкі маленькай Іды»[2]
  • Опэра-прытча «Гадкае качаня», сач. 1996, — вольная опэрная вэрсія Льва Канова на музыку Сяргея Пракоф’ева (ор.18 и ор.22) для сапрана-сола, дзіцячага хора і фартэпіяна. 1 Акт: 2 Эпіграфы і 38 малюнкаў-мімалётнасьцяў, працягласьцю 28 хвілін.
  • «The Ugly Duckling» opera-parable by Andersen for Mezzo-Soprano (Soprano), three-part childrens choir and the piano *

1 Act: 2 Epigraphs, 38 Theatrical Pictures * Length: Approximately 28 minutes * The opera version (Free transcription) written by Lev Konov (1996) on music of Sergei Prokofiev: The Ugly Duckling, op. 18 (1914) and Visions Fugitives, op. 22 (1915—1917) * (Vocal score language: Russian, English, German, French) Відэа: 1 2 3

Памяць пра Андэрсэна ўвекавечаная шэрагам скульптураў і іншых выбітных мясьцінаў: у Капэнгагене ў гонар Андэрсэна ўсталявана статуя Вадзяніцы. Статуя казачніка таксама ёсьць у Нью-Ёрку і Браціславе. У Любліне існуе лялечны тэатар імя Андэрсэна.

У горадзе Сасновы Бор Ленінградзкай вобласьці існуе дзіцячы гульнявы комплекс Андэрсэнград, названы ў гонар казачніка. Таксама забаўляльны парк, асноўнай тэмай якога зьяўляюцца казкі Андэрсэна, ёсьць і ў Шанхаі.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • У казцы «Два браты» Г. К. Андэрсэн пісаў пра знакамітых братоў Ганса Крыстыяна і Андэрса Эрстэдаў.
  • У Андэрсэна ёсьць казка пра Ісака Ньютана.
  • Андэрсэн абураўся, калі яго называлі дзіцячым казачнікам і казаў, што піша казкі як для дзяцей, так і для дарослых. Па гэтай жа прычыне ён загадаў, каб на ягоным помніку, дзе першапачаткова казачніка мусілі атачаць дзеці, не было ніводнага дзіця.
  • Андэрсэн меў аўтограф Аляксандра Пушкіна.

Літаратура

рэдагаваць
  • Andersen, Hans Christian (2005) [2004]. Jackie Wullschlager. ed. Fairy Tales. Tiina Nunnally. New York: Viking. ISBN 0-670-03377-4.
  • Andersen, Jens (2005) [2003]. Hans Christian Andersen: A New Life. Tiina Nunnally. New York, Woodstock, and London: Overlook Duckworth. ISBN 978-1-58567-737-5.
  • Stig Dalager, Journey in Blue, historical, biographical novel about H.C.Andersen, Peter Owen, London 2006, McArthur & Co., Toronto 2006.
  • Ruth Manning-Sanders, Swan of Denmark: The Story of Hans Christian Andersen, Heinemann, 1949
  • Norton, Rictor (ed.) My Dear Boy: Gay Love Letters through the Centuries. Leyland Publications, San Francisco. 1998 ISBN 0-943595-71-1
  • Terry, Walter (1979). The King’s Ballet Master. New York: Dodd, Mead & Company. ISBN 0-396-07722-6.
  • Wullschlager, Jackie (2002) [2000]. Hans Christian Andersen: The Life of a Storyteller. Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-91747-9.
  • Zipes, Jack (2005). Hans Christian Andersen: The Misunderstood Storyteller. New York and London: Routledge. ISBN 0-415-97433-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць