«Wajskowy» (Вайсковы; па-летувіску: Karys) — беларускі часопіс, выдаваўся Аляксандрам Ружанцовым у Коўне.

Wajskowy
Краіна Сьцяг Летувы Летувіская Рэспубліка
Адрас Коўна
Выдавец Аляксандар Ружанцоў
Дата заснаваньня 1 траўня 1921
Дата закрыцьця 25 лістапада 1921
Мова беларуская

Камандовец Беларускага асобнага батальёну, які ваяваў супраць бальшавікоў на Ўсходнім фронце, Аляксандар Ружанцоў у лістападзе 1920-га быў арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня з-пад арышту А. Ружанцоў ужо працаваў у Коўне ў Генэральным штабе Летувіскага войска. Толькі некалькі месяцаў ён пачакаў ды ўзяўся за выдавецкую дзейнасьць (у якой ужо меў досьвед). Ружанцоў заснаваў двутыднёвік для беларусаў-вайсковых Летувіскага Войска пад назвай «Wajskowy».

«Вайсковы» выходзіў зь 1 траўня 1921 году. Апошні вядомы нумар пазначаны 25 лістапада 1921 году. Выданьне таксама было рукапіснае і памнажалася на шапірографе. Спачатку яно друкавалася выключна беларускай лацінкай, пасьля пачалі зьяўляцца артыкулы і на кірыліцы, а пасьля выданьне цалкам на яе перайшло (зь пятага нумара). Спачатку «Вайсковы» быў газэтай, але пасьля ягоны аб’ём павялічыўся, сталі больш разнастайнымі матэрыялы, і ён пераўтварыўся ў часопіс. Пры гэтым тэхнічныя сродкі яго выданьня не зьмяніліся.

Нумары часопіса захоўваюцца ў зборах Летувіскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вільні.

  • № 1 — 1 траўня 1921 году.
  • № 2 — 16 траўня 1921 году.
  • № 3 — 1 чэрвеня 1921 году.
  • № 4 — 16 чэрвеня 1921 году.
  • № 5 — 16 ліпеня 1921 году.
  • № 6 — 31 ліпеня 1921 году.

Спасылкі

рэдагаваць