Ёнас Трынкунас
Ёнас Трынкунас (28 лютага 1939, Клайпеда — 20 студзеня 2014, Вільня) — летувіскі этноляг, фальклярыст, заснавальнік нэапаганскага руху «Рамува», крывіс.
Ёнас Трынкунас | |
па-летувіску: Jonas Trinkūnas | |
Дата нараджэньня | 28 лютага 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | Клайпеда, Летува |
Дата сьмерці | 20 студзеня 2014[1] (74 гады) |
Месца сьмерці | Вільня, Летува |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | этноляг, фальклярыст, рэлігійны лідэр, high priest, high priest, філёляг |
Навуковая сфэра | этнаграфія |
Сябра ў | Рамува |
Узнагароды | Рыцарскі крыж ордэну Гедыміну ВКЛ, Прэмія імя Ёнаса Басанавічуса |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1957 годзе скончыў сярэднюю школу ў Коўне. У 1965 годзе скончыў вывучэньне філялёгіі на факультэце мовы й літаратуры Віленскага ўнівэрсытэту, атрымаў спэцыяльнасьць філёляга. У 1969—1973 працаваў асьпірантам на катэдры філялёгіі. У 1969 годзе заснаваў краязнаўчую суполку «Рамува», з-за чаго ў 1973 годзе быў выгнаны з унівэрсытэту па палітычных матывах. Празь некаторы час вярнуўся да працы ва ўнівэрсытэце, працаваў асыстэнтам у інстытуце філязофіі й сацыялёгіі. У Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце выкладаў народную культуру.
У 2002 абраны вярхоўным крывісам Рамувы. Браў удзел у міжнародных канфэрэнцыях па пытаньнях традыцыйных рэлігіяў. Пісаў артыкулы ў летувіскай ды францускай прэсе, выдаў некалькі кнігаў. Удзельнік фальклёрнага калектыву Kūlgrinda, Садружнасьці этнічнай культуры, Народнага дому, Рады справаў Малое Летувы, клюбу «Прусы», іншых арганізацыяў.
Меў жонку Інію, фальклярыстку, заснавальніцу суполкі Kūlgrinda, культурнага сацыёляга й псыхоляга, выкладчыцу ў Віленскім унівэрсытэце права й бізнэсу, дачок Рымгайлэ, Ветру, Угнэ, Індрэ.
У 1997 року быў узнагароджаны прэміяй імя Ёнаса Басанавічуса. У 2013 годзе атрымаў Рыцарскі крыж ордэну Гедыміну ВКЛ.
Пахаваны на Раканцішкаўскіх могілках у Вільні.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Of Gods & holidays: the Baltic heritage. – Vilnius: Tvermė, 1999. – 214 p.: iliustr. – ISBN 9986-476-27-5
- Baltų tikėjimas: lietuvių pasaulėjauta, papročiai, apeigos, ženklai. – Vilnius: Diemedis, 2000. – 127 p.: iliustr. – ISBN 9986-23-079-9
- Lietuvių pasaulėjauta: papročiai, apeigos, ženklai. – Vilnius: Diemedis, 2003. – 127 p.: iliustr. – ISBN 9986-23-114-0
- Lietuvių senosios religijos kelias. – Vilnius: Asveja, 2009. – 265 p.: iliustr. – ISBN 978-9955-738-22-0
- Žodžiai mūsų Dievams ir Deivėms: maldos, giesmės ir eilės / dail. Gintarė Markevičienė. – Vilnius: Romuva, 2010. – 56 p.: iliustr.
- Baltų religija šiandien / sud. Jonas Trinkūnas, parengė Inija Trinkūnienė, Jonas Vaiškūnas, Žemyna Trinkūnaitė. – Vilnius: Senovės baltų religinė bendrija, 2011. – 41 p.: iliustr. – ISBN 978-609-95278-0-2
- Baltic religion today. – Vilnius: Senovės baltų religinė bendrija, 2011. – 41 p.: iliustr. – ISBN 978-609-95278-1-9