YARMAK (сапраўднае імя Аляксандар Валянцінавіч Ярмак (па-ўкраінску: Олександр Валентинович Ярмак); нарадзіўся 24 кастрычніка 1991 году, Барыспаль, Украіна) — украінскі музыка, які працуе ў жанры гіп-гоп. Выконвае кампазыцыі пераважна на расейскай мове, аднак мае таксама некалькі песьняў украінскаю моваю[1]. Тэматыка песень разнастайная: ад жартаўлівых трэкаў і любоўнай лірыкі да пытаньняў сацыяльнай несправядлівасьці. Здымаўся ў сэрыяле «Як гартаваўся стайл».

Yarmak
Аляксандар Валянцінавіч Ярмак
Дата нараджэньня 24 кастрычніка 1991(1991-10-24) (33 гады)
Месца нараджэньня Барыспаль, Кіеўская вобласьць, Украіна
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Месца вучобы
Прафэсія рэпэр
актор
Гады дзейнасьці 2010 — дагэтуль
Жанры гіп-гоп ды рэп
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Yarmak Music
Сайт yarmakmusic.com

Біяґрафія

рэдагаваць
 
MC Tof і ЯрмаК
 
ЯрмаК з фанатамі

Аляксандар Ярмак нарадзіўся ў горадзе Барыспалі[2]. З 12 гадоў пачаў займацца музыкай, у прыватнасьці рэпаваньнем. Любімымі выканаўцамі Ярмака былі Эмінэм, Баста, Каста і Centr[3]. У 15-гадовым узросьце пачаў сур’ёзна гуляць у КВЗ, пасьля паступленьня на факультэт лятальных апаратаў Нацыянальнага авіяцыйнага ўнівэрсытэту выступаў за каманду КВЗ «Зборная НАУ»[4], разам зь якой дайшоў да фіналу Вышэйшай украінскай ліґі. Паралельна быў фронтмэнам каманды «Батанікі», зь якой таксама дасягнуў у Клюбе вясёлых і знаходлівых пэўных посьпехаў.

Улетку 2011 году Аляксандар ўпершыню пачаў публікаваць свае трэкі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, а крыху пазьней дубляваць іх на YouTube. У сьнежні таго ж году зьявіўся кліп на песьню «Пидарасия», які пасьля набраў больш за трыста тысячаў праглядаў. На працягу 2012 году Ярмак прадставіў яшчэ некалькі ўдалых відэакліпаў і паўнафарматны альбом ЯсЮТуба. У 2013 годзе музыка падтрымаў акцыі пратэстаў у абарону правоў сям’і Паўлічэнка і напісаў на гэтую тэму кампазыцыю «Свабоду сумленным»[5][6].

Колькасьць праглядаў некаторых з кліпаў выканаўцы на старонцы лэйблу LineProduction ў YouTube па стане на 5 ліпеня 2013 году перасягнула мільён: «Пидарасия» — 6,76 млн праглядаў, «Маленькие города» — 2,67 млн праглядаў, «Мне не нравится» — 4,49 млн праглядаў, «Сердце пацана» — 9,65 млн праглядаў, «Жара» — 1,99 млн праглядаў. Афіцыйная старонка сьпевака ў сацыяльнай сетцы Вконтакте ў той жа час налічвала больш за 80 000 падпісчыкаў. Акрамя студыйнай працы Ярмак надаў значную ўвагу канцэртнай дзейнасьці, наведаўшы многія гарады Ўкраіны, у прыватнасьці напярэдадні яго тура па заходняй Украіне ў сетцы зьявілася запрашэньне на канцэрты ў выглядзе песьні на ўкраінскай мове[7].

У 2013 годзе кліп на песьню «Сердце пацана»[8] стаў лідэрам праглядаў усіх расейскамоўных выканаўцаў на YouTube, а па вэрсіі парталу rapnewrap «Новый Рэп» перамог у намінацыі «Відэа году».

З 26 кастрычніка 2013 г. на тэлеканале «НЛА TV» пачаўся паказ 24-сэрыйнага гумарыстычнага сыткома «Як гартаваўся стайл», які распавядае пра жыцьцё і станаўленьне Аляксандра Ярмака[9]. 24 кастрычніка 2014 г. выйшаў 2 сэзон сэрыялу, у якім апісаная барацьба з наркамафіяй. 30 лістапада 2013 году ў Кіеве ў клюбе «Forsage» адбылася прэзэнтацыя другога альбома выканаўцы, які атрымаў назву «Второй альбом»[10].

У лютым 2014 Ярмак сумесна з MC Tof прадставіў відэакліп на песьню «22», дзе адкрыта падтрымаў Эўрамайдан і падзеі, якія адбываліся на вуліцы Грушэўскага ў канцы студзеня таго ж году[11]. На відэапартале YouTube за некалькі дзён гэта відэа прагледзелі больш за 100 000 раз.

21 сакавіка 2015 ў сацыяльных сетках быў прадстаўлены трэці студыйны альбом «Made in UA».

7 красавіка 2017 выпусьціў чацьверты альбом «Restart», у які ўвайшло 16 песень. У прыватнасьці першая сольная украінскамоўныя песьня пад назваю «Твої сни» у дуэце з Вольгаю Чарнішоваю.

У 2017 прыняў удзел у запісу трэку «#BOY» для альбому +-= гурту Bahroma. Паводле Рамана Бахарава ідэя запісаць сумесную песьню паўстала ў іх амаль што адначасова[12]. Улетку таго ж року ЯрмаК выступіў на першым фэсьце MRPL City у Марыюпалі

 
Выступ, прысьвечаны 5-годзьдзю на сцэне. Кіеў, Стэрэаплаза. 11 лістапада 2017 року.

11 лістапада 2017 року адбылося першае вялікае шоў Ярмака ў гонар пяцірочнае дзейнасьці.

20 кастрычніка 2018 року выпусьціў відэакліп на песьню «Волчата».

6 сьнежня 2018 року, у Дзень Узброеных сілаў Украіны Ярмак сумесна з украінскаю сьпявачкаю Tarabarova выпусьціў сумесны трэк «Воїн», які яны прысьвяцілі ўкраінскім вайскоўцам.

Напрыканцы 2018 року сумесна з Deepwine выпусьціў песьню «Пад прыцэлам».

Дыскаґрафія

рэдагаваць
Альбом Рок Фармат Лэйбл
ЯсЮТуба 2012 Студыйны альбом Yarmak Music
Второй альбом 2013 Студыйны альбом Yarmak Music
Город Свободы (у складзе Стольный Град) 2014 Студыйны альбом Стольный Град
Made in UA 2015 Студыйны альбом
Пока районы не спят (у складзе Стольный Град) 2016 Студыйны альбом Стольный град
Миссия Орион ЕР 2016 ЕР-альбом
Restart 2017 Студыйны альбом

Музычныя відэа

рэдагаваць
Рок Кліп
2011 Пидарасия
2012 Маленькие города
2012 Мне не нравится
2012 Жара
2013 ЯсЮТуба
2013 Сердце пацана
2014 Мечта
2014 Улетай (feat Tof, Fir, Лев)
2014 22 (feat Tof)
2014 Город Свободы (feat Tof, Fir)
2014 Когда она проснется
2014 Мне бы на миг (feat Tof, Бардак)
2015 Вставай
2015 Мой Город
2015 Едем
2015 Мама
2015 На месте
2015 Время пришло (Стольный Град, Гига)
2016 Чёрное золото (TS Prod.)
2016 Мои Правила (feat. LAUD)
2016 Правило боя (OST Правіла бою)
2017 Restart
2017 Твої сни (ft. Оля Чернишова)
2017 Живой (ft. FAME)
2018 Гни свою линию
2018 Indigo (ft. Green Gray)
2018 Волчата
2019 Добрий вечір (ft ALINA PASH, DEN DA FUNK, LAUD, FAME, MR MAKOUNDI, JAMALA)
2019 Тут мій дім
2020 Пара года

Грамадзкая пазыцыя

рэдагаваць

Падчас Рэвалюцыі годнасьці быў актывістам Эўрамайдану, запісаў пра гэта і зрабіў відэакліп на песьню «22» у 2014 годзе.

4 траўня 2014 року пасьля пачатку часовае акупацыі Расеяю Крыму запісаў песьню-відэазварот да мешканцаў паўвостраву «Я буду ждать»[13]. З пачатку збройнае аґрэсіі Расеі на ўсходзе Ўкраіны запісаў некалькі патрыатычных песень у падтрымку УСУ і ўсіх абаронцаў Украіны ды прыняў удзел у дабрачынных канцэртах для ўкраінскіх ваяроў пад назвай «Падтрымаема сваіх»[14].

У траўні 2018 запісаў відэазварот у падтрымку зьняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова[15].

Скандалы

рэдагаваць

У красавіку 2017 пасьля рэзанансных заяваў сьпявака Івана Дорна ды неґатыўнае рэакцыі на іх украінскае грамадзкасьці, ЯрмаК заступіўся за калеґу. Апроча іншага, яго сказ, дзе ён згадаў аднаго з лідэраў украінскіх вызваленчых змаганьняў 1920—1950 рокаў Сьцяпана Бандэру ды нямецкага й савецкага дыктатараў Гітлера ды Сталіна, мелі нэґатыўны рэзананс.[16][17]

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Канцэртны тур «22»

рэдагаваць

У 2014 годзе пачаўся канцэртны тур «22», мэта якога — аб’яднаць гарады Ўкраіны. 6 сакавіка адбыўся канцэрт у Тарнопалі ў канцэрт-холе ТРЦ «ПАДАЛЯН».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць