This is хорошо
«This is хорошо» — расейскамоўнае інтэрнэт-шоў, якое выпускалася з 16 кастрычніка 2010 году па 8 ліпеня 2019 году ў Латвіі. Перадача выходзіла два разы на тыдзень звычайна аўторкамі і пятніцамі. З 21 студзеня па 14 траўня 2012 году праграма трансьлявалася на Першым канале ў рамках шоў «Першая кляса» з Іванам Ахлабысьціным[1]. 21 верасьня 2012 году ў Рызе адбылася прэм’ера кароткамэтражнага дакумэнтальнага фільму «Інтэрнэт-шоў»[2].
This is хорошо | |
Жанр |
відэаблог забаўляльная праграма |
---|---|
Аўтар | Стас Давыдаў |
Рэжысэр | Віталь Галаванаў |
Сцэнарыст |
Віталь Галаванаў Сяргей Федарэнка |
Вядоўца | Стас Давыдаў |
Завяршальная тэма | «Песьня пра голага мужыка» (Mad Dee rmx) |
Краіна вытворчасьці | Латвія |
Мова | расейская |
Колькасьць выпускаў | 173 |
Вытворчасьць | |
Працягласьць | 5 хвілінаў |
Трансьляцыя | |
Канал |
YouTube Першы Канал |
Фармат кадра |
480p (1—48); 1080p (пасьля 48) |
Фармат гуку | стэрэа |
Пэрыяд трансьляцыі | з 16 кастрычніка 2010 |
Храналёгія | |
Падобныя перадачы |
Шоў «=3» Рэя Ўільяма Джонсана +100500 |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
Апісаньне
рэдагавацьБлог прысьвечаны агляду папулярных відэаролікаў у Інтэрнэце, па аналёгіі з шоў амэрыканскага аглядальніка Рэя Ўільяма Джонсана[3].
Вядоўца праграмы Стас Давыдаў дае свае камэнтары да відэаролікаў, дасланых гледачамі. У канцы перадачы звычайна выкарыстоўваецца інтэрактыў. У раньніх выпусках перадачы ўдзельнічаў яшчэ адзін пэрсанаж — асьвятляльніца Насьценька (дакладней, яе голас), якая пачала зьяўляцца зноў са 164 выпуску. Адметная рыса праекту — адсутнасьць нецэнзурнай лаянкі, таму гледачы YouTube успрымаюць блог «This is хорошо» як альтэрнатыву іншаму папулярнаму блогу «+100500». Абодва блогі зьяўляюцца расейскамоўнымі аналягамі шоў Рэя Ўільяма Джонсана, хоць «TiХ» здымаецца ў Рызе.
З 29 выпуску пытаньні здымаюцца, а ня пішуцца. З 48 выпуску шоў выходзіць у HD-фармаце[4], а з 55 выпуску шоў стала выходзіць з інтэрактыўнымі субтытрамі на ангельскай мове для замежных карыстачоў[5].
70[6], 96[7] і 141[8] выпускі правёў Руслан Усачоў. Дадзены факт быў ня вельмі дружалюбна ўспрыняты гледачамі — усе тры разы ролікі набралі значна больш «Мне не спадабалася», чым у астатніх выпусках. Большасьць камэнтатараў палічыла Руслана недастаткова артыстычным. 146 выпуск правёў Ільля Прусікін, што таксама было сустрэта вельмі холадна.
З 87 выпуску праект зьмяніўся візуальна: стваральнікі зьмянілі надпісы на экране зь белых у шэрыя зь белай аблямоўкай, мікрафон перамясьцілі ў ніжнюю частку кадра, памянялі дызайн каналу на YouTube і фон, на якім здымаецца вядоўца, а таксама прыбралі «Індыкатар спантанай утрапёнасьці». З 97 выпуску ў адказах на пытаньні, якія паказваюцца ў канцы відэа, выпраўляюцца памылкі. А з 100-га выпуску, чалавек, чыё відэапытаньне для інтэрактыву было ўключана ў выпуск, атрымлівае фірмовую футболку ад каманды «This is хорошо».
Папулярнасьць
рэдагавацьЗа першы год перадача набрала 180 мільёнаў праглядаў[3]. А да сярэдзіны чэрвеня 2012 году — больш за 270 мільёнаў[9]. Канал зьяўляецца 6-м па колькасьці праглядаў у катэгорыі «Гумарысты» (па ўсім сьвеце). У расейскамоўным сэгменце па гэтым паказчыку блог займае другое месца.
У 2011 годзе праект стаў уладальнікам прэміі «Найлепшы відэаблог Рунэту»[10]. Улетку таго ж году ўсе тры стваральнікі праекту былі запрошаны на тэлеперадачу «Без цэнзуры» на латвійскім канале TV5 Riga[11].
Стваральнікі
рэдагавацьНад праектам працуюць тры чалавекі[12]:
- Стас Давыдаў — вядоўца;
- Віталь Галаванаў — кіраўнік праекту, праца зь відэа;
- Сяргей Федарэнка — PR-частка, зваротная сувязь.
Факты
рэдагаваць- 20 выпуск правёў ня Стас Давыдаў, а «голас Насьценькі»[13].
- З 80 выпуску выпускі нумаруюцца на прэвію-малюнку самага выпуску.
- З 1 верасня 2011 году шоў выходзіць з ангельскімі субтытрамі.
- Па выніках конкурсу пародыяў на CarambaTV.ru шоў «This is хорошо» атрымала прыз (iPad 2) за найлепшую пародыю на «+100500»[14].
- На сваёй старонцы «Вконтакте» Стас Давыдаў зьмесцаваў жартоўнае відэа, у якім тлумачыцца, чаму Насьценькі больш няма ў «This is хорошо»[15].
- Соты юбілейны выпуск быў зроблены не такім, як звычайна — у гэтым эпізодзе аглядалася 10 (а не 3) відэа, сам выпуск ідзе 9:45 хвілінаў (самы доўгі эпізод), была зьменена застаўка і лягатып шоў[16].
- Са 106 па 111 выпускі ў эпізодах зьяўляліся коды для актывацыі бэта-вэрсіі гульні Diablo III. У 110 і 111 коды былі жартоўна «схаваны». Як заявіў Стас Давыдаў, усяго будзе паказана 10 ключоў, аднак было паказана толькі 9.
- У 110 выпуску, у гонар сьвята 1 красавіка, перадачу вёў намаляваны Стас Давыдаў, створаны Андрэем Ніфедавым, аўтарам блогу «Нінэль Пофиг».
- У 133 выпуску ўпершыню быў скарыстаны скрымэр («пугалка»), з-за чаго ролік атрымаў мноства неўхвальных водгукаў і адзнак «Не падабаецца». Крыху пазьней Стас Давыдаў на сваім YouTube-канале выклаў відэа, якое дэманструе яго меркаваньне з нагоды такой рэакцыі Інтэрнэт-супольнасьці на гэты выпуск[17].
- У 164 выпуску ў праект вярнулася Насьценька.
Выдаленьні выпускаў
рэдагаваць- 71 выпуск быў выдалены YouTube з-за заявы пра парушэньне аўтарскіх правоў, атрыманага ад OJSC TNT Broadcasting Network (ААТ «ТНТ-Тэлесетка»), але быў адноўлены празь месяц[18].
- 19 лютага 2012 гады 72 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў Barbara Roettger.
- 25 лютага 2012 гады 37 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў Яўгенія Догі.
- 4 чэрвеня 2012 гады 33 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў «armin demehri».
- 18 чэрвеня 2012 гады 125 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў PCCW Media Limited.
Выдаленыя выпускі ў далейшым былі адноўлены.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Прэм’ера сэзону! (21.01.2012)
- ^ Інтэрнэт-шоў|Forum Cinemas
- ^ а б zatvornik69 Популярные видеообзорщики (рас.) Праверана 10.08.2011 г. Архіўная копія
- ^ 48 выпуск: Спецпрызн vs Дзверы HD
- ^ 55 выпуск: ЙАААААЗЬ! xO
- ^ 70 выпуск: Мядзведзяў і Пуцін ¦
- ^ 96 выпуск: Нанопалка :{о
- ^ 141 выпуск: Кенгуриное ўтрапёнасць
- ^ Дадзеныя на чэрвень 2012 г.
- ^ Вынікі конкурсу Блог Рунэту
- ^ This is Добра на Tv5 (Без Цэнзуры) Праверана 29.06.2011 г.
- ^ Стваральнікі шоў Праверана 2011-08-17 г. Архіўная копія
- ^ 20 выпуск: у цябе сьпіна белая
- ^ Пераможцы другога раўнда конкурсу пародыяў на CarambaTV.ru Праверана 12.12.2011 г. Архіўная копія
- ^ Чаму мяне больш няма ў TiХ
- ^ 99 выпуск: Юбілейны =А Anniversary
- ^ маё меркаваньне з нагоды нэгатыўнай рэакцыі на выпуск #133
- ^ 71 выпуск: Жывы! Цэлы! Арол! ?(??`)?
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Афіцыйны сайт праекту
- This is Добра на Першым канале
- This is Добра ў Facebook
- This is Добра Вконтакте
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |