Іван Маеўскі
Іван Маеўскі (нарадзіўся 5 траўня 1988 году) — беларускі футбаліст. Мае на сваім рахунку ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Цяпер працуе трэнэрам.
Іван Маеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 траўня 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008 | Вэртыкаль | 29 (5) |
2009—2011 | Партызан Менск | 63 (8) |
2012—2014 | Менск | 67 (4) |
2015 | Завіша Быдгашч | 18 (1) |
2015—2016 | Анжы Махачкала | 32 (1) |
2017—2020 | Астана | 96 (6) |
2021 | Ротар Валгаград | 5 (0) |
2021—2023 | Цэле | 25 (2) |
Зборныя | ||
2015—2021 | Беларусь | 42 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗаймаўся футболам у ДЮСШ гораду Рэчыцы, але ня здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасьля заканчэньня школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У пачатку 2008 году трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вэртыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клюбе сэзон 2008 году. Пасьля заканчэньня сэзону на рэкамэндацыю свайго аднаклюбніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА.[5] Паводле вынікаў прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 годзе стаў гульцом асноўнага складу менскага клюбу, які зьмяніў назву на «Партызан».
«Менск»
рэдагавацьПа спыненьні існаваньня «Партызана» ў пачатку 2012 году стаў гульцом «Менска». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна выступаў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляючы на флянзе. У чэрвені і ліпені 2013 году адсутнічаў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з клюбам[6].
Сэзон 2014 году распачынаў як апорны паўабаронца, пазьней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 году атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сьнежні 2014 году была дасягнута дамоўленасьць аб падаўжэньні кантракта зь «Менскам», але неўзабаве Іван выправіўся на прагляд у польскую «Завішу».
«Завіша»
рэдагавацьУ студзені 2015 году далучыўся да клюбу польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы[7]. У клюбе адразу замацаваўся ў першым складзе, стаў адным зь вядучых гульцоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы паводле вэрсіі розных спартовых выданьняў[8][9]. Увесну 2015 году цікавасьць да Маеўскага пачалі выяўляць вядучыя клюбы Польшчы, як то «Лех» і «Легія»[10].
Да прыходу Маеўскага «Завіша» з значным адрывам ад канкурэнтаў займала апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пасьля зімовага перапынку, калі каманду папоўнілі Маеўскі і шэраг іншых гульцоў, «Завіша» выдала васьміматчавую сэрыю без паразаў і пачала выратоўваць сваё становішча. У выніку, клюб з Быдгашчы здолеў узняцца на перадапошні радок, але ўсё роўна пакінуў Экстраклясу.
Згодна з пунктам кантракта, Маеўскі ў выпадку вылету з Экстраклясы мог пакінуць «Завішу». Цікавасьць да Маеўскага меў шэраг польскіх клюбаў, гэтак прадметную цікавасьць выяўляла шчэцінская «Погань», аднак уладальнік «Завішы» Радаслаў Осух адмовіўся адпускаць паўабаронцу, патрабуючы агавораную ў кантракце кампэнсацыю[11].
«Анжы»
рэдагавацьУ канцы чэрвеня 2015 году стала вядома, што Маеўскі можа працягнуць кар’еру ў расейскім «Анжы», які пагадзіўся заплаціць за гульца патрэбную суму[12]. У выніку, па праглядзе Іван 6 ліпеня падпісаў трохгадовы кантракт з махачкалінскім клюбам[13].
У складзе «Анжы» адразу стаў асноўным апорным паўабаронцам. У верасьні 2015 году атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў сакавіку 2016 году. 14 жніўня 2016 году забіў свой адзіны гол за «Анжы», які прынёс махачкалінцам перамогу над тульскім «Арсэналам» (1:0). У сьнежні 2016 году стала вядома, што празь фінансавыя праблемы клюбу Іван можа пакінуць «Анжы». 18 студзеня 2017 году кантракт махачкалінцаў з паўабаронцам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[14].
«Астана»
рэдагавацьПасьля зыходу з «Анжы» цікавасьць да Маеўскага выяўлялі некалькі клюбаў, як то расейскі «Арэнбург» і кіпрскі АПОЭЛ. 26 студзеня 2017 году казаская «Астана» абвесьціла аб падпісаньні кантракта з Маеўскім[15]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году разам з «Астаной» стаў чэмпіёнам Казахстану, у наступныя два гады ўсьцяж меў посьпех. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Астаной»[16].
У сьнежні 2020 году пакінуў казаскі клюб[17].
«Ротар»
рэдагавацьУ студзені 2021 году валгаградзкі «Ротар» афіцыйна абвесьціў ад падпісаньні кантракта з Маеўскім[18]. Спачатку зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, пасьля страціў месца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў «Ротар» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2021 году паўабаронца пакінуў клюб[19].
«Цэле»
рэдагавацьУ ліпені 2021 году падпісаў двухгадовы кантракт з славенскім клюбам «Цэле»[20]. У сэзоне 2021—2022 гадоў рэгулярна зьяўляўся ў пачатковым складзе, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў амаль не выходзіў на поле. Улетку 2023 году завяршыў кар’еру, аднак застаўся ў «Цэле» ў якасьці трэнэра[21].
Міжнародная
рэдагаваць27 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачнай гульні да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Македоніі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Менск»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
«Астана»:
- Чэмпіён Казахстану: 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Супэркубка Казахстану: 2018, 2019, 2020
«Цэле»:
- Чэмпіён Славеніі: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ivan Maevskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Ivan Maewski // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Ivan Maevski // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ Как за шесть лет превратиться из укладчика-упаковщика в обладателя Кубка Беларуси(недаступная спасылка)
- ^ Маевский продлил контракт с «Минском»(недаступная спасылка)
- ^ Иван Маевский подписал контракт с польским "Завишей"
- ^ Чемпионат Польши. Маевского включили в сборную тура "Przegląd Sportowy", Ekstraklasa.net и Sportowefakty.pl
- ^ Чемпионат Польши. "Piłka Nożna" во второй раз подряд включила Ивана Маевского в сборную тура (ФОТО)
- ^ Fakt: Маевский попал в сферу интересов «Легии» и «Леха»
- ^ Хозяин "Завиши" пытается заблокировать переход Ивана Маевского в "Погонь"
- ^ Иван Маевский может продолжить карьеру в махачкалинском "Анжи"
- ^ Иван Маевский подписал 3-летний контракт с "Анжи" (ФОТО)
- ^ Иван Маевский расторг контракт с "Анжи"
- ^ Иван Маевский подписал контракт с "Астаной"
- ^ Иван Маевский продлил контракт с "Астаной"
- ^ "Астана" объявила о расставании с Маевским
- ^ «Ротор» официально объявил о переходе Шомко, Маевского и Щеткина
- ^ Маевский и Медведь покинули "Ротор"
- ^ Иван Маевский перешел в словенский "Целе"
- ^ Последняя команда Маевского, у руля русскоязычный тренер-испанец, никогда не проходили два раунда еврокубка. Что нужно знать о "Целе", с которым сегодня сыграет "Неман" (рас.) Праверана 2023-08-11 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)