Іван Лапо

расейскі і беларускі гісторык

Іва́н Іва́навіч Лапо́ (29 жніўня 1869, Царскае Сяло, Царскасельскі павет Санкт-Пецярбурскай губэрні, Расейская імпэрыя — 23 сьнежня 1944, Дрэздэн, Трэці райх) — беларускі гісторык, дасьледчык гісторыі ВКЛ.

Іван Лапо
Иван Лаппо
Дата нараджэньня 29 жніўня 1869
Месца нараджэньня Царскае Сяло, Царскасельскі павет Санкт-Пецярбурскай губэрні, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 23 сьнежня 1944 (75 гадоў)
Месца сьмерці Дрэздэн, Трэці райх
Месца вучобы Імпэратарскі Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсытэт
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковы кіраўнік Сяргей Платонаў
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лапо.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Мікалаеўскую Царскасельскую гімназію[1][2], гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1892).

Выкладаў гісторыю ў Мікалаеўскай Царскасельскай гімназіі, з 1897 — у жаночай Санкт-Пецярбурскай Марыінскай гімназіі.

У 1903 року стаў прыват-дацэнтам Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 1905 року — прафэсар расейскай гісторыі Тартускага ўнівэрсытэту (з 1911 — ардынарны прафэсар). Акадэмік Расейскай акадэміі навук (1912)[3]. Пасьля акупацыі Тарту нямецкімі войскамі ў 1918 року дзейнасьць унівэрсытэту была спыненая, асабовы склад эвакуяваўся ў Варонеж.

У 1919 року Іван Лапо выехаў у Прагу, дзе працаваў прыват-дацэнтам юрыдычнага факультэту Расейскага народнага ўнівэрсытэту. Быў сябрам Расейскай акадэмічнай групы, Славянскага інстытуту, праваслаўнага брацтва імя сьвятой Сафіі.

У 1933 року запрошаны на пасаду прыват-дацэнта Ковенскага ўнівэрсытэту. У часе Другой сусьветнай вайны працягваў выкладчыцкую дзейнасьць у Віленскім унівэрсытэце (1940—1943), куды пераехаў гуманітарны факультэт Ковенскага ўнівэрсытэту.

Зь нявысьветленых прычынаў пераехаў у Дрэздэн, дзе загінуў разам з жонкай і сынам падчас бамбаваньня ангельска-амэрыканскай авіяцыяй.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка Сяргея Платонава напісаў у 1894 року сваю першую навуковую працу «Цьвярскі павет у XVI стагодзьдзі. Ягонае насельніцтва і віды зямельнага валоданьня». Далей займаўся гісторыяй права і дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагодзьдзях. У 1901 року апублікаваў магістарскую дысэртацыю «Вялікае Княства Літоўскае ад заключэньня Люблінскай уніі да сьмерці Стэфана Баторыя (1569—86). Досьвед дасьледаваньня палітычнага і грамадзкага ладу».

У Тартускім унівэрсытэце падрыхтаваў працу «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове XVI стагодзьдзя. Літоўска-рускі павет і ягоныя соймы», па якой абараніў доктарскую дысэртацыю ў Маскоўскім унівэрсытэце (1911).

Распрацоўваў пытаньні этнагенэзу і этнічнай гісторыі ўсходніх славянаў (у тым ліку беларусаў) і іншых народаў Усходняй Эўропы. Складваньне беларускай народнасьці, на ягоную думку, праходзіла ў XIV—XVI стагодзьдзях, калі актывізаваліся працэсы этнічнай кансалідацыі нашчадкаў старажытных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Сярод прыкмет, якія характарызавалі этнічныя асаблівасьці беларусаў у эпоху фэадалізму і больш позьні час, выдзяляў мову, побыт і культуру, гістарычныя і этнаграфічныя традыцыі.

Падчас працы ў Ковенскім унівэрсытэце апублікаваў у 1934—1936 роках уласнае дасьледаваньне Статуту ВКЛ, а ў 1938 року выдаў сам Статут.

Узнагароды

рэдагаваць

Ордэн Гедыміна III ступені «за заслугі перад Летувой» (1938).

Літаратура

рэдагаваць
  • Василенко В. О. Політична історія Великого князівства Литовського (до 1569 р.) в східно-слов’янських історіографіях XIХ — першої третини ХХ ст. Дніпропетровськ, 2006
  • Banionis E. Ivanas Lappo // Praeitis, t. 3. Vilnius, 1992