Tor Band

беларускі музычны гурт

«TOR BAND» — беларускі музычны рок-гурт з Рагачову. Стаў вядомы дзякуючы песьням «Мы не народзец», «Жыве», «Кто, если не ты?!», а кліпы — мільённыя прагляды на youtube. Пазыцыянуе сябе ў слогане «Граем сумленнае музло!».

«TOR BAND»
Гады з 2017
Краіна
Месца ўтварэньня Рагачоў, Беларусь
Мова беларуская, расейская
Жанр рок-музыка, панк-музыка
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі Павал Дземянцей

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Зьміцер Галавач — вакаліст
  • Яўген Бурло — барабаншчык
  • Андрэй Ярэмчык  — бас-гітарыст

Вакаліст Зьміцер Галавач зьяўляецца аўтарам песень. Навучаўся ў Магілёве, а пасьля зьехаў у Маскву. Там ён пражыў 12 гадоў і вярнуўся ў Рагачоў, дзе працаваў фатаграфам да 2022 году. Барабаншчык Яўген Бурло працаваў гукарэжысэрам у рагачоўскім Доме культуры да 2022 году. Андрэй Ярэмчык працавай настаўнікам у школе да 2022 году.

Гісторыя

рэдагаваць

Зьміцер Галавач прыкладна ў 2010-я гады прывёз у родны Рагачоў з Масквы сваіх знаёмых рок-музыкаў, каб даць землякам канцэрт. У ДК ён пазнаёміўся зь Яўгенам Бурло. Яны разам стварылі «Sex», які нават праехаўся па Ўкраіне з турам.

Пасьля новы мэнэджар гурту прапанаваў зьмяніць назву на «Ойра!», гурт выступіў ў Кіеве ў Зялёным тэатры разам зь «Ляпісам Трубяцкім», Louna, Lumen и FPG. Пазьней выступаў разам з расейскай сьпявачкай Юляй Коган, якая тады сышла з гурту «Ленинград».

У 2017 годзе пасьля канфлікту з мэнэджарам музыкі далі гурту новую назву — «Tor Band».

Гурт стаў вядомым у 2020-м годзе дзякуючы песьні «Мы не народзец!», якая стала стала гітом[1]. Кліп сабраў мільён праглядаў на YouTube[1]. Столькі ж набралі песьні «Жыве», «Кто, если не ты?!». Аўтарытэтны музычны крытык Арцём Троіцкі называў песьні Tor Band самай яскравай зьявай у беларускай музыцы 2020-га.

"Я прынес песьню ў красавіку — тады яшчэ не было ніякіх пратэстаў, нікога не закрывалі, усё было добра і роўна, — казаў Зьміцер Галавач у інтэрвію Onliner.by у 2020-м. — Па сутнасьці, мы не маглі плянаваць такую рэакцыю, таму што песьня першапачаткова не плянавалася як пратэставая[2].

Летам 2020 году з-за папярэджаньняў ад мясцовых уладаў з гурту сышоў бас-гітарыст Павал Дземянцей.

28 кастрычніка 2022 году ўсіх удзельнікаў гурту разам з жонкамі затрымалі ў Рагачове сілавікі. Іх перавезьлі ў жлобінскі ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту[3]. Аднак пасьля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня музыкі разам з жонкамі ня выйшлі на волю.

У студзені 2023 году стала вядома, што на ўдзельнікаў гурту завялі крымінальную справу[4], а КДБ абвясьціў гурт «экстрэмісцкім фармаваньнем»[5].

31 кастрычніка 2023 стаў вядомы прысуд музыкам Tor Band:

  • Зьміцер Галавач — 9 гадоў узмоцненага рэжыму;
  • Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму;
  • Андрусь Ярэмчык — 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, кожнаму прысудзілі па 100 базавых велічыняў штрафу, іх канфіскаваныя мабільныя тэлефоны пайшлі ў даход дзяржавы. Таксама ў даход дзяржавы пайшоў канфіскаваны ноўтбук Зьмітра Галавача[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць