Swarovski (вымаўляецца Свароўскі) — аўстрыйская кампанія, якая спэцыялізуецца, пераважна, на вытворчасьці шліфаваных крышталяў, а таксама аптычнага абсталяваньня і сьвяцільняў. Фірма была заснаваная ў 1895 годзе Даніелям Свароўскі ў Ватэнсе, дзе й дагэтуль разьмешчана штаб-кватэра фірмы.

Swarovski
Swarovski logo.jpg
HK CWB Fashion Walk shop Swarovski 01.jpg
Тып Камандытнае таварыства
Заснаваная 1895
Заснавальнікі Даніель Свароўскі
Краіна
Разьмяшчэньне Ватэнс, Аўстрыя
Ключавыя фігуры Маркус Лянгес-Свароўскі
Галіна Вытворчасьць крышталю
Апэрацыйны прыбытак 3,5 мільярдаў эўра (2017)
Лік супрацоўнікаў 32 000 (2017)

Сваю прадукцыю Swarovski вырабляе ў Тыролі, Ліхтэнштайне (Трызэне), Сэрбіі (Субаціцы)[1], Кітаі і Індыі.

З 1965 да 2002 году фірму ўзначальваў Гернат Лянгес-Свароўскі, а з 2002 — ягоны сын Маркус[2].

У 1995 годзе ў Ватэнсе быў адкрыты музэй фірмы Swarovski Kristallwelten‎ — адзін з найбольш папулярных музэяў Аўстрыі.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Swarovskiсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Swarovski erweitert Produktion in Serbien. In: Der Standard, 3. September 2015.(ням.)
  2. ^ Swarovski: Jetzt kommt die fünfte Generation(ням.)