Іванічы
Іванічы (па-ўкраінску: Іваничі) — мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Іванічаўскага раёну.
Іванічы | |||||
укр. Іваничі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1545 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Плошча: | 23,6 км² | ||||
Вышыня: | 206 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3372 | ||||
Паштовы індэкс: | 45300 | ||||
КОАТУУ: | 0721155101 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°38′31″ пн. ш. 24°21′38″ у. д. / 50.64194° пн. ш. 24.36056° у. д.Каардынаты: 50°38′31″ пн. ш. 24°21′38″ у. д. / 50.64194° пн. ш. 24.36056° у. д. | ||||
Іванічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1545 году. У той час гэта была вёска ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Іванычы ўвайшлі ў склад Польшчы.
Згодна з рэестрам 1629 году, у той час у вёсцы знаходзілася 68 дамоў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Іванычы ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі.
У 1899 годзе у вёсцы была адкрыта першая царкоўна-парафіяльная школа, якую ў 1911 годзе наведвалі 36 вучняў. Падчас Першай сусьветнай вайны Іванычы былі захопленыя аўстра-вугорскія войскамі, якія знаходзіліся там да канца 1918 году. У пачатку 1919 году Іванычы зноў аказваюцца пад уладай Польшчы.
Апошнія прыватныя ўладальнікі Іванычаў - шляхціцы Верацкія. Апошні граф А.С. Верацкі (1857-1922 гг.) быў нашчадкам рыцараў-крыжакоў, да пачатку 1919 году сам вёў адміністрацыйнае кіраваньне вёскай.
20 верасьня 1939 году вёска, як і ўся Заходняя Украіна, уваходзіць у склад СССР. У 1940 годзе у Іванычах пачаў працаваць сельскі савет народных дэпутатаў працоўных. У час Другой сусьветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 году па 20 ліпеня 1944 году Іванычы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
У пасьляваенны час у раёне моцна вырасла мясцовая прамысловасьць і сельская гаспадарка. 10 сакавіка 1945 году тут пачалося выданьне раённай газэты. У студзені 1989 году колькасьць насельніцтва складала 7031 чалавек. У траўні 1995 году Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў рашэньне аб прыватызацыі мясцовых райсельгастэхнікі, райсельгасхіміі і камбікормавага заводу.