Іван Крупко
Іва́н Іва́навіч Крупко́ (нар. 23 ліпеня 1974, в. Бурдзевічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь (2020—2021). З 21 сьнежня 2021 году старшыня аблвыканкаму Гомельскай вобласьці.
Іван Крупко | |
2010 — 2018 | |
2018 — 2020 | |
16 сакавіка 2020 — 21 сьнежня 2021 | |
з 21 сьнежня 2021 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 ліпеня 1974[1][2] (50 гадоў) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1991 годзе паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. У 1993—1995 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спэцыяльнасьці «Заатэхнія».
У 1998—2002 гадах працаваў галоўным заатэхнікам калгасу «Расьсвет» Нясьвіжскага раёну Менскай вобласьці[3]. У 2003—2006 гадах працаваў начальнікам аддзелу па арганізацыі вытворчасьці і перапрацоўцы прадукцыі ўпраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму Менскай вобласьці. У 2006—2010 гадах працаваў першым намесьнікам начальніка ўпраўленьня, начальнікам аддзела вытворчасьці і перапрацоўкі прадукцыі ўпраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму.
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасьці «Кіраваньне прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу»[3].
У чэрвені — верасьні 2010 году працаваў першым намесьнікам старшыні, начальнікам упраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму. У 2010—2018 гадах — старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Менскай вобласьці. З сакавіка 2018 году па 2020 год — старшыня Менскага райвыканкаму Мунскай вобласьці[3].
17 сакавіка 2020 году прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь[4]. 21 сьнежня 2021 году прызначаны старшынёю выканаўчага камітэту Гомельскай вобласьці[5].
У 2022 годзе трапіў пад санкцыі ЭЗ, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[6].
Узнагароды
рэдагаваць- мэдаль «За працоўныя заслугі» (2016).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж https://www.belta.by/president/view/ministrom-selskogo-hozjajstva-i-prodovolstvija-naznachen-ivan-krupko-383440-2020/
- ^ а б http://www.mshp.gov.by/about/minister
- ^ а б в Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Іван Крупко
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 марта 2020 года № 98 «Об И. И. Крупко» (рас.)
- ^ Крупко назначаны старшынёй Гомельскага аблвыканкама, БЕЛТА, 21-12-2021
- ^ КРУПКО Іван Іванович