Tesaŭrus

беларускі музычны гурт
(Перанакіравана з «Tesaurus»)

«Tesaŭrus» (Тэза́ўрус) — беларускі хрысьціянскі рок-гурт.

Tesaurus
Гады 1997—2016
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова расейская, беларуская, ангельская
Жанр рок-музыка, ню-мэтал
Выдавец Parochia records

Мінуўшчына

рэдагаваць

Гурт пад назвай «Армагедон» (па-расейску: Армагеддон) стварыў у 1997 року вакаліст, гітарыст, аўтар тэкстаў і кампазытар Мікола Пташнікаў[1]. Першы выступ адбыўся ў менскім ДК «Сукно»[2].

На прапанову Віктара Козела гурт выканаў першую беларускую песьню на верш Рыгора Барадуліна «Ерусалім», на прэм’еры якой прысутнічаў сам аўтар, а таксама бард Алесь Камоцкі. Пачаткам прафэсійнага росту гурту стала знаёмства з музычным журналістам Вітаўтам Мартыненкам[2], пасьля якога «Армагедон» перайшоў на беларускую мову, а затым пераклаў і свае ранейшыя песьні[3]. Акрамя таго, Вітаўт Мартыненка таксама пісаў для гурту тэксты. З 2002 року гурт загучаў на радыё і ў прэсе. 8 чэрвеня 2003 року «Армагедон» зьмяніў назву на «Тэзаўрус»[1].

У 2004 року гурт выпусьціў свой першы альбом «Аднова тэзаўруса», запісаны ў баранавіцкай студыі Parochia records, што належыць каталіцкай парафіі Фатымскай Божай Маці. Адбыліся выступы на фэстах у Польшчы.

У 2005 року адбылася зьмена складу[3]. Новымі ўдзельнікамі сталі:

  • Канстанцін Пялых (ударныя)
  • Андрэй Шапяцюк (бас)
  • Барыс Ідэльчык (клявішныя)

Замест лідэр-вакаліста Віктара Козела выконваць песьні стаў заснавальнік гурту Мікола Пташнікаў.

У 2006 року Tesaŭrus на месяц зьмяняў назву на U-turn. Творчасьць гурту стала ангельскамоўнай[3].

Удзельнічаў у фэстах «Магутны Божа» (2003, Магілёў), «Басовішча» (2002—2005, Польшча), «BelCreation» (2002, Баранавічы; 2004, Гомель), «Song of Songs» (2003, Торунь, Польшча), «Генэралы айчыннага року»[4] (2004), «Рок-кола» (2005, Полацак), «Славянскі базар» (2012, Віцебск)[3]. У 2014 узяў удзел у адборачным туры на конкурс «Эўравізія-2015» зь песьняй «Lubykraj.by» (па-беларуску: Любы край кропка бай)[5].

З 2016 гурт дзейнасьці не вядзе.

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Мікола Пташнікаў — заснавальнік, гітара, вакал
  • Іван Спаскаў (прыкладна 1997—1999) — рытм-гітара, бэк-вакал
  • Валеры Коргін (прыкладна 1997—1999) — бас-гітара, бэк-вакал
  • Максім Клімаў (прыкладна 1997—1999) — клявішныя, вакал, бэк-вакал
  • Ільля Кірчук (прыкладна 1997—1999) — ударныя, бэк-вакал
  • Антон Шырынскі (прыкладна 1997—1999) — вакал
  • Станіслаў Анішчанка (прыкладна 1997—1999) — віялянчэль, бэк-вакал
  • Віктар Козел (2000—2006) — вакал
  • Арцём Крышчановіч (прыкладна 1999—2005) — клявішныя, скрыпка
  • Павал Сучынскі (2000—2005) — бас
  • Аляксандар Валошчык (2001—2005) — барабаны
  • Зьміцер Гошка (2001—2004) — гітара
  • Зьміцер Лаўкет (2011) — гітара
  • Арцём Кандраценка (2011) — бас-гітара
  • Цімох Паўловіч (2011) — ударныя
  • Галіна Дораш (2011—?) — вакал
  • Сяргей Габец (2011—?) — бас
  • Андрэй Анісімаў (2011—?) — гітарыст, бэк-вакал
  • Андрэй Аўлачынскі (2012—?) — клявішныя
  • Ганна Пятровіч (2013—?) — скрыпка
  • Андрэй Багачоў (2014—?) — сола-гітара

Дыскаграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б TESAURUS Миссия: обновление тезауруса // Музыкальная газета. — 2004. — № 8.
  2. ^ а б Rocknrolla.by. (7 ліпеня 2014) Tesaurus. У Кантакце. Праверана 5 лютага 2023 г.
  3. ^ а б в г Tesaurus (рок-группа) (рас.) Наука. Фэндом (7 лістапада 2012). Праверана 8 лютага 2023 г.
  4. ^ Л. Д. Скарбонка веры «Тэзаўруса» // Ave Maria. — 2004. — № 8—9 (111—112).
  5. ^ Мікола, Пташнікаў (4 сьнежня 2014) Гурт Tesaurus, адборачны тур на „Eurovision 2015“, Беларусь. YouTubeПраверана 5 лютага 2023 г.
  6. ^ Вітаўт Мартыненка. Нашая фанатэка // Беларус. — сакавік 2004. — № 494.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць