Рамува
Рамува (літ. Romuva) — летувіскі нэапаганскі рух, што займаецца адраджэньнем старажытнай балцкай рэлігіі. Удзельнікі руху займаюцца не імітацыяй этнаграфічных традыцыяў, але іх захаваньнем у першапачатковым выглядзе. Паводле перапісу насельніцтва 2011 року, 5200 жыхароў Летувы, або 0,2% яе насельніцтва, залічваюць сабе да спавядальнікаў балцкай рэлігіі.[1]
Гісторыя
рэдагавацьРух быў заснаваны групай навучэнцаў Віленскага ўнівэрсытэту ў 1967 годзе. Пачатам дзейнасьці Рамувы лічаць сьвяткаваньне дня Расас (аналягічны беларускаму Купальлю) на гарадзішчы ў Кернаве. У 1971 року абшчына была забароненая, колькі актывістаў трапілі ў зьняволеньне за антысавецкую дзейнасьць. Цягам савецкага часу рух дзейнічаў падпольна, зьбіраючы этнаграфічны матэрыял. У 1989 годзе арганізацыя была адноўленая, а ў 1991 — зарэгістраваная як рэлігійная арганізацыя. У 2001 годзе прыхільнікі руху атрымалі ў Вільні каменны ахвярнік ды права на правядзеньне мерапрыемстваў у месьце. У 2002 годзе адчыніўся абрадавы комплекс у вёсцы Дварцішкі. Штогод Рамува ладзіць або бярэ ўдзел у сьвятах, зьвязаных з рэлігіяй і мінуўшчынай балцкіх народаў, сярод якія Дзень балцкага адзінства (22 верасьня, у гонар перамогі над крыжакамі пад Саўле) ды Юр’я, што адбываецца ў канцы красавіка ў сядзібе этнакультуроляга Ёнаса Вайшкунаса ў вёсцы Кулёны Маляцкага раёну.
Кіраўніцтва
рэдагавацьАд пачатку дзейнасьці руху галоўнае месца ў ім займаў Ёнас Трынкунас, які й быў абраны ў 2002 годзе на пасаду крывіса Летувы, якая была адноўленая пасьля амаль што 600-гадовага няіснаваньня. Па сьмерці Трынкунаса ў 2014 годзе адбыўся сход вялікага кола вайдэлёйтаў Рамувы, на якім было вырашана прызначыць на пасаду кіраўніка арганізацыі ўдаву Ёнаса Трынкунаса Інію Трынкуненэ, якая атрымала тытул "крывэ" (krivė).[2]
Асаблівасьці
рэдагавацьПрыхільнікі Рамувы апісваюць яе як "рэлігію земляробцаў", што дае падставу залічыць Рамуву да хтанічных культаў. Рамува спавядае зямныя каштоўнасьці, першынства ў ёй аддаецца жанчынам ды багіням, сьвятасьці навакольнай прыроды, зямлі, таму ў адрозьненьне ад хрысьціянства, зямля тут не супрацьпастаўляецца небу. Таксама Рамува разьвівае нацыянальнае мастацтва (скокі, музыка, рамёствы), бо ўдзельнікі руху маюць не назірацб за выкананьнем абрадаў, а самастойна браць у іх актыўны ўдзел. Да ліку асноўных бостваў нэапаганцаў Летувы належаць Дзевас, Пяркунас, Вяльняс, Лайма, Мара, Габія, Жаміна, Мілда, Саўле, Ёрыс і іншыя.
-
Чальцы супольнасьці падчас выкананьня абрадаў
-
Рамува на ўрачыстым шэсьці ў Вільні
-
Сьвяткаваньне Юр’і