PzKpfw IV
Panzerkampfwagen IV (PzKpfw IV, Pz. IV; Панцэркампфваґэн IV) — нямецкі сярэдні танк пэрыяду Другой сусьветнай вайны. Самы масавы танк вэрмахта (усяго выпушчана 8686 машын), выпускаўся сэрыйна ў некалькіх мадыфікацыях з 1937 па 1945 год. Узбраеньне і браняваньне танка, якія пастаянна ўзмацняліся, у большасьці выпадкаў дазваляла PzKpfw IV эфэктыўна процістаяць машынам суперніка аналягічнай клясы.
PzKpfw IV | |
---|---|
Тып танка: | сярэдні танк |
Краіна-вытворца: | Нямеччына |
Павозка (экіпаж), чал.: | 5 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | 1939—1945 |
Выкарыстаньне: | Нямеччына |
Войны і канфлікты: | Другая сусьветная вайна |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Усяго выраблена: | 8686 |
Памеры: | |
Маса, т: | 25 (Ausf.H) |
Даўжыня, мм: | 5890 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 7020 |
Шырыня, м: | 2880 |
Вышыня, м: | 2680 |
Браня: | |
Лоб корпусу, мм: | 80 |
Борт корпусу, мм: | 30 |
Дах корпусу, мм: | 12—15 |
Дно корпусу, мм: | 10 |
Лоб вежы, мм: | 50 |
Борт вежы, мм: | 50 |
Карма вежы, мм: | 50 |
Дах вежы, мм: | 18 |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 1 × 75-мм KwK.40 L/48 |
Боекамплект гарматы: | 87 |
Кулямёт: | 2 × 7,92-мм MG-34 |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | Maybach HL 120TRM |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 300 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 38 |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 16 |
Запас ходу, км: | 300 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 0,6 |
Пераадольваемы роў, м: | 2,2 |
Пераадольваемы брод, м: | 1,2 |
Выявы ў Вікісховішчы |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьПаводле ўмоваў Вэрсальскай мірнай дамовы пацярпелай паразу ў Першай сусьветнай вайне Нямеччыне было забаронена мець бранетанкавыя войскі, за выключэньнем малазначнай колькасьці бронеаўтамабіляў для патрэб паліцыі. Але нягледзячы на гэта, ужо з 1925 году Ўправа ўзбраеньняў райхсвэру ў таямніцы вяла працы па стварэньні танкаў. Да пачатку 1930-х гадоў гэтыя распрацоўкі не заходзілі далей за пабудову прататыпаў, як з-за недастатковых характарыстак апошніх, так і з-за слабасьці прамысловасьці Нямеччыны таго пэрыяду. Тым ня менш, да сярэдзіны 1933 году германскія канструктары здолелі стварыць першы свой сэрыйны танк — PzKpfw I — і на працягу 1933—1934 гадоў пачаць ягоную сэрыйную вытворчасьць. PzKpfw I, зь ягоным кулямётным узбраеньнем і павозкай з двух чалавек, разглядаўся толькі як пераходная мадэль на шляху да будаўніцтва больш дасканалых танкаў. Распрацоўка двух зь іх пачалася яшчэ ў 1933 годзе — больш магутны «пераходны» танк, будучы PzKpfw II і паўнавартасны баявы танк, будучы PzKpfw III, узброены 37-мм гарматай, прызначанай у асноўным для дужаньня зь іншай бранятэхнікай.
З-за першапачатковых абмежаваньняў узбраеньня PzKpfw III было вырашана ў дадатак да яго стварыць танк агнявой падтрымкі, з больш дальнабойнай гарматай з магутным аскепкавым снарадам, здольным пашкодзіць процітанкавую абарону за межамі дасяжнасьці іншых танкаў. У студзені 1934 году Управай узбраеньняў быў арганізаваны конкурс праектаў на стварэньне машыны такога кляса, чыя маса не перавышала б 24 тоны. Паколькі працы па бранятэхніцы ў Нямеччыне ў той пэрыяд усё яшчэ вяліся ў таямніцы, новаму праекту, як і астатнім, было прысвоена кодавае найменьне «машына камандзіра батальёна» (ням. Bataillonsfuhrerwagen, звычайна скарачанае да B.W.). З самага пачатку распрацоўкай праектаў на конкурс заняліся фірмы «Райнмэтал» і «Круп», пазьней да іх далучыліся «Даймлер-Бэнц» і M.A.N. На працягу наступных 18 месяцаў свае распрацоўкі прадставілі ўсе фірмы, а праект «Райнмэтал» пад пазначэньнем VK 2001(Rh) быў у 1934—1935 гадах нават выраблены ў мэтале ў выглядзе прататыпа.
Усе прадстаўленыя праекты мелі хадавую частку з шахматным разьмяшчэньнем апорных коўзанак вялікага дыямэтру і адсутнасьцю падтрымліваючых коўзанак, за выключэньнем усё таго ж VK 2001(Rh), у цэлым увабралага хадавую частку са зблякаванымі парамі апорнымі коўзанкамі малога дыямэтру і бартавымі экранамі ад дасьведчанага цяжкага танка NbFz. Лепшым зь іх у выніку быў прызнаны праект «Круп» — VK 2001(K), але Ўправу ўзбраеньняў не задавальняла ягоная рысорная падвеска, якую яны патрабавалі замяніць больш дасканалай тарсіённай. Аднак «Круп» настаяла на ўжываньні хадавой часткі са зблякаванымі парамі коўзанак сярэдняга дыямэтру на рысорнай падвесцы, запазычанай у PzKpfw III ейнай жа распрацоўкі. Каб пазьбегнуць непазьбежных пры перапрацоўцы праекту пад тарсіённую падвеску затрымак з пачаткам вытворчасьці востра неабходнага войску танка, Управа ўзбраеньняў была змушаная пагадзіцца на прапанову «Круп»[1]. Пасьля дапрацоўкі праекту «Круп» атрымала замову на вытворчасьць перадсэрыйнай партыі новага танка, які да таго часу атрымаў пазначэньне «браняваная машына з 75-мм гарматай» або, паводле скразной сыстэмы пазначэньняў, прынятай у той час, «эксперымэнтальны ўзор 618» (Versuchskraftfahrzeug 618 або VK 618). З красавіка 1936 году танк набыў сваё канчатковае пазначэньне — Panzerkampfwagen IV або PzKpfw IV. Акрамя гэтага, яму быў прысвоены азначнік VK 222, які раней належыў PzKpfw II.
Сэрыйная вытворчасьць
рэдагавацьPanzerkampfwagen IV Ausf.A
рэдагавацьПершыя некалькі PzKpfw IV «вопытнай» сэрыі былі вырабленыя ў 1936—1937 гадах на заводзе «Круп» у Эсэне. Сэрыйны жа выпуск першай сэрыі, 1.Serie/B.W., быў пачаты ў кастрычніку 1937 году на заводзе «Круп-Грузон» у Магдэбургу. Усяго да сакавіку 1938 году было выпушчана 35 танкаў гэтай мадыфікацыі, пазначаных як Panzerkampfwagen IV Ausfuhrung A («мадэль А»). Паводле адзінай сыстэмы пазначэньняў нямецкай бранятэхнікі танк атрымаў азначнік SdKfz 161. Танкі Ausf.A шмат у чым усё яшчэ зьяўляліся перадсэрыйнымі машынамі і несьлі супрацькульнае браняваньне, якое не перавышала 15—20 мм, і слаба абароненыя прыборы назіраньня, асабліва ў камандзірскай вежцы[2]. Разам з тым, на Ausf.A ужо былі вызначаныя асноўныя канструктыўныя асаблівасьці PzKpfw IV, і хоць у наступным танк шмат разоў падвяргаўся мадэрнізацыі, зьмены ў асноўным зводзіліся да ўсталёўкі больш магутнага браняваньня і ўзбраеньня, альбо да непрынцыповай пераробкі асобных вузлоў.
Panzerkampfwagen IV Ausf.B
рэдагавацьАдразу пасьля заканчэньня вытворчасьці першай сэрыі «Круп» прыступіла да вытворчасьці палепшанай — 2.Serie/B.W. або Ausf.B. Найболей вонкава прыкметным адрозьненьнем танкаў гэтай мадыфікацыі была прамая верхняя лабавая пліта, без выбітнай «рубкі» механіка-кіроўцы і з ліквідацыяй курсавога кулямёта, які быў заменены назіральным прыборам і амбразурай для стральбы з асабістай зброі. Палепшаная была і канструкцыя назіральных прыбораў, першым чынам камандзірскай вежкі, атрымалай бранявыя засланкі, і назіральнага прыбора механіка-кіроўцы. Па іншых дадзеных жа, новая камандзірская вежка была ўведзеная ўжо падчас вытворчасьці, так што частка танкаў Ausf.B несла камандзірскую вежку старога тыпу. Дробныя зьмены кранулі і пасадкавыя люкі і розныя амбразуркі. Лабавое браняваньне на новай мадыфікацыі было даведзена да 30 мм. Танк атрымаў таксама больш магутны рухавік і новую 6-хуткасную скрынку перадач, што дазволіла істотна падняць яго максімальную хуткасьць, прычым яго запас ходу таксама ўзрос. Разам з тым, боекамплект Ausf.B скараціўся да 80 снарадаў да гарматы і 2700 кулямётных патронаў, замест, адпаведна, 120 і 3000 на Ausf.A. «Круп» была дадзена замова на вытворчасьць 45 танкаў Ausf.B, але з-за недахопа камплектавалых, рэальна з красавіка па верасень 1938 году было выраблена толькі 42 машыны гэтай мадыфікацыі.
Panzerkampfwagen IV Ausf.C
рэдагавацьПершай параўнальна масавай мадыфікацыяй стала 3.Serie/B.W. або Ausf.C. У параўнаньні з Ausf.B, зьмены ў ёй былі малаважныя — вонкава абедзьве мадыфікацыі адрозныя толькі па наяўнасьці браняванага кажуха ствала спаранага кулямёта. Астатнія зьмены зьвяліся з-за замены рухавіка HL 120TR на HL 120TRM той жа магутнасьці, а таксама пачатку ўсталёўкі на часткі танкаў адбойніака пад ствалом гарматы, для адгібаньня разьмешчанай на корпусе антэны пры павароце вежы. Усяго было замоўлена 300 танкаў гэтай мадыфікацыі, але ўжо ў сакавіку 1938 году замова быў скарочана да 140 адзінак, у выніку чаго з верасьня 1938 году па жнівень 1939 году было выраблена, па розных дадзеных, 140, альбо жа 134 танка, тады як 6 шасі былі перададзеныя для пераробкі ў мостаўкладчыкі.
Panzerkampfwagen IV Ausf.D
рэдагавацьМашыны наступнай мадыфікацыі, Ausf.D, выпускаліся двума сэрыямі — 4.Serie/B.W. і 5.Serie/B.W. Найболей прыкметнай вонкавай зьменай стаў зварот да ламанай верхняй лабавой пліты корпуса і курсавому кулямёту, які атрымаў узмоцненую абарону. Унутраная маска гарматы, якая апынулася адчувалай для пырсак сьвінцу пры кулявых трапленьнях, была замененая вонкавай. Таўшчыня бартавой і кармавой брані корпуса і вежы была даведзеная да 20 мм. У студзені 1938 году «Круп» атрымала замову на вытворчасьць 200 машын 4.Serie/B.W. і 48 машын 5.Serie/B.W., але падчас вытворчасьцяў, з кастрычніка 1939 па травень 1941 году, як танкі былі скончаныя толькі 229 з іх, тады як астатнія 19 былі вылучаныя для пабудовы спэцыялізаваных варыянтаў. Частка танкаў Ausf.D позьняга выпуску была выпушчаная ў «трапічным» варыянце, з дадатковымі вэнтыляцыйнымі адтулінамі ў маторным аддзяленьні.
Panzerkampfwagen IV Ausf.E
рэдагавацьЗьяўленьне новай мадыфікацыі, 6.Serie/B.W. або Ausf.E, было выклікана першым чынам недастатковасьцю бранявой абароны машын раньніх сэрый, прадэманстраванай яшчэ падчас Польскай кампаніі. На Ausf.E, таўшчыня ніжняй лабавой пліты была даведзеная да 250 мм, акрамя гэтага стала стандартнай усталёўка дадатковых 30-мм пліт над верхняй лабавой і 20-мм — над бакавымі плітамі, хоць на малаважнай частцы танкаў раньніх выпускаў дадатковыя 30-мм пліты не ўсталёўваліся. Бранявая абарона вежы, разам з тым, засталася ранейшай — 30 мм для лабавой пліты, 20 мм для бартавых і кармавы пліт і 35 мм для маскі гарматы. Была ўведзеная новая камандзірская вежка, з таўшчынёй вертыкальнага браняваньня ад 50 да 95 мм. Быў таксама паменшаны нахіл кармавой сьценкі вежы, зараз вырабляючаяся з суцэльнага ліста, без «наплыву» для вежкі, а на машынах позьняга выпуску да кармы вежы стаў мацавацца небранаваная скрыня для снараджэньня. Акрамя гэтага, танкі Ausf.E адрозьніваліся яшчэ — новым назіральным прыборам кіроўцы, спрошчанымі кіроўнымі і накіроўвалымі коламі, палепшанай канструкцыяй розных люкаў і назіральных лючкоў і ўводам вежавага вэнтылятара. Замова на шостую сэрыю PzKpfw IV склаў 223 адзінкі і быў выкананы ў поўным аб’ёме ў перыяд з верасьня 1940 па красавік 1941 году, раўналежна з вытворчасьцю танкаў Ausf.D.
Panzerkampfwagen IV Ausf.F
рэдагавацьЭкранаваньне дадатковай бранёй, ужывалае на папярэдніх мадыфікацыях, было нерацыянальным і разглядалася толькі як часавае рашэньне, што і стала прычынай зьяўленьня наступнай мадыфікацыі, 7.Serie/B.W. або Ausf.F. Замест ужываньня навясной брані, таўшчыня лабавой верхняй пліты корпуса, лабавой пліты вежы і маскі гарматы была даведзеная да 50 мм, а таўшчыня бартоў корпуса і бартоў і кармы вежы — да 30 мм. Ламаная верхняя лабавая пліта корпуса была ізноў замененая прамой, але гэтым разам з захаваньнем курсавога кулямёта, а бартавыя люкі вежы атрымалі падвойныя створкі. У сувязі з тым, што маса танка пасьля занесеных зьмен вырасла на 21% у параўнаньні з Ausf.A, для паніжэньня ўдзельнага ціску на грунт былі ўведзеныя шырэйшыя гусеніцы. Іншыя, меней прыкметныя зьмены, уключалі ўводзіны вэнтыляцыйных паветразаборнікаў у сярэднім лабавым лісьце для астуджэньня тормазаў, іншае разьмяшчэньне глушыцеляў і зьлёгку зьмененыя ў сувязі з патаўшчэньнем броні назіральныя прыборы і ўсталёўку курсавога кулямёта. На мадыфікацыі Ausf.F да вытворчасьці PzKpfw IV упершыню падлучыліся іншыя фірмы, акрамя «Круп». Апошняя атрымала першую замову на 500 машын сёмай сэрыіі, пазьней замовы на 100 і 25 адзінак атрымалі фірмы «Вомаг» і «Нібэлунгэнвэрке». З гэтай колькасьці, з красавіка 1941 году па сакавік 1942 году, да пераключэньня вытворчасьці на мадыфікацыю Ausf.F2, было выпушчана 462 танка Ausf.F, 25 зь якіх былі яшчэ на заводзе пераабсталяваныя ў Ausf.F2.
Panzerkampfwagen IV Ausf.F2 (Ausf.J)
рэдагавацьХоць асноўным прызначэньнем 75-мм гарматы PzKpfw IV зьяўлялася зьнішчэньне небранаваных мэт, наяўнасьць у яе боекамплекце бранябойных снарадаў дазваляла танку пасьпяхова дужацца і з бронетэхнікай, абароненай супрацькульнымі або лёгкім супрацьснарадным браняваньнем[3]. Але супраць танкаў з магутным супрацьснарадным браняваньнем, такіх як брытанская «Мацільда (танк)» або савецкія КВ-1 і Т-34, яна апынулася цалкам неэфектыўная. Яшчэ ў 1940 — пачатку 1941 году, пасьпяховае баявое ўжываньне «Мацільды» актывізавала працы па пераўзбраеньні PzKpfw IV гпрматай з лепшымі процітанкавымі магчымасьцямі. З 19 лютага 1941 году па асабістым загадзе Гітлера былі пачатыя працы па ўзбраеньні танка 50-мм гарматай Kw.K.38 L/42, усталёваўшайся таксама на PzKpfw III, і ў наступным працы па ўзмацненьні ўзбраеньня PzKpfw IV прасоваліся таксама пад яго кантролем[3]. У красавіку, адзін PzKpfw IV Ausf.D быў пераўзброены найноўшай, больш магутнай, 50-мм гарматай Kw.K.39 L/60 для дэманстрацыі Гітлеру да яго дня нараджэньня, 20 красавіка. Быў нават вызначаны выпуск сэрыі з 80 танкаў з такім узбраеньнем з жніўня 1941 году, але да таго часу цікавасьць Кіраваньня ўзбраеньняў (Heereswaffenamt) зрушылася да 75-мм даўгаствольнай гарматы, і ад гэтых плянаў адмовіліся.
Паколькі Kw.K.39 ужо была зацьверджаная ў якасьці ўзбраеньня для PzKpfw III, для PzKpfw IV было вырашанае абраць яшчэ больш магутную гармату, якую нельга было б усталяваць на PzKpfw III зь яго меншым дыямэтрам пагона вежы. Яшчэ з сакавіка 1941 году «Круп» у якасьці альтэрнатывы 50-мм гармаце разглядала новую 75-мм гармату з даўжынёй ствала ў 40 калібраў, прызначаную для пераўзбраеньня StuG III. На дыстанцыі ў 400 мэтраў яна прабівала 70-мм браню пры вугле сустрэчы ў 60°, але Кіраваньне ўзбраеньняў патрабавала, каб ствол гарматы не выступаў за габарыты корпуса танка, яго даўжыня была паменшаная да 33 калібраў, што пацягнула за сабой паніжэньне бронепрабівальнасьці да 59 мм пры тых жа ўмовах. Была таксама запланаваная распрацоўка падкалібэрнага бранябойнага снарада з аддзяляльным паддонам, які прабіваў 86-мм браню пры тых жа ўмовах. Працы па пераўзбраеньні PzKpfw IV новай гарматай ішлі пасьпяхова, і ў сьнежні 1941 году быў пабудаваны першы прататып з гарматай 7,5 cm Kw.K. L/34,5[3].
Тым часам пачалося уварваньне ў СССР, падчас якога нямецкія войскі сутыкнуліся з танкамі Т-34 і КВ, малапаразьлівымі для асноўных танкавых і процітанкавых прылад вэрмахту і пры гэтым нясучымі 76-мм гармату, якая прабівала лабавую браню нямецкіх танкаў практычна на любых рэальных дыстанцыях бою. Адмысловая Танкавая камісія, пасланая на фронт у лістападзе 1941 году для вывучэньня гэтага пытаньня, рэкамендавала пераўзбраеньне нямецкіх танкаў такой гарматай, якая дазволіла бы ім зьнішчаць савецкія машыны з большых дыстанцый, застаючыся па-за радыусам эфэктыўнага агню апошніх. 18 лістапада 1941 году была ініцыяваная распрацоўка танкавай гарматы, аналягічнае па сваіх магчымасьцях новай 75-мм процітанкавай гармаце Pak 40. Такая гармата, якая першапачаткова атрымала пазначэньне Kw.K.44, была распрацавана сумесна фірмамі «Круп» і «Райнмэтал». Ствол перайшоў да яго ад процітанкавай прылады без зьмен, але снарады апошняга былі занадта доўгія для выкарыстаньня ў танку, для танкавай гарматы была распрацаваны карацейшая і тоўстая гільза, што пацягнула пераробку казённай часткі гарматы і памяншэньне агульнай даўжыні ствала да 43 калібраў. Kw.K.44 атрымала таксама адрозны ад процітанкавай гарматы аднакамэрны дульны тормаз сфэрычнай формы. У такім выглядзе гармата была прынята на ўзбраеньне як 7,5 cm Kw.K.40 L/43[3].
PzKpfw IV з новай гарматай першапачаткова пазначаліся як «пераабсталяваныя» (7.Serie/B.W.-Umbau або Ausf.F-Umbau), але неўзабаве атрымалі пазначэньне Ausf.F2, у то час як машыны Ausf.F са старымі гарматамі сталі менавацца Ausf.F1, каб пазьбегнуць блытаніны. Пазначэньне танка па адзінай сыстэме пры гэтым зьмянілася на Sd.Kfz.161/1. За выключэньнем іншай гарматы і зьвязаных з гэтым дробных зьмен, такіх як усталёўка новага прыцэла, новых кладак для снарадаў і зьлёгку зьмененая браніроўка супрацьадкатных прылад гарматы, Ausf.F2 раньніх выпускаў былі ідэнтычныя танкам Ausf.F1[4]. Пасьля месячнага перапынку, зьвязанага з пераходам на новую мадыфікацыю, выпуск Ausf.F2 пачаўся ў сакавіку 1942 году і працягваўся па ліпені таго жа году. Усяго было выпушчана 175 танкаў гэтага варыянту і яшчэ 25 пераабсталявана з Ausf.F1.
Panzerkampfwagen IV Ausf.G
рэдагавацьЗьяўленьне наступнай мадыфікацыі PzKpfw IV першапачаткова не было выклікана якімі-небудзь зьменамі ў канструкцыі танка. У чэрвені — ліпені 1942 году загадамі Кіраваньня ўзбраеньняў пазначэньне PzKpfw IV з даўгаствольнымі гарматамі было зьменена на 8.Serie/B.W. або Ausf.G, а ў кастрычніку пазначэньне Ausf.F2 было канчаткова скасавана і для раней выпушчаных танкаў гэтай мадыфікацыі. Першыя танкі, выпушчаныя як Ausf.G, такім чынам, былі ідэнтычныя сваім папярэднікам, але падчас наступнай вытворчасьці ў канструкцыю танка ўносілася ўсё больш зьмен. Ausf.G раньніх выпускаў яшчэ несьлі па скразной сыстэме пазначэньняў азначнік Sd.Kfz.161/1, на машынах позьніх выпускаў ён зьмяніўся на Sd.Kfz.161/2. Першыя зьмены, занесеныя ўжо ўлетку 1942 году, уключалі новы двухкамэрны дульны тормаз грушападобнай формы, ліквідацыю назіральных прыбораў у пярэдніх бартавых плітах вежы і назіральнага лючка зараджалага ў лабавой пліце, перанос дымавых гранатамётаў з кармы корпуса на барты вежы і сыстэму палягчэньня пуску ў зімовых умовах.
Так як 50-мм лабавая браня PzKpfw IV усё яшчэ заставалася недастатковай, не забясьпечваючы адэкватнай абароны ад 57-мм і 76-мм гармат, яна ізноў была ўзмоцненая, шляхам прыварваньня або, на машынах позьніх выпускаў, мацаваньня балтамі дадатковых 30-мм пліт над верхняй і ніжняй лабавымі плітамі корпуса. Таўшчыня лабавой пліты вежы і маскі гарматы, разам з тым, па-ранейшаму складала 50 мм і падчас наступнай мадэрнізацыі танка ўжо не павялічвалася. Укараненьне дадатковага браняваньня пачалося яшчэ на Ausf.F2, калі ў траўні 1942 году былі выпушчаныя 8 танкаў з павялічанай таўшчынёй брані, але прасовалася павольна. Да лістапада з узмоцненым браняваньнем выпускалася толькі каля паловы машын, і толькі з студзеня 1943 году яно стала стандартам для ўсіх новых танкаў. Іншай значнай зьменай, уведзеным на Ausf.G з вясны 1943 году, стала замена гарматы Kw.K.40 L/43 на Kw.K.40 L/48 з даўжынёй ствала 48 калібраў, якая валодала некалькі больш высокай бронепрабівальнасьцю. Вытворчасьць Ausf.G працягвалася да чэрвеня 1943 году, усяго было выпушчана 1687 танкаў гэтай мадыфікацыі. З гэтага ліку каля 700 танкаў атрымалі ўзмоцненае браняваньне і 412 — гармату Kw.K.40 L/48.
Panzerkampfwagen IV Ausf.H
рэдагавацьНаступная мадыфікацыя, Ausf.H, стала самой масавай. Першыя танкі пад гэтым пазначэньнем, якія сышлі з канвэера ў красавіку 1943 году, адрозьніваліся ад апошніх Ausf.G толькі патаўшчэньнем пярэдняга ліста даху вежы да 16 мм і задняга — да 25 мм, а таксама ўзмоцненымі бартавымі перадачамі з адліванымі кіроўнымі коламі, але першыя 30 танкаў Ausf.H з-за затрымак з пастаўкамі новых камплектавалых атрымалі толькі патоўшчаны дах. З лета таго жа году замест дадатковага 30-мм браняваньня корпуса для спрашчэньня вытворчасьці былі ўведзеныя цэльнакатныя 80-мм пліты. Акрамя таго, былі ўведзеныя навясныя супрацькумулятыўныя экраны з 5-мм лістоў, усталёўваўшыхся на большасьці Ausf.H. У сувязі з гэтым, за непатрэбнасьцю былі ліквідаваныя назіральныя прыборы ў бартах корпуса і вежы. З верасьня танкі атрымалі пакрыцьцё вертыкальнага браняваньня цымэрытам для абароны ад магнітных мін.
Танкі Ausf.H позьніх выпускаў атрымалі турэльнае мацаваньне для кулямёта MG-42 у люка камандзірскай вежкі, а таксама вертыкальную кармавую пліту замест нахільнай, былой на ўсіх папярэдніх мадыфікацыях танка. Падчас вытворчасьцяў былі таксама ўведзеныя розныя зьмены, накіраваныя на патаньненьне і спрашчэньне вытворчасьці, такія як уводзіны неабразіненых падтрымліваючых коўзанак і ліквідацыя пэрыскопнага назіральнага прыбора кіроўцы. З сьнежня 1943 году лабавыя пліты корпуса пачалі злучацца з бартавымі злучэньнем «у шып», для ўзмацненьня ўстойлівасьці пры снарадных трапленьнях. Вытворчасьць Ausf.H працягвалася да ліпеня 1944 году. Дадзеныя аб ліку выпушчаных танкаў гэтай мадыфікацыі, прыводныя ў розных крыніцах, некалькі адрозьніваюцца, ад 3935 шасі, зь якіх як танкі былі завершаныя 3774, да 3960 шасі і 3839 танкаў.
Panzerkampfwagen IV Ausf.J
рэдагавацьЗьяўленьне з чэрвеня 1944 году на зборачных лініях мадыфікацыі Ausf.J было зьвязана са імкненьнем як мага больш патаньніць і спрасьціць вытворчасьць танка ва ўмовах пагаршаючагася стратэгічнага становішча Нямеччыны. Адзінай, але істотнай зьменай, адрозьніваючай першыя Ausf.J ад апошніх Ausf.H, стала ліквідацыя электрапрывада павароту вежы і зьвязаных з ім дапаможнага карбюратарнага рухавіка з генератарам[3]. Неўзабаве пасьля пачатку выпуску новай мадыфікацыі былі ліквідаваныя пісталетныя парты ў карме і бартах вежы, бескарысныя з-за экранаў, а таксама спрошчаная канструкцыя іншых лючкоў. З ліпеня на месцы ліквідаванага дапаможнага рухавіка пачалі ўсталёўваць дадатковы паліўны бак ёмістасьцю ў 200 літраў, але дужаньне зь яго падцяканьнем зацягнулася да верасьня 1944 году. Акрамя гэтага, 12-мм дах корпуса пачалі ўзмацняць прываркай дадатковых 16-мм лістоў. Усе наступныя зьмены былі накіраваныя на наступнае спрашчэньне канструкцыі, найболей прыкметнымі сярод іх былі адмова ад цымэрытавага пакрыцьця ў верасьні і скарачэньне ліку падтрымліваючых коўзанак да трох на борт у сьнежні 1944 году. Вытворчасьць танкаў мадыфікацыі Ausf.J працягвалася амаль да самога канца вайны, да сакавіка 1945 году, але паніжэньне тэмпаў вытворчасьці, зьвязанае з паслабленьнем прамысловасьці Нямеччыны і цяжкасьці з пастаўкамі сыравіны, прывялі да таго, што было выпушчана толькі 1758 танкаў гэтай мадыфікацыі.
Апісаньне канструкцыі
рэдагавацьPzKpfw IV меў кампаноўку з разьмяшчэньнем сумешчанага трансьмісійнага аддзяленьня і аддзяленьня кіраваньня ў лабавой, маторнага аддзяленьня — кармавой, а баявога аддзяленьня — у сярэдняй частцы машыны. Экіпаж танка складаўся зь пяці чалавек: мэханіка-кіроўцы, стралка-радыста (якія разьмяшчаліся ў аддзяленьні кіраваньня і наводчыка), радыста, зараджалага і камандзіра танка (знаходзіліся ў трохмясцовай вежы).
Сродкі назіраньня і сувязі
рэдагавацьКамандзір танка ў небаявых умовах, як правіла, вёў назіраньне, стоячы ў люку камандзірскай вежкі. У баі для агляду мясцовасьці ён меў пяць шырокіх назіральных шчылін па пэрыметры камандзірскай вежкі, якія давалі яму кругавы агляд. Назіральныя шчыліны камандзіра, як і ва ўсіх астатніх чальцоў экіпажа, забясьпечваліся ахоўным трыплэксным шклаблёкам з унутранага боку. На PzKpfw IV Ausf.A якога-небудзь дадатковага прыкрыцьця назіральныя шчыліны ня мелі, але на Ausf.B шчыліны абсталявалі рассоўнымі бранявымі засланкамі; у такім выглядзе назіральныя прыборы камандзіра заставаліся нязьменнымі на ўсіх наступных мадыфікацыях[2] Апроч гэтага, на танках раньніх мадыфікацый у камандзірскай вежцы мелася мэханічная прылада для вызначэньня курсавога кута мэты, з дапамогай якога камандзір мог ажыцьцяўляць дакладнае цэлеўказаньне наводчыку, які меў аналягічны прыбор. Аднак з-за празьмернай складанасьці, гэта сыстэма была ліквідавана пачынаючы з мадыфікацыі Ausf.F2. Назіральныя прыборы наводчыка і зараджальніка на Ausf.A — Ausf.F складаліся з (для кожнага з іх):
- назіральнага лючка з бранявечкам без назіральных шчылін, у лабавой пліце вежы па баках ад маскі гарматы;
- назіральнага лючка са шчылінай у пярэдніх бартавых лістах;
- назіральнай шчыліны ў вечку бартавога люка вежы.
Пачынальна з Ausf.G, а таксама на частке Ausf.F2 позьняга выпуску, былі ліквідаваны назіральныя прыборы ў пярэдніх бартавых лістах і назіральны лючок зараджалага ў лабавой пліце[4]. На частцы танкаў мадыфікацый Ausf.H і Ausf.J, у сувязі з усталёўкай супрацькумулятыўных экранаў, назіральныя прыборы ў бартах вежы былі цалкам ліквідаваны.
Асноўным сродкам назіраньня для мэханіка-кіроўцы PzKpfw IV служыла шырокая назіральная шчыліна ў лабавой пліце корпуса. З унутранага боку шчыліна абаранялася трыплэксным шклаблокам, з вонкавай жа на Ausf.A яна магла зачыняцца найпростай адкідной бранявой засланкай, на Ausf.B і наступных мадыфікацыях зьмененай рассоўнай засланкай Sehklappe 30 ці 50, ужывальнай таксама на PzKpfw III. Над назіральнай шчылінай на Ausf.A разьмяшчаўся перыскапічны бінакулярны назіральны прыбор K.F.F.1, але на Ausf.B — Ausf.D ён быў ліквідаваны. На Ausf.E — Ausf.G назіральны прыбор зьявіўся ўжо ў выглядзе ўдасканаленага K.F.F.2, аднак пачынальна з Ausf.H ад яго зноў адмовіліся. Прыбор выводзіўся ў дзьве адтуліны ў лабавой пліце корпуса і пры адсутнасьці неабходнасьці ў ім зрушваўся направа. Стрэлак-радыст на большасьці мадыфікацый якіх-небудзь сродкаў агляду лабавога сэктара, апроч прыцэла курсавога кулямёта, ня меў, але на Ausf.B, Ausf.C і часьці Ausf.D на месцы кулямёта быў лючок з назіральнай шчылінай у ім. Аналягічныя лючкі былі ў бартавых лістах на большасьці PzKpfw IV, быўшы ліквідаваны толькі на Ausf.J у сувязі з усталёўкай супрацькумулятыўных экранаў. Акрамя гэтага, у кіроўцы меўся індыкатар становішча вежы, адной з дзьвюх лямпачак які папярэджваў пра разварот вежы на той ці іншы борт, каб пазьбегнуць пашкоджаньня гарматы пры кіраваньні ў сьціснутых умовах.
Для вонкавай сувязі, PzKpfw IV камандзіраў узводаў і вышэй абсталёўваліся УКХ-радыёстанцыяй мадэлі Fu 5 і прымачом Fu 2. Лінэйныя танкі абсталёўваліся толькі прымачом Fu 2. FuG5 мела магутнасьць перадатчыка 10 Вт і забясьпечвала далёкасьць сувязі 9,4 км у тэлеграфным і 6,4 км у тэлефонным рэжыме. Для ўнутранай сувязі ўсё PzKpfw IV абсталёўваліся танкавай перагаворнай прыладай на чацьвярых з чальцоў экіпажа, за выключэньнем зараджалага.
Машыны на базе Panzerkampfwagen IV
рэдагаваць- Sturmgeschutz IV (StuG IV) — сярэдняя паводле масы самаходна-артылерыйская ўстаноўка.
- Nashorn (Hornisse) — сярэдняя паводле масы процітанкавая самаходна-артылерыйская ўстаноўка.
- Mobelwagen 3,7cm FlaK auf Fgst PzKpfw IV (sf); Flakpanzer IV «Mobelwagen» — зэнітная самаходная ўстаноўка.
- JagdPz IV — сярэдняя паводле масы самаходна-артылерыйская ўстаноўка клясы зьнішчальнік танкаў.
- Munitionsschlepper — транспартэр боепрыпасаў для самаходных мартыр тыпу Geract 040/041 («Karl»).
- Sturmpanzer IV (Brummbar) — сярэдняя паводле масы самаходна-артылерыйская ўстаноўка класа самаходная гаўбіца.
- Hummel — самаходная гаўбіца.
- Flakpanzer IV (2cm Vierling) Wirbelwind — зэнітная самаходная ўстаноўка.
- Flakpanzer IV (3.7cm FlaK) Ostwind — зэнітная самаходная ўстаноўка.
Захаваныя асобнікі
рэдагавацьPzKpfw IV Ausf. A знаходзіцца ў музэі Military Vehicle Technology Foundation, Партола Вэлі, Каліфорнія.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьPzKpfw IV — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў