VovaZiL'vova

украінскі рэпэр

VovaZiL’vova (Вова зь Львова; па-ўкраінску: Вова зі Львова, сапраўднае імя — Уладзімер Ігаравіч Парфэнюк, нарадзіўся 30 сьнежня 1983) — украінскі рэпэр.

VovaZiL'vova
Дата нараджэньня 30 сьнежня 1983 (40 гадоў)
Месца нараджэньня Львоў, Украіна
Занятак рэпэр, сьпявак
Гады дзейнасьці 2005 — цяпер
Псэўданімы VovaZIL’Vova
Жанры гіп-гоп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы VovaZIL’Vova
Сайт www.vovazilvova.net

Біяграфія

рэдагаваць

Уладзімер Парфэнюк нарадзіўся ў горадзе Львоў (Заходняя Ўкраіна). Праз тры гады пасьля яго нараджэньня ўся сям’я пераехала ў раён Сыхаў.

Пісаць песьні Ўладзімер пачаў з 2002 году, у 2005 пачаў чытаць рэп, а ў 2006 годзе стаў вядучым тэлепраграмы VovaZiL’vova на канале M1. У гэтым жа годзе быў выпушчаны яго першы альбом «Віно Кобіти Патіфон».

У кастрычніку 2007 году зьяўляецца яго другі альбом «ЙОЙ #1», у стварэньні якога прыняла ўдзел вялікая колькасьць заходне-ўкраінскіх гіп-гопэраў (так званай «Львівської діаспори»). Песьні ў альбоме запісаныя на дзьвюх мовах (украінскай і расейскай), але большую частку складае ўсё жа ўкраінскі тэкст.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць