Tushek&Spigel Supercars (па-беларуску: Тушэк Супэркарз — супэраўтамабілі Тушэк) — раней славенская, цяпер аўстрыйская кампанія-вытворца легкавых аўтамабіляў са штаб-кватэрай у Мурэку, заснаваная ў 2011 року.

Tushek&Spigel Supercars
Выява лягатыпу
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d]
Заснаваная 2011
Заснавальнікі Алёша Тушэк
Краіна
Разьмяшчэньне Мурэк, Аўстрыя
Закрытая 2016
Галіна аўтамабілебудаваньне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі

Мінуўшчына

рэдагаваць

Кампанія заснаваная спартовым гоншчыкам Алёшам Тушэкам (па-славенску: Aljoša Tušek) пасьля завяршэньня ягонай кар’еры ў 2003 року. Незадаволены недастатковай хуткасьцю свайго гоначнага аўтамабілю Porsche 911, ён узяў за аснову для стварэньня ўласнага спорткару набор для зборкі славацкага K-1 Attack(sk)[1].

У 2011 была заснаваная гандлёвая марка Tushek Supercars[2]. Першы сабраны кампаніяй аўтамабіль атрымаў назву Renovatio T500. З выгляду ён падобны да K1 Attack, аднак на 80% Renovatio цалкам уласнае зборкі славенскага вытворцы. Аўтамабіляў гэтай мадэлі будзе сабрана 30 асобнікаў, яны прадаюцца па кошце 300 000[1].

У 2013 року Tushek Supercars паведаміла пра пляны стварэньня новага спорткару Forego T700. Дата пачатку вытворчасьці пакуль невядомая, аднак фатаздымкі мадэлі ўжо зьявіліся ў сеціве[3].

Renovatio T500
Агульныя зьвесткі
ВытворцаTushek Supercars
Гады вытворчасьці з 2011
Месца вытворчасьці Славенія
Зьнешні выгляд
Кляса гоначны аўтамабіль
Кузаў родстэр
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік Audi RS4 4.2 V8 (аб’ём 4163 см³). Магутнасьць: 450 к. с. на 7900 аб/хв. Круцячы момант: 428 Н×м на 3200 аб/хв.
Трансьмісія ручная 6-ступеневая
Прывад
Габарыты
Колавая база 2440 мм
Даўжыня 4270 мм
Шырыня 1990 мм
Вышыня 1050 мм
Клірэнс 110 мм
Маса 1133 кг
Поўная маса 1333 кг
Максымальная хуткасьць > 310 км/г
Гісторыя
Наступнік Forego T700

Усе аўтамабілі зьбіраюцца пад заказ уручную[4].

Спажываньне паліва: 9,3 л/100 км (шаша), 14,9 л/100 км (горад), 11,5 л/100 км (сярэдняе)

Тармазны шлях (100—0 км/г): 29 м. Папярочная перагрузка: 1,7g.

Паскарэньне:

  • 0—100 км/г — 3,7 с
  • 0—200 км/г — 11,5 с

Tushek прадастаўляе для сваёй мадэлі ў базавай камплектацыі нехарактэрныя для спартовых аўтамабіляў выгоды: аўдыёсыстэма з iPhone, раздым USB, mp3-прайгравальнік, Bluetooth, кандыцыянэр, складальны дах[5].

Forego T700
Агульныя зьвесткі
ВытворцаTushek Supercars
Гады вытворчасьці 2012—2016
Месца вытворчасьці Славенія
Зьнешні выгляд
Кляса гоначны аўтамабіль
Кузаў родстэр
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік Audi V8 FSI
Прывад
Габарыты
Маса ~1000 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Renovatio T500

Пакуль характарыстыкі будучага аўтамабіля Forego T700 трымаюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што ён будзе палегчаны за кошт шырэйшага выкарыстаньня карбону. Меркаваная магутнасьць — 700 к. с.[3]

  1. ^ а б Peter Hall. (18 чэрвеня 2012) TG drives the Tushek Renovatio T500 (анг.). TopGear. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
  2. ^ Timeline (анг.) Company. Tushek Supercars. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
  3. ^ а б Денис Логунович. (1 кастрычніка 2013) В Словении выпустят 700-сильный мелкосерийный спорткар (рас.) События в мире. Авто onliner.by. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
  4. ^ Craftmanship (анг.) Company. Tushek Supercars. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.
  5. ^ Equipment (анг.) Renovation T500. Tushek Supercars. Праверана 2 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць