Van der Graaf Generator

брытанскі прагрэсіў-рок-гурт

Van der Graaf Generatorбрытанскі прагрэсіў-рок-гурт, створаны ў 1967 годзе Пітэрам Хэмілам. Назва гурта паходзіць ад генэратара Ван дэ Граафа (па-ангельску: Van de Graaff Generator) — машыны, якая акумулюе электрычны зарад на паверхні мэталічнага шару; памылка ў назьве, відавочна, не адмысловая.

Гісторыя

рэдагаваць

Гурт утварылі ў 1967 годзе студэнты Манчэстэрскага ўнівэрсытэту Пітэр Хэміл (голас, гітара), Нік Пірн (клявішныя) ды Крыс Сьміт (бубны, духавыя). Гэты склад гурта выдаў сынгл «The People You Were Going To» ды распаўся ў 1969 годзе. У новы склад, апроч Хэміла, увайшлі Кэйт Эліс (бас-гітара), Х’ю Бэнтан (клявішныя) ды Гі Эванс (бубны). Першы альбом гурта — The Aerosol Grey Machine — выйшаў у тым жа 1969 годзе. 8-хвілінная кампазыцыя «Octopus» з гэтага альбома распачала эпічны жанр у прагрэсіў-року.

У 1970 годзе з гурта зыходзіць Кэйт Эліс, на яго месца прыходзяць Дэвід Джэксан (саксафон) ды Нік Потэр (бас-гітара). У гэтым складзе гурт выдае другую кружэлку — The Least We Can Do Is Weave to Each Other, з больш доўгімі кампазыцыямі ды выразным уплывам джазу й клясыкі. Адразу ж музыкі пераходзяць да запісу трэцяга альбома. Потэр выйшаў са складу гурта, і ўсе басовыя партыі адгэтуль выконваў Бэнтан на аргане Гаманда. У запісе ўдзельнічаў таксама гітарыст King Crimson Робэрт Фрып. Альбом выйшаў у тым жа 1970 годзе пад назвай H to He, Who Am the Only One. У наступным 1971 годзе той жа склад музыкаў запісаў канцэпт-альбом Pawn Hearts, які меў значна большы посьпех, чым папярэднія кружэлкі — так, у Італіі ён 12 тыдняў утрымваў першае месца ў чартах.

У 19701972 гадох гурт актыўна гастралюе, але фінансавыя цяжкасьці ў рэшце рэшт прымушаюць музыкаў прыпыніць сумесную працу. Хэміл выдае 4 сольныя альбомы, у запісе якіх зрэдку бяруць удзел астатнія музыкі гурта. У 1975 годзе ўдзельнікі гурта ізноў зьбіраюцца разам. Усяго толькі за 12 месяцаў яны запісваюць тры кружэлкі: Godbluff, Still Life ды World Record, якім, ў параўнаньні з папярэднімі альбомамі, уласьцівае больш жорсткае ды змрочнае гучаньне.

Па заканчэньні працы над World Record са складу гурта выходзяць Бэнтан ды Джэксан, вяртаецца Потэр, таксама да гурта далучаецца Грэхэм Сьміт (скрыпка). Гэты склад, пад назваю Van der Graaf, праіснаваў 2 гады, даўшы шэраг канцэртаў, выдаўшы студыйны запіс The Quite Zone / The Pleasure Dome ды канцэртны Vital, пасьля чаго распаўся.

У 1982 годзе выдадзены зборнік рэпэтыцыйных і дэма-запісаў мінулых гадоў Time Vaults, пазьней — шэраг кампіляцыяў з альбомаў гурта. Хэміл працягвае сольную студыйную ды канцэртную дзейнасьць. Клясычны склад Van der Graaf Generator (Хэміл-Бэнтан-Джэксан-Эванс) час ад часу зьяўляўся на канцэртах Хэміла, каб выканаць старыя песьні — у 1991, 1996 ды 2003 гадох. У 2005 годзе Хэміл абвясьціў, што гурт зьбіраецца ўзьяднацца ды выдаць новы альбом.

  • The Aerosol Grey Machine (1969)
  • The Least We Can Do is Wave to Each Other (1970)
  • H to He, Who Am the Only One (1970)
  • Pawn Hearts (1971)
  • Godbluff (1975)
  • Still Life (1976)
  • World Record (1976)
  • The Quiet Zone, the Pleasure Dome (1977)
  • Vital (live) (1978)
  • Time Vaults (1982)

Кампіляцыі

рэдагаваць
  • First Generation (1986)
  • Second Generation (1986)
  • Now and Then (1988)
  • I Prophesy Disaster (1993)
  • Maida Vale (BBC sessions) (1994)
  • The Box (2000)
  • An Introduction (2000)

Відэазапісы

рэдагаваць
  • Masters From the Vaults (2003)
  • Godbluff Live (2003)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць