SOAR
Штурмавая вінтоўка для адмысловых апэрацыяў (ШВАА, па-ангельску: Special Operations Assault Rifle) — аўтамат, вытворцасьці кампаніі FERFRANS, што ўяўляе сабою палепшаны M4.
ШВАА | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | Філіпіны |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 2004— дагэтуль |
Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
Войны | Партызанскія апэрацыі на Філіпінах: Камуністычная рэвалюцыйная барацьба на Філіпінах Ісламскія мецяжы |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Фэрдынант і Фрэнцыс Сай |
Дата стварэньня | 1998 рок |
Вытворца | Ferfrans |
Вытворчасьць | 2004 — дагэтуль |
Мадыфікацыі | гл. Варыянты |
Характарыстыкі | |
Даўжыня ствала | 266,7 мм 292,1 мм 368,3 мм 406,4 мм 457,2 мм 508 мм |
Патрон | 5,56×45 мм |
Калібр | 5,56 мм |
Прынцып дзеяньня | ШВАА: адвод парахавых газаў, паваротная засаўка ШВАА-П: кароткі ход поршня, паваротная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | 550—680 стр/хв[1][2] |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў сыстэмы STANAG |
Прыцэл | дыяптрычны |
Дэталі дызайну
рэдагавацьШВАА зьяўляецца аўтаматам пад набой 5,56×45 мм, што можа працаваць альбо з зачыненаю паваротнаю засаўкаю (у вэрсіі ШВАА), ці з кароткім ходам поршня паваротнае засаўкі (у вэрсіі ШВАА-П).[3]
Вінтоўка адрозьніваецца ад тыповага M4 з-за перавагі кампаніі FERFRANS да лепшага кантролю аўтаматычнага рэжыму. Сярод магчымасьцяў прысутнічае сыстэма Delayed Sear Activation System, што памяншае хуткастрэльнасьць пры аўтаматычным агні да прыкладна 550—680 стр/хв, што зьняжае дульны ўздым і паляпшае здольнасьць кантролю. Вінтоўка таксама выкарыстоўвае рулю цяжкага кулямёта для павышэньня надзейнасьці пры ўстойлівай стральбе.[2]
Варыянты
рэдагавацьШВАА даступны як стандартны ШВАА, ці як ШВАА-П з паршнявым рухам.
Для ШВАА даступныя рулі такое даўжыні, як 10.5" (266,7 мм), 11.5" (292,1 мм), 14.5" (368,3 мм), 16" (406,4 мм), 18" (457,2 мм), і 20" (508 мм).[2]
Маюцца дадзеныя пра іншыя мадыфікацыі, як 10.5 Mk2, 10.5 Mk2-2 і 11 Mk2.[4]
Краіны-эксплюатанты
рэдагаваць- ЗША: Абмежаванае ўжываньне некаторымі ґрупамі SWAT[5]
- Малайзія : Абмежаванае ўжываньне Сіламі адмысловага дзеяньня Каралеўскае малазійскае паліцыі[5]
- Пэру [5]
- Філіпіны : Сілы адмысловага дзеяньня Філіпінскае нацыянальнае паліцыі,[5] ґрупоўка SWAT места Лапу-Лапу,[6] Камандаваньне адмысловых апэрацыйяў Арміі Філіпінаў
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ FERFRANS SOAR AR-Type CQB Subcarbines/SBRs: Photos and Video on the Way Праверана 2010-03-15 г.
- ^ а б в FERFRANS SOAR. FERFRANS. Праверана 2015-10-10 г.
- ^ FERFRANS SOAR P. FERFRANS. Праверана 2015-10-10 г.
- ^ gallery. Retrieved on August 4, 2008.
- ^ а б в г Ferfrans Rate Reduction System. Retrieved on October 27, 2007.
- ^ Firm converts M16 to M4 rifles for Lapu police force. Cebu Daily News. Праверана 2015-10-08 г.
- http://www.abs-cbnnews.com/global-filipino/04/26/12/filipino-twins-develop-assault-rifle Published at 04/26/2012