Іван Грамовіч
Іва́н Іва́навіч Грамовіч (26 ліпеня 1918, Закружка, Менская губэрня — 2 ліпеня 1986) — беларускі празаік.
Іван Грамовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 ліпеня 1918 |
Памёр | 2 ліпеня 1986 (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, пісьменьнік, перакладнік |
Мова | беларуская мова[1], расейская мова[1] і украінская мова[1] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 26 ліпеня 1918 году ў в. Закружка Менскай губэрні ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту.
Удзельнік нямецка-савецкай вайны. У 1939—1945 гадох — у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газэтах. Працаваў загадчыкам аддзелу, адказным сакратаром часопісу «Беларусь» (1946—1953), адказным сакратаром часопісу «Маладосьць» (1953—1954). У 1956 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў начальнікам сцэнарнага аддзелу кінастудыі «Беларусьфільм» (1956—1957), намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Маладосць» (1957—1958), літаратурным кансультантам Саюзу пісьменьнікаў БССР (1958—1969), намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Вожык» (1970—1975). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1946 году.
Памёр 2 ліпеня 1986 году.
Творчасьць
рэдагавацьПершае апавяданьне надрукавана ў 1935 годзе ў альманаху «Аднагодкі». Аўтар апавяданьняў, нарысаў, аповесьцяў, зборнікаў апавяданьняў для дзяцей, зборнікаў гумару. У часопісе «Полымя» апублікаваў першую частку раману «Іду з табой, Масква!» (1953). Выйшлі кнігі ўспамінаў «У сховах памяці і сэрца» (1983), нататак «Зялёны даляр — чорны забойца» (1985). Выйшлі «Выбранае» (1968, 1988) і «Выбраныя творы» ў 2 тамах (1978).
У апавяданьнях (зборнікі «Апавяданьні» (1947); «Шырокія азёры» (1951); «Рына-Марына» (1958) і іншыя) паказаў гераізм савецкіх людзей у гады нямецка-савецкай вайны, жыцьцё моладзі, закранае важные маральна-этычныя праблемы. Будням рабочых прысьвечаныя аповесьці «Іду з табой, Масква» (1953), «На крутой гары» (1950-75), станаўленьню характара савецкага чалавека — аповесьць «Далі сабе слова» (1966-68, новая рэдакцыя «Сям’я Вішнёвых», 1978). Аўтар зборнікаў юмарэсак і сатырычных апавяданьняў «Нарост» (1961), «Вадалей — і гэтак далей» (1975), «Залаты бранзалет» (1977), зборнікаў апавяданьняў для дзяцей «Першае верасьня» (1949) і «Сонца скрозь аблокі» (1964)[2].
Аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных і відавых фільмаў «Памяцьцю сэрца» (1962), «Паэт у дарозе» (1963), «Паўлік і партфель» (1963). Пераклаў з расейскай і ўкраінскай моваў аповесьць М.Носава «Дзённік Колі Сініцына» (1955), раман У.Кочатава «Браты Яршовы» (1960), паасобныя творы А.Голубевай, А.Кавінькі[3].
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн «Знак Пашаны»,
- заслужаны работнік культуры БССР (1978).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Hramovìč, Ìvan Ìvanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Грамович Иван Иванович // Биографический справочник. — Менск, Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- ^ Іван Грамовіч
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Менск, 1997.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Менск, 1985.
- Рина-Марина / Іван Грамович // Білоруські оповідання. — Київ, 1957. — С. 44-62.
- Три повести : авторизированный перевод с белорусского / Иван Громович. — Менск, 1983