Tushek&Spigel Supercars
Tushek&Spigel Supercars (па-беларуску: Тушэк Супэркарз — супэраўтамабілі Тушэк) — раней славенская, цяпер аўстрыйская кампанія-вытворца легкавых аўтамабіляў са штаб-кватэрай у Мурэку, заснаваная ў 2011 року.
Tushek&Spigel Supercars | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d] |
---|---|
Заснаваная | 2011 |
Заснавальнікі | Алёша Тушэк |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Мурэк, Аўстрыя |
Закрытая | 2016 |
Галіна | аўтамабілебудаваньне |
Прадукцыя | легкавыя аўтамабілі |
Мінуўшчына
рэдагавацьКампанія заснаваная спартовым гоншчыкам Алёшам Тушэкам (па-славенску: Aljoša Tušek) пасьля завяршэньня ягонай кар’еры ў 2003 року. Незадаволены недастатковай хуткасьцю свайго гоначнага аўтамабілю Porsche 911, ён узяў за аснову для стварэньня ўласнага спорткару набор для зборкі славацкага K-1 Attack(sk)[1].
У 2011 была заснаваная гандлёвая марка Tushek Supercars[2]. Першы сабраны кампаніяй аўтамабіль атрымаў назву Renovatio T500. З выгляду ён падобны да K1 Attack, аднак на 80% Renovatio цалкам уласнае зборкі славенскага вытворцы. Аўтамабіляў гэтай мадэлі будзе сабрана 30 асобнікаў, яны прадаюцца па кошце €300 000[1].
У 2013 року Tushek Supercars паведаміла пра пляны стварэньня новага спорткару Forego T700. Дата пачатку вытворчасьці пакуль невядомая, аднак фатаздымкі мадэлі ўжо зьявіліся ў сеціве[3].
Renovatio T500 | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Tushek Supercars |
Гады вытворчасьці | з 2011 |
Месца вытворчасьці | Славенія |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | гоначны аўтамабіль |
Кузаў | родстэр |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | Audi RS4 4.2 V8 (аб’ём 4163 см³). Магутнасьць: 450 к. с. на 7900 аб/хв. Круцячы момант: 428 Н×м на 3200 аб/хв. |
Трансьмісія | ручная 6-ступеневая |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2440 мм |
Даўжыня | 4270 мм |
Шырыня | 1990 мм |
Вышыня | 1050 мм |
Клірэнс | 110 мм |
Маса | 1133 кг |
Поўная маса | 1333 кг |
Максымальная хуткасьць | > 310 км/г |
Гісторыя | |
Наступнік | Forego T700 |
Усе аўтамабілі зьбіраюцца пад заказ уручную[4].
Мадэлі
рэдагавацьRenovatio T500
рэдагавацьСпажываньне паліва: 9,3 л/100 км (шаша), 14,9 л/100 км (горад), 11,5 л/100 км (сярэдняе)
Тармазны шлях (100—0 км/г): 29 м. Папярочная перагрузка: 1,7g.
Паскарэньне:
- 0—100 км/г — 3,7 с
- 0—200 км/г — 11,5 с
Tushek прадастаўляе для сваёй мадэлі ў базавай камплектацыі нехарактэрныя для спартовых аўтамабіляў выгоды: аўдыёсыстэма з iPhone, раздым USB, mp3-прайгравальнік, Bluetooth, кандыцыянэр, складальны дах[5].
Forego T700
рэдагавацьForego T700 | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Tushek Supercars |
Гады вытворчасьці | 2012—2016 |
Месца вытворчасьці | Славенія |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | гоначны аўтамабіль |
Кузаў | родстэр |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | Audi V8 FSI |
Прывад | |
Габарыты | |
Маса | ~1000 кг |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Папярэднік | Renovatio T500 |
Пакуль характарыстыкі будучага аўтамабіля Forego T700 трымаюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што ён будзе палегчаны за кошт шырэйшага выкарыстаньня карбону. Меркаваная магутнасьць — 700 к. с.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Peter Hall. (18 чэрвеня 2012) TG drives the Tushek Renovatio T500 (анг.). TopGear. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
- ^ Timeline (анг.) Company. Tushek Supercars. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
- ^ а б Денис Логунович. (1 кастрычніка 2013) В Словении выпустят 700-сильный мелкосерийный спорткар (рас.) События в мире. Авто onliner.by. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
- ^ Craftmanship (анг.) Company. Tushek Supercars. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
- ^ Equipment (анг.) Renovation T500. Tushek Supercars. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.